Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З чуласцю і спагадай

Дзяржаўная ўстанова “Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” ўваходзіць у раённую сістэму сацыяльнай абароны. Спецыялісты цэнтра аказваюць дапамогу грамадзянам, якія апынуліся ў даволі складанай жыццёвай сітуацыі. У гэтай структуры працуюць 62 чалавекі, з якіх 44 з’яўляюцца сацыяльнымі работнікамі.

22 кастрычніка раённы тэрытарыяльны цэнтр узначаліла Таццяна Саладуха. А літаральна праз месяц гэтая ўстанова адзначыла наваселле. У будынку былога неўралагічнага аддзялення раённай бальніцы быў зроблены капітальны рамонт і праведзена яго мадэрнізацыя.

З нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў сацыяльнай абароны гутарым з дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра Таццянай САЛАДУХАЙ.

— Наваселле заўсёды з’яўляецца прыемнай і радаснай падзеяй. Як вядома, вы доўгі час не мелі свайго “даху над галавой” — даводзілася арандаваць памяшканні ў адміністрацыйным будынку і ў сацыяльна-педагагічным цэнтры па вуліцы Мантажнікаў. Зараз умовы для плённай працы вашых работнікаў істотна палепшыліся. Прычым, зроблена ўсё для таго, каб наведванне цэнтра і знаходжанне ў ім людзей з абмежаванымі магчымасцямі было прыемным і карысным. Ці не так?

— Вядома, так. Нашы спецыялісты працуюць з вялікім жаданнем. У структуры тэрытарыяльнага цэнтра дзейнічаюць пяць аддзяленняў: першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання; сацыяльнай дапамогі на даму; тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання; сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі; дзённага прабывання для інвалідаў.

Аддзяленні ўзначальваюць вопытныя і адказныя загадчыкі Юлія Курылік, Святлана Берташ, Людміла Якубоўская, Ірына Говар і Людміла Марцінкевіч. У 2014 годзе на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра са сродкаў раённага бюджэту асвоена больш чым 1 мільярд 800 мільёнаў рублёў, з пазабюджэтных сродкаў — 210 мільёнаў рублёў.

На ўліку ў нас знаходзяцца адзінока пражываючыя, адзінокія, інваліды, дзеці-сіраты, шматдзетныя і няпоўныя сем’і.

— Спектр паслуг тэрытарыяльнага цэнтра даволі шырокі. Ці ахвотна звяртаюцца да вас людзі, якія маюць патрэбу ў дапамозе?

— У нашым калектыве дзейнічае “залатое” правіла: любая просьба павінна быць разгледжана і, па меры магчымасці, задаволена. У гэтым сэнс працы сацыяльных работнікаў. Напрыклад, за 11 месяцаў сёлетняга года ў аддзяленне першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання па дапамогу звярнуліся 135 грамадзян. На атрыманне адраснай сацыяльнай дапамогі паступіла 334 заявы. Акрамя гэтага, сумесна з зацікаўленымі службамі праводзім абследаванні жыллёвых умоў, прафілактычныя гутаркі, аказваем інфармацыйна-кансультацыйныя паслугі на даму. Асаблівая ўвага ўдзяляецца павышэнню бяспекі састарэлых людзей і інвалідаў. Працуе тэлефон “гарачай лініі”.

У аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання дапамогу атрымалі 1890 грамадзян. Прадастаўляюцца разавыя сацыяльна-бытавыя паслугі, паслугі сядзелкі непрацаздольным людзям і нянькі сям’і, якая выхоўвае 2-х дзяцей-інвалідаў, транспартныя паслугі “Сацыяльнае таксі”. Працуе салон “Міласэрнасць”, пункт пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі.

1457 чалавек атрымалі сацыяльна-псіхалагічную дапамогу ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі. 287 адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў абслугоўвае аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму.

Працуюць пяць гурткоў і клубаў па інтарэсах у аддзяленні дзённага прабывання для інвалідаў. Тут на абслугоўванні знаходзяцца 20 грамадзян.

— За лічбамі, якія вы, Таццяна Іванаўна, прыводзіце, — чалавечыя лёсы. Людзі, па сутнасці, звяртаюцца ў тэрытарыяльны цэнтр, як у апошнюю інстанцыю. Ад дзейнасці вашых работнікаў, гатоўнасці ў любы час прыйсці на дапамогу залежыць многае…

— Мы гэта разумеем. У нашым калектыве ўдала спалучаецца сплаў вопыту і маладосці. Узорна выконваюць свае абавязкі сацыяльныя работнікі Марыя Кот, Людміла Хілюціч, Надзея Кандраценя, Людміла Дзічка, Наталля Бобка. З іх бяруць прыклад Алена Карповіч, Вераніка Наумік, Наталля Мартыновіч, Антаніна Засулевіч і іншыя. Ды і вадзіцелі Аляксандр Плотка і Мікалай Бур’як заўсёды гатовы выехаць па неадкладнай справе.

— Дабрачыннасць заўсёды была, ёсць і будзе ў пашане сярод жыхароў Ганцаўшчыны. Каго б вы адзначылі за бескарыслівую, ад шчырага сэрца спонсарскую дапамогу?

— У першую чаргу індывідуальных прадпрымальнікаў. Асабліва адчувальна, прычым — пастаянна, аказвае дапамогу ў арганізацыі мерапрыемстваў для дзяцей-інвалідаў Галіна Чумакова. Заўсёды адклікаюцца на нашы просьбы Эдуард Смоліч, Вадзім Агалец, ПГУП “Санфаянсплюс”, фермерская гаспадарка “Шарген”, дырэктар ПМС Аляксандр Шут і іншыя.

— З якім настроем ваш калектыў сустракае прафесійнае свята?

— Хачу падкрэсліць, што нашы работнікі вопытныя і добрасумленныя. Яны на многае здольны. Таму пераднавагодні настрой добры, а дакладней, дзелавы. У 2015 годзе нам неабходна прымаць захады па адкрыцці аддзялення для пажылых грамадзян, рабіць больш цікавай работу гурткоў і клубаў па інтарэсах. З мэтай удасканальвання сацыяльных паслуг, увядзення іх новых відаў трэба павялічваць колькасць штатных спецыялістаў. І, зразумела, больш актыўна весці работу папячыцельскага савета для прыцягнення дзейснай спонсарскай дапамогі.

Гутарыў

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКУ (злева направа): сядзяць эканаміст Марына Коўш, загадчыкі аддзяленняў Юлія Курылік, Святлана Берташ, Ірына Говар, стаяць псіхолаг Наталля Бобка, кіраўнік гуртка для маладых інвалідаў Алена Кандратовіч, загадчыкі аддзяленняў Людміла Якубоўская, Людміла Марцінкевіч, дырэктар Таццяна Саладуха, спецыялісты Наталля Яромчык і Ірына Кандратовіч.

Фота аўтара.

З чуласцю і спагадай

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 396

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472