Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прыродны газ — у вёсцы Ганцавічы

Прыродны газ — у вёсцы Ганцавічы

28 лістапада 2014 года ўвойдзе ў гісторыю вёскі Ганцавічы. У гэты дзень у дамы 268 жыхароў прыгараднага населенага пункта паступіў прыродны газ. З нагоды такой радаснай падзеі тут адбылася невялікая ўрачыстасць.

Перад жыхарамі вёскі і грамадскасцю выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч. Ён сказаў, што яшчэ не ўсе ўсведамляюць тых даброт, якія дае прыродны газ. А вось жыхары вёскі Ганцавічы — малайцы! Яны арганізавалі кааператыў індывідуальных забудоўшчыкаў грамадой, зразумелі, што разам значна танней. Гэта стала магчыма, дзякуючы прэзідэнцкай праграме газіфікацыі малых населеных пунктаў.

Агульная працягласць газаправода ў вёсцы Ганцавічы склала 15 кіламетраў 457 метраў. Генеральным падрадчыкам выступіла РВУ “Ганцавічырайгаз”, субпадрадчыкамі — ААТ “Газбуд—Брэст” і ПМК-17 горада Ляхавічы. Траса была пракладзена ў сціслыя тэрміны — з красавіка па лістапад. На будаўніцтва аб’екта зрасходавана 4 мільярды 430 мільёнаў 540 тысяч рублёў. Сума грашовых сродкаў з рэспубліканскага бюджэту склала 3 мільярды 101 мільён 380 тысяч рублёў. Індывідуальныя забудоўшчыкі ўнеслі 1 мільярд 329 мільёнаў 160 тысяч рублёў.

Пракладка газаправода ў вёсцы Ганцавічы вялася ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па рэгуляванні адносін пры газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян”. Згодна з ім, у населеных пунктах, дзе пражывае менш чым 20 тысяч жыхароў, індывідуальныя забудоўшчыкі аплачваюць 30 працэнтаў кошту работ, астатнія 70 працэнтаў грашовых сродкаў выдаткоўваюцца з рэспубліканскага бюджэту.

Адзначым, што на пракладцы газаправода асабліва вызначыліся рабочыя РВУ “Ганцавічырайгаз” — машыніст экскаватара Сяргей Кандраценя і зваршчык пластмас Сяргей Муха.

Прыродны газ — у вёсцы Ганцавічы

Прыродны газ — у вёсцы Ганцавічы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475