Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Амерыканская госця

“Савецкае Палессе” ўжо неаднаразова пісала пра “Англійскі клуб”, які дзейнічае на базе Ганцавіцкай СШ № 1. Канечне, для таго, каб ведаць мову добра, трэба альбо мець зносіны з яе непасрэдным носьбітам, альбо чытаць шмат мастацкай літаратуры на гэтай мове. Менавіта таму настаўнік англійскай мовы СШ № 1 г. Ганцавічы Юлія Забароўская звязалася з амерыканскім пасольствам для таго, каб удзельнікам клуба дапамаглі з мастацкай літаратурай.

У пасольстве з задавальненнем адгукнуліся на просьбу, і ў мінулую пятніцу, 28 лістапада, у школу прыехала першы сакратар Пасольства ЗША ў Беларусі, аташэ па пытаннях адукацыі, культуры і абмену навучэнцамі місіс Робін Саламон. Прыбыла яна не адна, а з дзецьмі — з чатырохгадовай Шарлотай і шасцігадовым Саламонам.

Сустракалі сакратара і яе дзяцей па старадаўняй традыцыі хлебам-соллю. Нельга не сказаць, што сустрэча гэтая адбывалася ў святле тыдня англійскай мовы ў школе, прымеркаванага да Дня Падзякі, які адзначаецца ў ЗША. Перш за ўсё наведвальнікам паказалі выставу, зробленую рукамі вучняў і прысвечаную гэтаму нацыянальнаму амерыканскаму святу. Крыху пазней місіс Саламон з дзецьмі адвялі ў 2 “А” клас, дзе дзеці-ўдзельнікі “Англійскага клуба” павіншавалі іх са святам вершамі на англійскай мове.

Наведала сакратар і бібліятэку. Там бібліятэкар Алена Харытонава расказала ёй пра сваё “дзецішча”, а юныя карэспандэнты газеты СШ № 1 “Школьны фрэгат” узялі ў Робін невялікае інтэрв’ю.

Адбылася сустрэча і са старэйшымі ўдзельнікамі клуба. Вучні віталі аташэ ўсмешкамі і песнямі, расказалі ёй пра сваю родную школу і пра дзейнасць клуба. Натуральна, размова цалкам адбывалася на англійскай мове. На запрашэнне Юліі Васільеўны працягнуць размову са школьнікамі і педагогамі ў больш неафіцыйнай абстаноўцы, за абедам, Робін з радасцю адказала згодай.

Падчас абеду вучні на англійскай мове расказвалі пра сябе, свае сям’і і пра сваіх сяброў, пра любімых амерыканскіх выканаўцаў, дзякавалі Юліі Забароўскай за тыя магчымасці, якія дае ім “Англійскі клуб”. Расказвалі і пра любімыя кнігі, якіх аказалася велізарнае мноства. У адказ на гэта Робін расказала прысутным пра сябе, пра сваё дзяцінства, пра сям’ю, бацькоў, родны штат Тэхас, аб тым, як працавала ў Корпусе Міру і трапіла ў Казахстан, пра тое, як жыла ў арабскіх краінах, пра першыя ўражанні пра Беларусь, пра студэнцкія гады, уласныя мары, пра любімыя кнігі і фільмы.

Таксама місіс Саламон гаварыла аб гарадах Амерыкі, Расіі і Беларусі, у якіх ёй даводзілася жыць і параўноўвала іх адзін з адным. Адзначыла яна і тое, што Беларусь — вельмі еўрапейская краіна, аднак ад усіх народаў, на яе думку, мы адрозніваемся асаблівай гасціннасцю. Уразіла яе і тое, наколькі добра яе прынялі ў СШ № 1. Па яе прызнанні, гэта пятая беларуская школа, у якой ёй даводзілася бываць, аднак нідзе яе настолькі ветліва не сустракалі. З усімі гэтымі школамі яна супрацоўнічае і зараз, таму можна спадзявацца, што гэта далёка не апошняе яе наведванне Ганцаўшчыны.

Адзначыла сакратар і тое, што яна не займаецца палітыкай, яе занятак — навука і адукацыя. Таму яна па меры ўласных магчымасцей стараецца зрабіць так, каб жыхары Беларусі і ЗША як мага больш даведаліся пра культуру сваіх краін.

Не абышлося і без падарункаў — Робін перадала мноства кніг і магнітафон дырэктару СШ № 1 Аляксандру Лыганоўскаму і Юліі Забароўскай.

Безумоўна, кнігі, якія прывезла місіс Саламон для школьнікаў, — важная дапамога ў навучанні англійскай мове. Бо для таго, каб вывучыць гутарковую і мову ў цэлым, вельмі важна чытаць як мага больш тэкстаў мастацкай літаратуры на гэтай мове. Таму Юлія Васільеўна і ўдзельнікі клуба вельмі рады падарункам.

Праводзілі сакратара ўсе, хто прысутнічаў на сустрэчы. Яна з задавальненнем фатаграфавалася і нават падпісала любімыя кнігі тым, хто гэтага хацеў, пажадала ўсім выдатнай будучыні.

Аляксандра ГУРМАН.

Амерыканская госця

Амерыканская госця

Амерыканская госця

Амерыканская госця

Амерыканская госця

Амерыканская госця

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476