Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да згоды ў кожным доме

Да згоды ў кожным доме

Хатняе насілле — гэта сістэма паводзін аднаго чалавека для захавання ўлады над іншым. Жыццё паказала, што сямейнае насілле пачынаецца па-рознаму, але заўсёды прысутнічае адна заканамернасць — паступовае ўзмацненне ўздзеяння. Яно можа пачацца проста з крытыкі, паступова прымаючай прыніжальныя формы, затым прабачаная аднойчы аплявуха перарастае ва ўдары і рэгулярныя пабоі.

Існуюць розныя віды насілля: псіхалагічнае, эканамічнае, фізічнае і сэксуальнае. У сілу розных прычын, часцей за ўсё заканадаўчаму разбору падвяргаюцца асобы, якiя ажыццяўляюць фізічнае насілле. Насілле ў сям’і нярэдка суправаджаецца пабоямі, катаваннямі. Асабліва цяжка абараніць свае правы пацярпелым, якім прычынена лёгкая шкода здароўю. Максімальнае пакаранне за такое злачынства далёка не заўсёды сувымяральна з фізічнай і эмацыянальнай шкодай, нанесенай жанчыне.

Наш раён, як і любы іншы ў рэспубліцы, не абыходзіцца без выпадкаў, калі жанчына становіцца ахвярай насілля. Гэта даказвае ў першую чаргу статыстыка, прадстаўленая старшынёй суда Ганцавіцкага раёна Іванам Мяшкевічам. У 2013 годзе ў раённы суд паступіла 31 справа, звязаная з сямейным насіллем над жанчынамі. І, на жаль, гэтая лічба не змяншаецца: за мінулы перыяд 2014 года было зарэгістравана ўжо 29 выпадкаў.

Несумненна, усе гэтыя справы зусім розныя. Ёсць сярод іх і справа мужа і жонкі, якія моцна п’юць і былі пазбаўлены ўжо бацькоўскіх правоў за п’янства, аднак не спыніліся на “дасягнутым”, і справа, дзе муж б’е жонку проста з-за таго, што яму няма куды падзець п’яную агрэсію, і справа, у якой сын-пенсіянер б’е амаль 90-гадовую маці, і многія іншыя. Аднак, як адзначае Іван Іванавіч, усе гэтыя выпадкі аб’ядноўвае адно: як правіла, жанчыны потым лічаць, што яны пагарачыліся, баяцца перасудаў суседзяў ці шкадуюць родных ім мужчын, і просяць спыніць справу, вярнуць заяву ці проста дараваць. Яны прыводзяць перад супрацоўнікамі міліцыі самыя розныя аргументы, спрабуючы спыніць узбуджэнне справы. Многія пры гэтым нават адмаўляюцца праходзіць судова-медыцынскую экспертызу, спадзеючыся, што гэта дапаможа іх мужам, сынам і братам.

На жаль, пры гэтым жанчыны не задумваюцца аб тым, які прыклад бачаць іх дзеці. Бо лінія паводзін з сям’ёй выбудоўваецца ў дзяцінстве, і дзеці, якія бачаць перад вачыма бацьку, які б’е маці, пачынаюць лічыць, што гэта норма. Хлопчыкі могуць у дарослым жыцці пачаць біць жонку, а дзяўчынкі, як правіла, звязваюць сваё жыццё з жорсткім чалавекам, які нагадвае ім бацьку.

“Вельмі шкада, што пакуль падобныя справы можна распачаць толькі пры наяўнасці ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў заявы ад пацярпелага боку, — адзначае Іван Іванавіч. — Занадта часта жанчына перадумвае. А былі выпадкі, калі мужчыны збівалі не толькі сваю жонку, але і ўласных бацькоў. Але ўсё роўна жанчыны знаходзяць ім апраўданне, прычым, самае распаўсюджанае — “ён п’яны быў” — на самай справе з’яўляецца абцяжарваючай акалічнасцю. І, дарэчы, практычна ўсе выпадкі насілля ў сям’і ў нашым раёне здзяйсняюцца менавіта ў стане алкагольнага ап’янення. Неяк раней было некалькі выпадкаў збівання жонак мужамі з-за рэўнасці, але ў апошні час такіх няма”.

У святле ўсяго вышэйпералічанага і ў рамках акцыі “16 дзён без насілля” хочацца сказаць жанчынам: пара перастаць быць ахвярамі. Хопіць дараваць, закрываць вочы на паводзіны блізкага вам чалавека і баяцца таго, што падумаюць людзі. Сямейнае насілле — кашмар сучаснага цывілізаванага грамадства, у якім яго не павінна быць па азначэнні. Хопіць патураць нізінным чалавечым інстынктам, якія штурхаюць мужчын даказваць сваё вяршэнства з дапамогай сілы. Пара змагацца з гэтым!

Падрыхтавала Аляксандра ГУРМАН.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469