Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сітуацыя з захворваннем на СНІД у Ганцавіцкім раёне

Сітуацыя з захворваннем на СНІД у Ганцавіцкім раёне

Як паведаміла загадчыца інфекцыйнага аддзялення УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Валянціна Бобка, у Ганцавіцкім раёне па стане на 1 лістапада гэтага года эпідсітуацыя характарызуецца 13 выяўленымі выпадкамі ВІЧ-інфекцыі. З іх на дыспансерным уліку стаяць 5 ВІЧ-хворых пацыентаў, 7 выбылі на іншае месца пражывання. Усе яны прайшлі імуналагічнае абследаванне і цяпер атрымліваюць бясплатную антырэтравірусную тэрапію. “На жаль, адзін з выяўленых заражаных памёр, але я нагадваю, што ВІЧ-інфекцыя ўжо даўно не прысуд, — гаворыць Валянціна Аляксандраўна. — Заражаныя людзі могуць паўнавартасна жыць да старасці і нават нараджаць здаровых дзяцей. Дарэчы, у Беларусі правяраюць на ВІЧ усіх цяжарных. Калі жанчына інфіцыраваная — ёй даюць спецыяльныя прэпараты і дзіця народзіцца здаровым з 90-працэнтнай гарантыяй. Таму ні ў якім выпадку ВІЧ не трэба ўтойваць. Своечасовы зварот да спецыялістаў дапаможа пражыць доўгае, паўнавартаснае жыццё.

На сённяшні дзень мы праводзім актыўную прафілактычную работу з катэгорыяй насельніцтва, якая знаходзіцца ў зоне рызыкі, бо большасць ВІЧ-інфіцыраваных — гэта людзі ад 15 да 29 гадоў, зусім маладыя. Таму лекцыі, кіналекторыі, “круглыя сталы” ва ўстановах адукацыі і на прадпрыемствах сталі добрай традыцыяй.

Каб прадухіліць заражэнне ВІЧ, вядзіце бяспечнае палавое жыццё, з адным партнёрам, будзьце прадбачлівыя. На прыёме ў стаматолага  патрабуйце, каб ён у абавязковым парадку працаваў з вамі ў аднаразовых медыцынскіх пальчатках, выкарыстоўваў аднаразовыя шпрыцы і такія ж, ці старанна прастэрылізаваныя, інструменты. Тое самае павінны рабіць і іншыя медыцынскія работнікі, якія вас абслугоўваюць. Гэта ваша права — патрабаваць такіх элементарных сродкаў аховы”.

Сімвалам барацьбы са СНІДам з’яўляецца чырвоная стужачка, ні адна акцыя ў гэтай галіне не абыходзіцца цяпер без яе. Гэтая стужачка як сімвал салідарнасці з ВІЧ-станоўчымі людзьмі і з тымі, хто жыве са СНІДам, сімвал памяркоўнасці і міласэрнасці. Падтрымка для такіх хворых — галоўны стымул да барацьбы з хваробай, а вера ў іх і шчырае спачуванне — тое, што не дазваляе апускаць рукі. У той час, калі мы робім выгляд, што не бачым праблему, не хочам чуць ці гаварыць пра яе, яна не знікае, а наадварот — працягвае расці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469