Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Музыка ў душы: юная скрыпачка з Ганцавіч прымала ўдзел у Міжнародным музычным дзіцячым конкурсе

Музыка ў душы: юная скрыпачка з Ганцавіч прымала ўдзел у Міжнародным музычным дзіцячым конкурсе

У
Гомелі праходзіў XII Міжнародны дзіцячы конкурс “Музыка надзеі”. Штогод гэтае творчае спаборніцтва збірае юных музыкантаў, каб дапамагчы ім знайсці ўласны шлях у краіну выканальніцкага мастацтва, зрабіць яшчэ адзін крок да вяршынь музычнага Алімпу.

Першы Міжнародны дзіцячы конкурс “Музыка надзеі” праходзіў у красавіку 1996 года да 10-годдзя Чарнобыльскай трагедыі. Яго мэтай была падтрымка юных талентаў у раёнах, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы. Правядзенне гэтага Міжнароднага музычнага конкурсу стала добрай традыцыяй, якая ўмацоўвае і развівае творчыя і сяброўскія сувязі дзяржаў блізкага і далёкага замежжа.

XII Міжнародны дзіцячы конкурс “Музыка надзеі” (намінацыі “Фартэпіяна”, “Скрыпка”, “Віяланчэль”) праходзіў на базе ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны музычны каледж мастацтваў імя М. Сакалоўскага” пры падтрымцы Міністэрства культуры РБ, Cпецыяльнага Фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі і галоўнага ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. У ім прынялі ўдзел 120 юных музыкантаў дзіцячых школ мастацтваў, гімназій–каледжаў Рэспублікі Беларусь, Украіны, Расіі, Малдовы, Латвіі.

У сярэдняй узроставай групе (11 — 13 гадоў) прымала ўдзел вучаніца 5 класа Ганцавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Анастасія Піваварчук (скрыпка) разам са сваёй настаўніцай Алай Васільеўнай Шэйко і канцэртмайстрам Ірынай Уладзіміраўнай Кавалеўскай. Для Насці гэта першы конкурс такога ўзроўню, таму падрыхтоўка да яго была асабліва сур’ёзнай і грунтоўнай.

“Калі я пачула апладысменты ў глядзельнай зале, вядома, была шчаслівай! Як бы не склаўся мой далейшы лёс, я ўпэўнена: музыка пасялілася ў маёй душы назаўсёды”, — сказала Насця пасля свайго выступлення.

Працавітасць і мэтанакіраванасць юнай скрыпачкі заслугоўваюць павагі. Бо мала мець мару, трэба, нягледзячы на цяжкасці, ісці да пастаўленай мэты, адважвацца і выйграваць. І заўсёды памятаць, што магчымасць выходзіць на сцэну — гэта плён не толькі працы, але таксама заслуга бацькоў і педагогаў. Пажадаем Насці нічога не баяцца, ісці толькі наперад, таму што адважным людзей пакараюцца любыя вяршыні!

Ала Карніцкая,

загадчык аддзялення фартэпіяна, струнных і духавых інструментаў дзіцячай школы

 мастацтваў.

Ірына Кавалеўская (канцэртмайстар), Анастасія Піваварчук (скрыпка), Ала Шэйко (настаўнік).

Фота з архіва ўстановы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 419

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474