Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Апошні матч — вырашальны

Апошні матч — вырашальны

Закончыліся спаборніцтвы па валейболе ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў. Услед за дзяўчынкамі за ганаровае званне чэмпіёна змагаліся хлопчыкі. У групе “А” юныя спартсмены з Люсінскага дзіцячага сада — СШ не пакінулі ніякіх шанцаў сваім сапернікам. З сухім лікам 2:0 яны перамаглі аднагодкаў з Чудзінскай і Малькавіцкай СШ і выйшлі ў фінальны этап спаборніцтваў. У сваю чаргу каманда з Малькавіцкай сярэдняй школы перайграла валейбалістаў з Чудзінскай СШ, а таксама заваявала права аспрэчваць тытул чэмпіёна.

У групе “Б” безагаворачным лідарам лічыліся спартсмены з СШ № 3 г. Ганцавічы. У выніку яны і занялі першае месца. Услед за фаварытамі ў заключную стадыю першынства выйшла каманда Агарэвіцкай СШ, дабіўшыся перамогі над сваімі асноўнымі сапернікамі — валейбалістамі з Востраўскіх ясляў-сада — СШ.

Як і трэба было чакаць, асноўная барацьба за першае месца разгарнулася паміж камандамі СШ № 1 г. Ганцавічы і Люсінскага дзіцячага сада — СШ. Першая партыя засталася ў актыве гарадскіх хлопчыкаў — 25:8. Затое ў другой вяскоўцы паказалі згуртаванасць і волю да перамогі. Да апошняй хвіліны лік вагаўся то ў адзін, то ў другі бок — 21:22, 21:23, 22:23, 23:23, 24:23 і, нарэшце, 25:23 на карысць люсінцаў. У апошняй, вырашальнай партыі, перамогу святкавалі больш падрыхтаваныя, узгодненыя ў дзеяннях валейбалісты СШ № 3 г. Ганцавічы — 15:7. Яны і сталі пераможцамі турніру.

Каб вызначыць другога і трэцяга прызёраў, прыйшлося падлічваць суадносіны мячоў у партыях. Адразу тры каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў — па 2. З розніцай у адзін мяч другое месца дасталося камандзе Малькавіцкай СШ, а на трэцюю прыступку п’едэсталу гонару ўзняліся валейбалісты Люсінскага дзіцячага сада — СШ.

Міхась АРЭШКА.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475