Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рукадзельніца з Лактышоў

Яўгенія Іванаўна Краўчук (НА ЗДЫМКУ), золкім снежаньскім вечарам глядзела тэлевізар. Нягледзячы на тое, што не ўдалося папярэдзіць яе пра візіт (Яўгенія Іванаўна не чула званка хатняга тэлефона),  дзверы яна адчыніла з усмешкай. Калі пачула, што  хачу пра яе напісаць, збянтэжылася: “А што пра мяне пісаць?”.

Рукадзельніца з Лактышоў

А на самай справе работы Яўгеніі Іванаўны і па сённяшні дзень захоўваюцца ў Доме рамёстваў. Усё сваё жыццё жанчына займаецца рукадзеллем — вышывае, вяжа кручком і пруткамі. У маладосці яна яшчэ і ткала.

Работы Яўгеніі Іванаўны неаднаразова ўдзельнічалі ў выставах і конкурсах. Першая такая выстава была яшчэ ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. Яна называлася “Багрымаў перазвон” і была прысвечана стагоддзю з дня смерці Паўлюка Багрыма. Таксама рукадзельніца была лаўрэатам і першай, і другой нацыянальных выстаў народнай творчасці “Жывыя крыніцы” ў 1997 — 1998 і 2006 — 2007 гадах. У 2008 годзе работы майстрыхі пабывалі на фестывалі “Славянскі базар” у горадзе майстроў. Удзельнічала Яўгенія Іванаўна і ў асноўных выставах Ганцаўшчыны: у абласным свяце сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго” яна ўнесла свой уклад у сямейную выставу як старэйшы прадстаўнік сям’і; прымала ўдзел у выставе, прымеркаванай да Дня пісьменства. А яшчэ работы рукадзельніцы дэманстраваліся на Міжнародным семінары ў 2011 — 2012 гадах, прысвечаным развіццю і папулярызацыі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зараз Яўгенія Іванаўна ўжо не можа вышываць і вязаць кручком — вочы падводзяць, ды і пальцы ўжо не такія рухомыя. “Раней, бывала, прыйдзеш з работы, сядзеш ля тэлевізара і вышываеш, — расказвае яна. — Зараз усё значна складаней. Але я не магу сядзець без працы”.

Жанчына і да гэтага часу вяжа пруткамі, імкнучыся зрабіць прыемнае дочкам і ўнучкам. Усе яны, дарэчы, таксама займаюцца рукадзеллем. Адна з унучак Яўгеніі Іванаўны — таленавітая мастачка. Партрэт, на якім унучка намалявала сваю бабулю, вісіць у пакоі Яўгеніі Іванаўны прама над тэлевізарам, і, па прызнанні самой жанчыны, адразу кідаецца ў вочы ўсім, хто заходзіць у яе дом. А яшчэ яна з усмешкай паказала мне падушачку, якую вышыла адна з яе ўнучак, калі была зусім маленькай.

З душэўнай цеплынёй Яўгенія Іванаўна расказвала пра сваю сям’ю. Было відаць, што яна вельмі ганарыцца ёю.

Адна з дачок Яўгеніі Іванаўны — кіраўнік аматарскага аб’яднання “Багач”, а ў мінулым дырэктар Дома рамёстваў, Марыя Муха, прызналася, што калі яна яшчэ працавала ў Доме рамёстваў, маміны работы, як і работы ўсіх жанчын іх сям’і, вельмі дапамагалі ёй. У Марыі Іванаўны захоўваюцца ручнікі і тканае палатно амаль чатырох пакаленняў. А яшчэ яна расказала, што на першай сваёй фатаграфіі, дзе ёй усяго годзік, яна ўжо ў кашулі, якую вышыла маці.

Яўгенія Іванаўна заўсёды вучыла сваіх дачок і ўнучак выконваць любую справу так, каб не было сорамна за сябе, каб можна было ёй ганарыцца. Для ўнучак майстрыхі і па гэты дзень баба Жэня — галоўны суддзя якасці іх работ. А яшчэ жанчына, нягледзячы на свой узрост, сама даглядае гаспадарку. І няхай ужо гаспадарка не такая вялікая, як была раней, але яна спраўляецца.

Жыццёвы дэвіз Яўгеніі Іванаўны — “Гэта ж так проста! Проста жыць, проста рабіць сваю работу і дамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу!”. Згадзіцеся, калі б усе жылі пад такім дэвізам, наша жыццё стала б куды больш адметным і шчырым. Але, на жаль, у наш час такіх людзей, як Яўгенія Іванаўна, застаецца ўсё менш і менш. Таму імі і ганарыцца наш край. Пакуль жывуць такія людзі, як гэтая жанчына, рукадзелле на нашай зямлі будзе жыць яшчэ вельмі доўга.

Аляксандра ГУРМАН.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476