Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калядны пост

Калядны пост

28 лістапада ў праваслаўных хрысціян пачынаецца пост, які папярэднічае двунадзесятаму святу — Калядам.
Таму і назва яго — Калядны. Пост доўжыцца 40 дзён — да 7 студзеня.

Загавенне — гэта дзень, калі яшчэ дазваляецца есці мясную і малочную ежу, — прыпадае на дзень памяці святога Піліпа — 27 лістапада, таму пост называюць яшчэ Піліпавым ці проста Піліпаўкай.

Устанаўленне Каляднага посту, як і многіх іншых пастоў, адносіцца да першых часоў хрысціянства. Ужо ў V — VI стагоддзях яго згадваюць многія царкоўныя заходнія пісьменнікі.

На працягу Каляднага посту не ядуць мяса, сметанковага масла, малака, сыру, яек; у панядзелак, сераду і пятніцу — ежа без масла; рыба, віно і алей забараняюцца. У астатнія дні (аўторак, чацвер, субота і нядзеля) — ежа з алеем. Рыба ў час Каляднага посту дазваляецца ў суботнія і нядзельныя дні, а таксама ў вялікія святы (напрыклад, Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы — 4 снежня), у храмавыя святы (дзень памяці святога, у гонар каго названы храм) і ў дні вялікіх святых (напрыклад, свяціцеля Мікалая Цудатворца — 19 снежня), калі гэтыя дні прыпадаюць на аўторак або чацвер. Калі ж святы прыпадаюць на сераду або пятніцу, дазваляюцца толькі алей і віно у мерах, указаных у царкоўным статуце).

З 2 па 6 студзеня, у дні перад Калядамі пост узмацняецца: рыба не благаслаўляецца нават у суботу і нядзелю. Вядома, для пажылых і хворых людзей, цяжарных жанчын і кормячых маці правілы посту паслабляюцца.

Трэба памятаць, што пост — гэта толькі сродак для ўціхамірвання свайго цела, у справе ачышчэння душы ад грахоў, шлях да выратавання. Без малітвы і пакаяння пост становіцца ўсяго толькі дыетай. Так вучыць Царква ў адным з богаслужэбных тэкстаў: “Воздерживаясь от еды, а от страстей не очищаясь, напрасно радуешься, душа моя, своему неядению, потому что в этом случае уподобляешься злым демонам, которые вообще никогда не едят…”.

Падрыхтавала Марыя ПАЎЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475