Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Усё пачынаецца з прафілактыкі

Розныя надзённыя пытанні з жыцця Ганцаўшчыны разглядаюцца на пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта. На чарговым з іх, якое прайшло ў пятніцу, 21 лістапада, таксама абмяркоўваўся шэраг пытанняў, у тым ліку і такія важныя, як ахова здароўя насельніцтва і абарона дзяцей у неспрыяльных сем’ях.

Туберкулёз “гуляе” па раёне

Тэма аховы здароўя даволі шматгранная, але на гэты раз ішла размова аб прымаемых мерах па папярэджанні захворвання на туберкулёз у раёне. Былі для гэтага і падставы. Як адзначыў у сваім дакладзе па гэтым пытанні галоўны ўрач установы аховы здароўя “Ганцавіцкая ЦРБ” Вадзім Сашко, туберкулёз у краіне за апошнія два дзесяцігоддзі працягвае заставацца распаўсюджанай хваробай, якая наносіць значны ўрон здароўю насельніцтва і эканоміцы дзяржавы. Штогод у рэспубліцы захворвае на яго 4,5 тысячы чалавек, з якіх 79,4 працэнта працаздольнага ўзросту. Гэта, безумоўна, не можа не трывожыць, бо, як падкрэсліў Вадзім Уладзіміравіч, “эканамічныя страты грамадства, звязаныя з туберкулёзам, абумоўлены як высокім коштам лячэння, у першую чаргу запушчаных форм захворвання, так і працяглай, а часта і поўнай стратай працаздольнасці і звязанымі з гэтым значнымі затратамі на сацыяльнае забеспячэнне па інваліднасці”. Да таго ж, варта нагадаць, што туберкулёз — не толькі каварная, але і інфекцыйная хвароба, якая пры неспрыяльных умовах можа лёгка распаўсюджвацца і ствараць небяспечныя ачагі заражэння. Таму своечасовае выяўленне хворых на туберкулёз з’яўляецца адной з важных мер у комплексе прафілактычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў нашым раёне. Комплексным планам прадугледжана суцэльнае рэнтгенафлюараграфічнае абследаванне насельніцтва на туберкулёз пачынаючы з 17-гадовага ўзросту. Належаць абследаванню 22774 чалавекі, за 9 месяцаў гэтага года ім ахоплена 16747 чалавек, што складае 73,5 працэнта. І гэтая работа працягваецца. Абследаванне праводзіцца ў асноўным стацыянарным флюарографам, але ў першым паўгоддзі ў раёне працаваў яшчэ і перасоўны флюарограф, ім агледжана было 430 чалавек. Неўзабаве зноў прадугледжваецца накіраванне ў раён перасоўнага флюарографа, што дазволіць ахапіць абследаваннем практычна ўсё сельскае насельніцтва раёна.

На Ганцаўшчыне, паводле прыведзеных галоўным урачом раёна даных, за 9 месяцаў гэтага года выяўлена 13 хворых з актыўнымі формамі туберкулёзу, з іх 8 чалавек — працаздольнага ўзросту. Ад гэтай хваробы памерлі з пачатку года 2 чалавекі.

У дакладзе Вадзіма Сашко прагучалі і наступныя лічбы: у цяперашні час у нашым раёне знаходзіцца 39 ачагоў інфекцыі, зарэгістравана 45 дарослых кантактаў, 10 дзяцей і 1 падлетак. Усе яны своечасова абследаваны, да таго ж, усе кантактныя асобы стаяць на дыспансерным уліку.

Нямалаважную ролю ў папярэджанні распаўсюджвання туберкулёзу мае і строгі кантроль за своечасовасцю праходжання рэнтгенафлюараграфічнага абследавання так званага “абавязковага” кантынгенту. Галоўны санітарны ўрач раёна Дзмітрый Гарагляд расказаў аб тым, што за гэтым санітарна-гігіенічнай службай вядзецца кантроль пры абследаванні аб’ектаў, пры праверцы флюаратэк ЛПУ. Усяго, паводле яго інфармацыі, з 3580 чалавек “абавязковага”кантынгенту ўжо абследавана 2802. За нясвоечасовае праходжанне папярэдніх і перыядычных аглядаў складзена на юрыдычных і службовых асоб 10 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні на суму 10 мільёнаў 510 тысяч рублёў. Спецыялістамі службы накіравана ў адрас кіраўнікоў 7 прапаноў аб адхіленні ад работы, 48 чалавек адхілены ад работы. Галоўны санітарны ўрач раёна агучыў і прычыну нясвоечасовага праходжання медагляду работнікаў — адсутнасць кантролю з боку кіраўнікоў арганізацый, СВК. Ці не аб гэтым сведчыць і той факт, што з выяўленых 13 хворых на туберкулёз — 3 працуючыя чалавекі.

