Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І вёскі ў святочным убранні

І вёскі ў святочным убранні

Напярэдадні калядных і навагодніх свят Малькавіцкім сельвыканкамам быў аб’яўлены конкурс на лепшае святочнае ўбранне дамоў і падворкаў грамадзян, устаноў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Дарэчы, такі конкурс праводзіцца ў нас на працягу апошніх пяці гадоў. І трэба адзначыць, што з кожным годам у ім удзельнічае ўсё больш і больш жыхароў.

Падведзены вынікі і цяперашняга конкурсу. Хто ж на гэты раз вылучыўся ва ў святочным упрыгожанні сваіх дамоў, устаноў і арганізацый? Трэба прызнаць, што членам журы няпроста было вылучыць найпрыгажэйшую сядзібу, падворак. Тым больш што ў конкурсе прыняло ўдзел каля сарака домаўладальнікаў. А пры падвядзенні яго вынікаў улічваліся ўпрыгожванне дамоў, гаспадарчых пабудоў ілюмінацыяй, наяўнасць навагодняй сімволікі: Дзеда Мароза, Снягуркі, казачных персанажаў. І ўсё ж члены журы справіліся са сваёй задачай, а мне хочацца назваць прозвішчы тых, хто любіць, цэніць прыгажосць і стварае яе вакол сябе ў любую пару года.

Сярод устаноў і арганізацый першае месца прысуджана калектыву ДУА “Малькавіцкая сярэдняя школа” (дырэктар Віктар Супрун), другое — калектыву Малькавіцкага лясніцтва (ляснічы Уладзімір Лагвіновіч), трэцяе — магазіна № 11 Лунінецкага АРЗ НОД-2 (загадчык Валянціна Лагвіновіч).

А найцікавей упрыгожылі свае падворкі Генадзь Занька, Аляксандр Сайка, Міхаіл Макуцэвіч, Віктар Засулевіч. Зіхацяць ад святочных ілюмінацый падворкі жыхароў аграгарадка Малькавічы Мікалая Мядзведзіка, Васіля Занькі — вуліца Школьная, Міхаіла Засулевіча — вуліца Першамайская, Аляксандра Занькі і Міхаіла Занькі — вуліца Пралетарская, Сяргея Хілютыча, Алены Лагвіновіч, Віктара Занькі, Сяргея Лагвіновіча — вуліца Савецкая і многіх іншых, хто захацеў стварыць сабе і аднавяскоўцам добры настрой.

Знаёмы ўсім выраз “Прыгажосць выратуе свет” сапраўды даказвае, што прыгажосць, створаная рукамі і творчым палётам думак чалавека-працаўніка, натхняе людзей на добрыя, стваральныя справы, усяляе надзею на перамогу дабра і святла над ценямі зла.

Па традыцыі, якая склалася ў нас, пераможцы гэтага святочнага зімовага конкурсу будуць ушанаваны ў дзень свята вёскі. Навагоднія агеньчыкі гараць зараз на ёлках, на вокнах, на веснічках нашых вяскоўцаў. З цягам часу гаспадары сядзіб прыбяруць іх да новых зімовых свят. А я хачу пажадаць сваім землякам, каб агеньчыкі жыццядайнага аптымізму, веры і любові ніколі не гаслі ў іх сэрцах.

Ніна БУЙКЕВІЧ, старшыня Малькавіцкага сельвыканкама.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 443

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469