Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Важная місія

Важная місія

Свой дзясяты дзень нараджэння адзначыла ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ганцавіцкага раёна”. Дырэктар Наталля Лойка падзялілася поспехамі і дасягненнямі цэнтра, а таксама расказала пра яго дзейнасць карэспандэнту “СП” Аляксандры Гурман.

— Наш цэнтр існуе ўжо дзесяць гадоў, і з іх я з’яўляюся дырэктарам ўжо каля дзевяці з паловай, — адзначыла Наталля Міхайлаўна. — Таму я застала той час, калі давялося рабіць сваімі рукамі ўсё з нуля. Я падбірала калектыў, і з яго дапамогай стварала камфортныя ўмовы для дзяцей — шукала развіваючыя цацкі, закупляла неабходныя прадметы. Асноўнае прызначэнне нашага цэнтра — навучанне і аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, таму нельга сказаць, што нам даводзілася лёгка. Аднак мы справіліся з усімі цяжкасцямі, і цяпер у цэнтры знаходзяцца на выхаванні ўжо 48 дзяцей. З іх пяцёра дзетак ад 3 да 6 гадоў навучаюцца ў спецыяльнай дашкольнай групе, 13 дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў атрымліваюць раннюю комплексную дапамогу, а астатнія 30 ва ўзросце больш за 3 гады проста прыходзяць на заняткі ў цэнтр. А яшчэ мы аказваем усю магчымую дапамогу адміністрацыі і педагогам устаноў адукацыі раёна ў працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з’яўляемся для іх свайго роду каардынатарамі ўсіх дзеянняў.

Варта дадаць, што “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” ўжо даўно вядзе базу даных, у якой пазначаны ўсе дзеці з праблемамі развіцця ў нашым раёне. У дадзены момант такіх дзяцей 538, і ўсе яны ахоплены навучаннем або карэкцыйна-педагагічнай дапамогай.

У святле ўсяго пералічанага зразумела, што юбілей цэнтра — значная падзея для нашага раёна. Таму павіншаваць юбіляра прыйшло вельмі шмат людзей. У першую чаргу, вядома, гэта былі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта — загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму Надзея Здрок, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Юрый Андрэйчык, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета пры аддзеле адукацыі, спорту і турызму Валянціна Мурашка, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Радзюк, а таксама кіраўнікі ўстаноў адукацыі, настаўнікі-дэфектолагі, госці, вучні Ганцавіцкай дапаможнай школы-інтэрната і бацькі. Несумненна, усе гэтыя людзі ўжо даўно сталі для цэнтра сябрамі і блізкімі, а таму ў зале панавала вельмі дружалюбная, цёплая атмасфера. Гучалі ўзаемныя падзякі, свяціліся вочы і ззялі ўсмешкі. Якой цяжкай ні была б ноша педагогаў карэкцыйнага цэнтра і бацькоў дзяцей, якія навучаюцца ў ім, гэты дзень нараджэння быў сапраўдным святам для ўсіх. Цяжка ўявіць, якой колькасці дзяцей за гэты невялікі тэрмін дапамаглі педагогі. Гэта іх праца, іх цяжкая ноша, аднак менавіта гэта — іх прызванне.

На здымкУ: дырэктар ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ганцавіцкага раёна” Наталля Лойка прымае падарунак ад першага дырэктара цэнтра, а цяпер настаўніка-дэфектолага дзіцячага садка №1 Ларысы Герасіменя.

Фота Аляксандры ГУРМАН.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 443

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469