Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У кожнай рабоце — цяпло душы

Атмасфера ўтульнасці і цеплыні літаральна перапаўняе выставачную залу краязнаўчага музея. І ствараюць іх экспанаты новай выставы “Научитесь творить чудеса”— сувеніры, крэатыўныя вырабы, падарункі, зробленыя ўмелымі рукамі жыхароў нашага горада і раёна (НА ЗДЫМКАХ). Гледзячы на гэтыя цуды-вырабы, адчуваеш, што створаны яны сапраўднымі майстрамі сваёй справы, творчая фантазія якіх не мае межаў, а якасць работ выклікае непадробнае захапленне.

У кожнай рабоце — цяпло душы

У кожнай рабоце — цяпло душы

У кожнай рабоце — цяпло душы

Цяпер многія ганцаўчане займаюцца рукадзеллем: вяжуць, вышываюць, робяць цацкі і біжутэрыю, ствараюць непаўторныя кампазіцыі з бісеру і многае іншае. Вырабы ручной работы набываюць усё большую папулярнасць, іх выкарыстоўваюць для ўпрыгожання адзення, дэкарыравання інтэр’ераў. На цяперашняй выставе нам хацелася прадставіць розныя віды рукадзелля, паказаць арыгінальнасць, непаўторнасць і прыгажосць вырабаў, створаных людскімі рукамі. У ёй прынялі ўдзел і дапамаглі стварыць у музеі такую чароўную атмасферу каля дваццаці майстроў Ганцаўшчыны, за што мы ім шчыра ўдзячны.

Унікальныя вырабы прапанавала для выставы Лілія Кудравец. Жаночы топ і дамская сумачка, выкананыя шнуравым карункам, чаруюць той прыгажосцю, якую не перадаць словамі. Гледзячы на вытанчаныя размаляваныя талеркі (кропкавы роспіс) Наталлі Фартавой і мініяцюрныя кнігі з паперы ў скураным пераплёце Наталлі Задружнай, немагчыма паверыць, што гэта ўсё тварэнне людскіх рук. Аляксандр Буката “выгадаваў” з манет савецкага часу “грашовае дрэва”, ад якога немагчыма адвесці позірку. Хочацца ўзяць у рукі інтэр’ерныя цацкі, зробленыя Таццянай Канановіч, прытуліць іх да сябе і згадаць сваё дзяцінства. Вырабы з падручных матэрыялаў і вышыўка Алены Рабцэвіч, цудоўныя рэчы з абрэзкаў тканіны Алы Грышчук сведчаць аб іх здольнасці бачыць у, здавалася б, непатрэбных кавалачках тых ці іншых матэрыялаў цікавы ўзор ці вобраз і ўменні па-жаночы рацыянальна выкарыстоўваць гэтыя кавалачкі. Здзіўляюць акуратнасцю і тонкасцю работы дэкупажныя вырабы Леаніды Рапейка. Чароўныя льняныя сурвэткі Галіны Пупач, абвязаныя па краі фігурным беражком, нясуць цяпло яе рук і падымаюць настрой.

Таленавітыя педагогі і выхавальнікі дапаможнай школы-інтэрната прадставілі вырабы, падрыхтаваныя ў разнастайных відах тэхнікі выканання, такіх, як квілінг (скручванне паперы), канзашы (стварэнне кветак з кавалачкаў тканіны), дэкупаж, бісерапляценне. Галіна Валуевіч, Лілія Цыбулька, Інэса Зялёнка, Юлія Муха, Таццяна Ярмолава, Юлія Бачкарова, Таццяна Чыжэўская, Ірына Стрэчка падрыхтавалі для выставы свае дэкаратыўныя рэчы, якія ўнеслі ў яе не толькі вясёлкавую яркасць, але і радасць жаданых свят: Каляд і Новага года.

І гэта зусім не ўсе цуды, якія чакаюць наведвальнікаў на выставе ручной работы. Завітайце ў музей, і вы знойдзеце, я ўпэўнена ў гэтым, штосьці блізкае і роднаснае вашай душы, натоліце яе спатканнем з прыгожым, хоць на імгненне пакінеце ўбаку свае праблемы і трывогі. Дарэчы, у рамках выставы будуць арганізаваны майстар-класы па вырабе разнастайных сувеніраў і падарункаў для сваіх родных, блізкіх, сяброў. Навучымся ж ствараць цуды і падорым добры настрой сабе і іншым!

Наталля КУЛЕШ,

дырэктар раённага краязнаўчага музея.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475