Абарона дзяцей

Так, медыцынскімі ўстановамі прымаецца многае для папярэджання захворвання на туберкулёз. Але ж аб сваім здароўі, якое Антон Чэхаў назваў цудам, павінен клапаціцца і сам чалавек. Не павінны заставацца ўбаку ад гэтай важнай справы грамадскасць, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, праваахоўных органаў, сельвыканкамаў, а іх работа павінна быць узаемазвязанай і накіраванай на супрацьдзеянне хваробе ў самым яе пачатку, у тым ліку і садзейнічаючай шырокаму і якаснаму абследаванню насельніцтва. Уважлівым і прынцыповым павінен быць і падыход да сваіх абавязкаў кадравымі службамі ў час прыёму людзей на работу. На гэта і скіраваў увагу прысутных старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч, падымаючы шэраг заканамерных і слушных пытанняў па абмяркоўваемай тэме і нацэльваючы ўсіх на сур’ёзны падыход да гэтай як, зрэшты, і да любой справы. У тым ліку і да такой важнай, у нечым пераклікаючайся і ўзаемазвязанай з папярэдняй, як прафілактыка сямейнай неспрыяльнасці і абарона дзяцей, якія жывуць у неспрыяльных умовах.

Як адзначыла выступаючая па гэтай тэме намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольга Антановіч, гэтае пытанне як і ход рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях” знаходзяцца на пастаянным і пільным кантролі органаў улады.

Прымаемыя меры дазволілі сфарміраваць міжведамасны падыход у рабоце з нядбайнымі сем’ямі, які паспрыяў сёлета аздараўленню абстаноўкі ў 40 сем’ях, забяспечыў занятасць асоб, абавязаных вяртаць дзяржаве расходы на ўтрыманне дзяцей. З пачатку рэалізацыі Дэкрэта колькасць неспрыяльных сем’яў значна зменшылася. Паводле інфармацыі Вольгі Уладзіміраўны, па стане на 1 лістапада гэтага года ў нашым раёне пражываюць 39 неспрыяльных сем’яў, у якіх выхоўваюцца 84 дзіцяці, прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы (для параўнання: на 1 студзеня 2007 года было 98 такіх сем’яў, у якіх жылі 218 дзяцей). Аб тым, што прафілактычная работа дае станоўчы вынік, сведчыць і той факт, што за студзень — кастрычнік гэтага года зняты з уліку ў сувязі з нармалізацыяй сямейнай абстаноўкі 84 дзіцяці з 40 сем’яў. Вернуты ў біялагічныя сем’і сёлета 14 дзетак, якія былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а ўвогуле за перыяд рэалізацыі Дэкрэта — 172 дзіцяці. На слайдах, паказаных прысутным, было бачна, як могуць змяніць сваё жыллё і ўмовы знаходжання ў ім уласных дзяцей людзі, якія адумаліся, перасталі ўжываць алкаголь, які і з’яўляўся асноўнай прычынай усіх сямейных бед. На фотаздымках — радасныя, шчаслівыя твары дзяўчынак і хлопчыкаў з сем’яў Л. Халецкай, І. Канановіча, М. Паўлоўскага, В. Паўлоўскай… І зусім іншы, непрыглядны малюнак убачылі прысутныя на пасяджэнні на іншых слайдах. Ці не таму камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама за гэты год прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне 19 дзяцей з 10 сем’яў?

70 абавязаных асоб павінны кампенсаваць расходы аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на ўтрыманне іх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. І працэнт вяртання гэтых сродкаў абавязанымі асобамі за студзень — кастрычнік знізіўся.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама кантралюе выхад на работу 42 абавязаных асоб. І тым не менш абавязанымі асобамі зроблена за 10 месяцаў гэтага года 880 прагулаў. Гэта на 18 працэнтаў менш, чым за аналагічны перыяд летась, але не падстава для заспакаення. Вольга Антановіч засяродзіла ўвагу прысутных на тым, што “большасць абавязаных асоб вядуць устойлівы антыграмадскі лад жыцця, а злоўжыванне спіртнымі напоямі, адсутнасць матывацыі да працы перашкаджаюць выкананню імі сваіх працоўных абавязкаў, у сувязі з чым гэтыя асобы пад любой падставай ухіляюцца ад працы, дапускаюць прагулы, дэстабілізуюць абстаноўку ў працоўных калектывах”.

Многае па рэалізацыі Дэкрэта і прафілактыцы сямейнай неспрыяльнасці зроблена, але шмат якія праблемы не могуць не хваляваць. Ці не таму столькі пытанняў было зададзена кіраўніком раёна, якія не могуць не прымусіць задумацца над праблемай грамадства. Яго цікавіла, чаму ўстановамі адукацыі нясвоечасова прызнаюцца знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы дзеці, чаму назіраецца рост неспрыяльнасці, што прадпрыняць, каб павысіць працэнт вяртання сродкаў абавязанымі асобамі, у чым прычына прагулаў, і хто недапрацоўвае ў гэтым і іншых напрамках? Гэтыя пытанні, зададзеныя канкрэтным асобам, сталі падставай для аналізу і роздуму над праблемай, праграмай для дзеяння і дзейснага выканання патрабаванняў Дэкрэта № 18.

Марыя ШЧАЎКУН.

Усё пачынаецца з прафілактыкі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476