Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каляднае першынство

Каляднае першынство

У ДУА “Гімназія г. Ганцавічы” прайшло традыцыйнае Каляднае першынство па шахматах сярод работнікаў сістэмы адукацыі Ганцаўшчыны. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 каманд з навучальных устаноў раёна. Кожная каманда складалася з двух педагогаў — мужчыны і жанчыны. Арганізатарамі турніру выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Спаборніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме асобна паміж мужчынамі і жанчынамі і з кантролем часу 10 хвілін кожнаму ўдзельніку да заканчэння партыі.

У камандным першынстве перамогу атрымала каманда педагогаў з СШ № 2: Леанід Стэсін (настаўнік фізікі) і Святлана Занька (настаўнік рускай мовы і літаратуры). Другое месца заняла каманда Любашаўскай БШ у складзе Івана Бондара (настаўнік матэматыкі, старшыня прафкама школы) і Ірыны Брытвінай (настаўнік рускай мовы і літаратуры). Трэцяе месца на рахунку СШ № 3, за якую выступалі Віктар Яромчык (настаўнік інфарматыкі) і Галіна Кірэйчык (настаўнік матэматыкі, старшыня прафкама школы). У асабістым першынстве сярод мужчын перамогу святкаваў Іван Бондар. Другім стаў Алег Новік — настаўнік гісторыі Любашаўскай БШ. Трэцяе месца на рахунку Леаніда Стэсіна.

У асабістым першынстве сярод жанчын першае і другое месцы падзялілі паміж сабой настаўнік рускай мовы і літаратуры Хатыніцкай СШ Наталля Шамрыла і настаўнік замежнай мовы Малькавіцкай СШ Святлана Чыжык. Аднак па выніку асабістай сустрэчы пераможцай стала Наталля Шамрыла. Другой — Святлана Чыжык, трэцяе месца заняла Святлана Занька.

Пераможцы і прызёры Каляднага першынства ў камандным і асабістым заліку ўзнагароджаны кубкамі, граматамі і прызамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Мікалай АГЕЙКА, галоўны суддзя спаборніцтваў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475