Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пра творчасць, якасць, вынік

На базе раённай дзіцячай бібліятэкі прайшоў семінар “Дзіцячая бібліятэка: творчасць, якасць, рэзультат”. Зусім не выпадковай была яго тэма. У век навейшых тэхналогій у друкаваных выданняў узнікла шмат канкурэнтаў, але для дзіцяці кніга была і застаецца неабходнай і важнай крыніцай ведаў. Менавіта яна першай адкрывае юнаму чытачу свет, вучыць суперажываць, быць справядлівым, а задача нас, бібліятэкараў, абудзіць, выхаваць, умацаваць у неакрэплай душы гэтую каштоўную здольнасць. Удзельнікі семінара і сабраліся для таго, каб абмеркаваць хвалюючыя пытанні па далучэнні дзяцей да чытання, падзяліцца вопытам работы па арганізацыі вольнага часу юных чытачоў і разгледзець іншыя надзённыя праблемы.

Сустрэла гасцей і правяла змястоўную экскурсію па бібліятэцы гаспадыня ўстановы — загадчыца Валянціна Мініч.

А падзівіцца тут і сапраўды ёсць чаму. Маляўніча аформленыя стэлажы беларускай літаратуры, духоўнай і ваенна-патрыятычнай кнігі прывабліваюць і захапляюць малечу. На кожнай кніжнай паліцы — цікавыя, прыцягальныя надпісы, міма якіх нельга прайсці. А для самых маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі кнігі “дастаўляе” кніжны паравозік. Усюды пануе ўтульнасць  і добразычлівая атмасфера. Фантазію, творчасць і цяпло душы ўкладвае ў работу з наведвальнікамі калектыў дзіцячай бібліятэкі. Нездарма юныя чытачы, а іх налічваецца каля 2000 чалавек, наведаўшыся ў казачны кніжны храм, зноў і зноў прыходзяць сюды.

Пасля прагляду выставачных экспазіцый дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ала Хваль запрасіла ўсіх прыняць удзел у тэарэтычнай частцы мерапрыемства. Вопытам работы з дзіцячым чытачом падзяліліся госці семінара — намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Ляхавіцкай РЦБС Таццяна Арлоўская і бібліятэкар гімназіі г. Ганцавічы Святлана Чэкун.

Пра сваю паўсядзённую працу, якая ператварылася ў сапраўдныя святы для дзетак, гаварыла бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі Наталля Наумік. Сельскія бібліятэкары прынялі ўдзел у аўкцыёне бібліятэчных ідэй. Расказвалі з дапамогай мультымедыя пра найбольш яркія мерапрыемствы, якія адбыліся ў час правядзення Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, летніх і зімовых канікулаў. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з інавацыйнымі формамі работы з дзіцячым чытачом, папулярнымі ў свеце, у прыватнасці такімі, як флэшмоб, букросінг, буктрэйлер, старысек.

Шмат цікавай і карыснай інфармацыі адзначылі для сябе прысутныя, паслухаўшы выступленне псіхолага дзіцячага садка № 4 Алены Заяц на тэму псіхалагічных асноў развіцця цікавасці да кнігі ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Многія мамы, мабыць, і цяпер не ведаюць, што дзецям да года патрэбна прывіваць любоў да кнігі, чытаць ім услых, а не даваць малышам кніжку толькі дзеля забавы. Толькі сур’ёзны падыход дарослых дапаможа сфарміраваць у дзіцяці аўтаматызм чытання, і бацькі могуць быць спакойнымі за сваіх сыночкаў і дачушак, бо выхавалі асобу, якая ўмее адчуваць, думаць і перажываць.

Кожны з удзельнікаў семінара ўзгадаў гады маленства і ўявіў сябе юным наведвальнікам бібліятэкі, адказваючы на пытанні віктарыны “Што пра кнігу мы ведаем?” З цікаўнасцю паглядзелі ўсе пастаноўку ўзорнага лялечнага тэатра “Усмешка” па творах літаратара-земляка А. Сержпутоўскага. Больш чым 25 гадоў дзейнічае пры раённай дзіцячай бібліятэцы  гэты тэатр і не перастае радаваць гледачоў сваімі ўдалымі пастаноўкамі.

Падводзячы вынікі семінара, яго ўдзельнікі прыйшлі да такой высновы: далучаць да чытання дзіця, падлетка, маладога чалавека — гэта і ёсць іх задача, прафесійны абавязак, выканаць які, падарыць людзям радасць чытання — гонар для кожнага.

Таццяна МАЛЯЎКА,

загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава.

НА ЗДЫМКУ: у час семінара ў раённай дзіцячай бібліятэцы.

Фота з архіва ўстановы.

Пра творчасць, якасць, вынік

Пра творчасць, якасць, вынік

Пра творчасць, якасць, вынік

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 423

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 400

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475