Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Напярэдадні свят узмоцнена ахова лесу

Напярэдадні свят узмоцнена ахова лесу

Набліжаюцца Каляды і Новы год. У гэты час актуальнай задачай для дзяржаўнай лясной аховы ДЛГУ “Ганцавіцкі лясгас” з’яўляецца ахова хвойных маладнякоў ад незаконных высечак. Сіламі дзяржаўнай лясной аховы лясгаса сумесна з Ганцавіцкай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, супрацоўнікамі РАУС будуць рэгулярна праводзіцца аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненні да адказнасці парушальнікаў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку і грамадзян, якія самавольна высякаюць дрэўцы.

Артыкулам 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконную высечку, або пашкоджанне драўняна-хмызняковай расліннасці да ступені спынення росту прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь (4,5 мільёна рублёў), а ў лясах першай групы — ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 750 тысяч рублёў да 7,5 мільёна рублёў). Акрамя гэтага, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2008 года № 348 зацверджаны таксы для вызначэння кампенсацыі шкоды, нанесенай лясам і аб’ектам расліннага свету. Так, за незаконнае адабранне, знішчэнне або пашкоджанне да ступені спынення росту аднаго хвойнага дрэва дыяметрам ля пня 12 сантыметраў памер нанесенага ўрону складае 0,1 базавай велічыні (15 тысяч рублёў). Да таго ж, калі незаконна высечанае дрэва акажацца з-за якіх-небудзь пашкоджанняў непрыгодным да рэалізацыі, парушальнік будзе абавязаны выплаціць яшчэ адну базавую велічыню за гэтае дрэва ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2001 года № 1073. Такім чынам, за незаконна высечанае навагодняе дрэўца ў лясах першай групы парушальніку прыйдзецца заплаціць штраф і кампенсаваць шкоду ў памеры ад 915 тысяч рублёў і вышэй. У той жа час на ёлачным кірмашы ў горадзе Ганцавічы такое дрэўца да свята можна набыць ад 45 тысяч рублёў.

Тым, хто вырашыў набыць дрэўца самастойна, не маючы на гэта дазволу, варта спачатку падумаць аб наступствах. Бо такому парушальніку прыйдзецца заплаціць куды большую суму, чым пры пакупцы галоўнага атрыбута Навагодняга свята на ёлачным базары. Кошт ёлачкі на кірмашы: да 1 метра — 45000 рублёў; 1 — 2 метры — 55000 рублёў; 2 — 3 метры — 65000 рублёў; 3 — 4 метры — 90000 рублёў.

Звяртаю ўвагу на тое, што на ёлачных кірмашах будуць рэалізоўвацца дрэўцы вышынёй да 2 метраў. Калі вы жадаеце набыць дрэўца вышынёй звыш двух метраў, яго трэба папярэдне заказаць, можна па тэлефонах 2-67-10, 2-67-12.

Кожнаму жадаючаму самастойна выбраць лясную прыгажуню непасрэдна ў лесе трэба звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва, заплаціць дазваляльную квітанцыю і ў прысутнасці лесніка дадзенага абходу высечы дрэўца, якое спадабалася. Цэны вось такія: да 1 метра — 22200 рублёў; 1 — 2 метры — 28200 рублёў; 2 — 3 метры — 34200 рублёў; 3 — 4 метры — 40200 рублёў.

Пры жаданні можна набыць гатовую ёлачку ў лясніцтвах лясгаса па наступных цэнах: да 1 метра — 30000 рублёў; 1 — 2 метры — 37500 рублёў; 2 — 3 метры — 45000 рублёў; 3 — 4 метры — 66600 рублёў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у 10-ці лясніцтвах лясгаса па тэлефонах, і па тэлефоне ў лясгасе 2-67-12.

Шчаслівага ўсім Новага года і Каляд!

Наталля ЗЫБАЙЛА,

намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Ганцавіцкі лясгас”.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476