Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Залаты” дубль

Падыходзяць да заканчэння спаборніцтвы па валейболе ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў. 12 і 13 снежня ў спартзале ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” прайшлі матчы фінальнай стадыі сярод дзяўчынак. Бясспрэчныя фаварыты папярэдняга этапа былі і тут на вышыні. У падгрупе “А” юныя валейбалісткі СШ № 3 г. Ганцавічы выйгралі з сухім лікам 2:0 у сваіх саперніц з  Востраўскай і Будчанскай ясляў-сада — сярэдніх школ. Такіх жа перамог у падгрупе “Б” дабіліся спартсменкі Малькавіцкай СШ. Яны былі мацнейшымі ў матчах з прадстаўніцамі Хатыніцкай і Чудзінскай СШ. У сваю чаргу каманды Хатыніцкай СШ і Востраўскай ясляў-сада — СШ абыгралі адпаведна валейбольныя дружыны з  Будчанскай ясляў-сада — СШ і Чудзінскай СШ.

У заключную стадыю спаборніцтваў выйшлі чатыры каманды — па дзве з кожнай падгрупы. Як і прагназавалася, лідары з Малькавіцкай СШ і СШ № 3 г. Ганцавічы даволі лёгка адолелі сваіх саперніц. Апошні матч паміж імі і вырашаў лёс першага месца. У стартавай партыі малькавіцкія спартсменкі ўпэўнена перамаглі. Аднак у другой дзяўчынкі з СШ № 3 г. Ганцавічы аказалі сур’ёзнае супраціўленне. Былі моманты, калі яны вялі ў ліку, аднак схіліць ход матча на сваю карысць не здолелі. Каманда з Малькавіцкай СШ сабралася з сіламі, пачала дзейнічаць на пляцоўцы больш  рашуча. У выніку — заканамерная перамога, а разам з ёй і званне лепшай каманды Ганцаўшчыны.

Галоўны суддзя спаборніцтваў, інструктар-метадыст аддзялення валейбола Ганцавіцкай СДЮШАР Міхаіл Комар адзначыў, што турнір прайшоў на добрым арганізацыйным узроўні. Як і чакалася, асноўная барацьба разгарнулася паміж камандамі Малькавіцкай СШ і СШ № 3 г. Ганцавічы. Яны паўтарылі мінулагодні поспех. А вось хатыніцкія валейбалісткі ўпершыню выйшлі ў фінал і занялі трэцяе месца. Разам з тым, у параўнанні з мінулагоднім першынством, аслабілі свае пазіцыі юныя валейбалісткі Люсінскай і Дзяніскавіцкай СШ.

Поспех каманд-прызёраў па праву падзяляюць настаўнікі фізічнага выхавання Міхаіл Заяц (Малькавіцкая СШ), Наталля Грыгарук (СШ № 3 г. Ганцавічы) і Валерый Наумік (Хатыніцкая СШ).

“Залаты” дубль

НА ЗДЫМКУ: каманда-пераможца Малькавіцкай СШ. Злева направа: стаяць Марына Сайко, Настасся Бабрыковіч, настаўнік фізічнага выхавання Міхаіл Заяц, Наталля Макуцэвіч, Ірына Маляўка, Марына Есікава, сядзяць Вольга Грыцэнка, Ірына Занька, Ганна Лагвіновіч, Кацярына Валасюк.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475