Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзякуй за працу!

Дзякуй за працу!

З нагоды Дня работнікаў сацыяльнай абароны ў ДУ “Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы сацыяльны работнік 2014”.

Прыгожыя жанчыны, сацыяльныя работнікі, якія даглядаюць пажылых людзей ў розных населеных пунктах раёна, сабраліся на гэтым конкурсе, каб паказаць свае таленты ў пяці конкурсных заданнях: у візітоўцы “Маё прызванне — сацыяльная праца”, у інтэлектуальным конкурсе “Эрудыт”, у конкурсе “Праблемная сітуацыя з практыкі”, дзе ўдзельніцы павінны былі праявіць уменне хутка знайсці выхад з нестандартных сітуацый, у творчым конкурсе “Таленавіты я і мая сям”я” і, нарэшце, у конкурсе кулінарных здольнасцей і іншых захапленняў “Я ўмею, я магу”.

Несумненна, конкурсныя заданні былі складанымі, але цікавымі. А таму кожная з удзельніц змагла праявіць усе свае здольнасці і творчы патэнцыял. Яны былі добра падрыхтаваныя да конкурсу, многім дапамагалі спраўляцца з заданнямі члены іх сем’яў. Ды і наогул, складана ацэньваць чалавека, які прысвячае жыццё клопату аб чужых людзях. А таму членам журы было няпроста прымаць рашэнне. Аднак, нарэшце, яно было прынята і месцы размеркаваліся наступным чынам:

4 месца атрымалі Зоя Міхайлава, в. Кукава-Бор і Алена Карповіч, г. Ганцавічы;

3 месца — Вераніка Наумік, в. Любашава;

2 месца — Людміла Хілюціч, в. Ліпск;

1 месца — Антаніна Засулевіч, в. Малькавічы.

Нягледзячы на прысуджаныя удзельніцам месцы, дырэктар ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Таццяна Саладуха адзначыла, што кожная з жанчын — цудоўны работнік, яны выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі, а таму ўзнагароджаны будуць усе.

Праца сацыяльнага работніка — няпростая і карпатлівая, для яе патрэбны цярпенне, вытрымка, добры, мяккі характар. А таму гэтыя жанчыны, што клапоцяцца не толькі пра сваю сям’ю, але і аб пажылых людзях, якія не маюць побач блізкіх, вартыя павагі і пашаны. Гэта — велізарная і вельмі патрэбная праца, за якую ім варта сказаць вялікі дзякуй.

Аляксандра ГУРМАН.

НА ЗДЫМКУ: пераможца конкурсу Антаніна Засулевіч атрымлівае ўзнагароду ад дырэктара цэнтра Таццяны Саладухі.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472