Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Засталіся прыемныя ўражанні

Засталіся прыемныя ўражанні

Беларуская зямля славіцца не толькі сваімі блакітнымі азёрамі і ціхімі рэчкамі. У нашай краіне таксама жывуць добрыя і чулыя людзі. У гэтым асабліва ўпэўніваешся, калі трапляеш у новыя абставіны, напрыклад, прыязджаеш у незнаёмы горад. Калі ў Мінску з яго мітуснёй гэта не так прыкметна, дык, аказаўшыся ў камандзіроўцы ў Ганцавічах, мы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што ў нашай краіне сапраўды гасцінныя, чулыя, добразычлівыя, гатовыя заўсёды прыйсці на дапамогу людзі.

Хочацца выказаць шчырыя словы прызнання і ўдзячнасці Галіне Стральчэні, спецыялісту ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, якая сустрэла нас вечарам на аўтастанцыі, правяла ў гасцініцу і потым два дні суправаджала ў паездцы па школах раёна, дзе мы праводзілі прафарыентацыйную работу сярод будучых абітурыентаў. За гэтыя некалькі дзён мы пераканаліся, што гэта вельмі добры, чулы чулавек, які хварэе душой за даручаную ёй справу, шчыра клапоціцца пра падрыхтоўку спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу свайго раёна.

Асобнае дзякуй Аксане Караленка, намесніку начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Аксана Леанідаўна дакладна і граматна спланавала наш маршрут, выдзеліла аўтамабіль, параіла, якія школы лепш наведаць. Адчувалася яе зацікаўленасць у правядзенні гэтай работы, як чалавека, неабыякавага да лёсаў выпускнікоў школ раёна, да іх далейшай адукацыі.

Мы прыязджалі, каб не проста праінфармаваць будучых абітурыентаў пра нашу навучальную ўстанову, дзе яны могуць атрымаць вышэйшую адукацыю, а каб раскрыць яе асаблівасці, расказаць пра перавагі перад іншымі навучальнымі ўстановамі. Бо ні для каго не сакрэт, што жывыя зносіны намнога лепш, чым проста атрыманая інфармацыя з даведніка або інтэрнэта.

Падтрымку, зацікаўленасць і гатоўнасць дапамагчы нам праявілі і ўсе дырэктары ўстаноў адукацыі, дзе мы пабывалі: Віктар Супрун, Валянціна Зялёнка, Уладзімір Волах, Наталля Снытко, Дзмітрый Махцей, Аляксандр Лыганоўскі, Іна Бараноўская, Аляксандр Занька, Вячаслаў Кіпцэвіч, Таццяна Траяноўская. Арганізаваць дзяцей, даць мультымедыйную тэхніку — для іх не складала ніякай цяжкасці. А з якім непадробным гонарам і любоўю яны паказвалі нам школьныя пераднавагоднія выставы! Хочам адзначыць, што ўсе школы вельмі ўпрыгожаны, у кожнай ёсць свая адметнасць. Асабліва запомніліся незвычайныя снегавікі ў Люсінскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе.

У гэтыя святочныя дні хочацца пажадаць усім нашым новым знаёмым моцнага здароўя, радаснага смеху, спаўнення ўсіх запаветных жаданняў. Няхай у жыцці будзе больш яркіх момантаў, шчасця і дабра. Усе беды і трывогі няхай абыходзяць вас бокам, усяго самага лепшага вашым сем’ям, поспеху і працвітання вашай справе!

Зоя ГАРАШЧЭНЯ, Наталля СЫСОВА, старшыя выкладчыкі кафедры замежных моў № 2 БДАТУ,  г. Мінск.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469