Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З прыцэлам на перспектыву

Зямля любіць руплівых гаспадароў. За клопаты і старанны догляд яна шчодра адорвае багатым ураджаем. Асабліва гэта датычыцца вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур. Атрыманне важкага коласа — залог не толькі паспяховага выканання дзяржаўнага заказу, але і трывалы падмурак для дасягнення высокіх надояў малака і прываг у жывёлагадоўлі.

Яскравы прыклад таму — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Хатынічы”. Тут ведаюць цану хлебу, дбайна гаспадараць на збожжавых палетках. Таму добрыя вынікі — заканамерныя.

На сёлетнім жніве валавы намалот збожжа пасля дапрацоўкі склаў 3 тысячы 256 тон — на 1 тысячу 121 тону больш за мінулагодні паказчык. Ды і сярэдняя ўраджайнасць з гектара парадавала земляробаў. На круг атрымана 29,6 цэнтнера зерня каласавых, што таксама — на 8,5 цэнтнера —  больш, чым летась.

Старшыня СВК “Хатынічы” Фёдар Куратнік задаволены станам спраў у гаспадарцы. Тут умеюць вырошчваць збожжавыя. Ды і не толькі іх. Узяць, напрыклад, азімы рапс. Гэтая каштоўная алейная культура таксама аддзячыла важкім ураджаем.

На жніве былі задзейнічаны 4 збожжаўборачныя камбайны. Прычым, два экіпажы механізатараў па намалотах перавысілі тысячны рубеж. Камбайнер Мікалай Курловіч разам з памочнікам Уладзімірам Катом выдаў з бункера 1 тысячу 237 тон збожжа з плошчы 428 гектараў. Высокія паказчыкі і ў сямейнага экіпажа ў складзе Мікалая Валуевіча і яго сына Аляксандра.

Добра папрацавалі вадзіцелі Іван Рабцэвіч, Іван Крупеніч і Уладзімір Канановіч. Кожны з іх даставіў на сушыльныя комплексы больш чым тысячу тон зерня. Аператар “КЗС-5” Таццяна Ваўчок перапрацавала 2 тысячы 140 тон збожжа новага ўраджаю і стала пераможцай у абласным спаборніцтве.

Паспяхова ідуць справы і ў жывёлагадоўлі. За 10 месяцаў сёлетняга года валавы надой малака склаў 1 тысячу 848 тон — 105,2 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. За такі тэрмін у сярэднім ад каровы атрымана 3 тысячы 192 кілаграмы малака — на 215 кілаграмаў больш леташняга. Перавышаны мінулагоднія паказчыкі і па яго рэалізацыі. У заліковай вазе прададзена 1 тысяча 706 тон, што склала 105,6 працэнта.

Галоўны эканаміст гаспадаркі Уладзімір Бабулін адзначае лепшых жывёлаводаў. Сярод іх — загадчыцы малочнатаварных ферм Галіна Наумік і Святлана Бурвель, аператары машыннага даення Ніна Пічыц, Наталля Канановіч, Любоў Рылка і Надзея Дрозд. На адкорме і дарошчванні буйной рагатай жывёлы добра спраўляюцца са сваімі абавязкамі загадчыца цэнтральнай фермы Алена Ярашэвіч, жывёлаводы Вольга Канановіч і Марыя Шамрыла.

На стойлавы перыяд у гаспадарцы назапасілі на ўмоўную галаву жывёлы 22,7 цэнтнера кармавых адзінак, што таксама больш чым летась. На нарыхтоўцы кармоў вызначыліся механізатары Міхаіл Мінько, Мікалай Канановіч, Уладзімір Ярашэвіч і Мікалай Мінько.

Што і гаварыць, сваё прафесійнае свята калектыў СВК “Хатынічы” сустракае з добрым настроем. Аднак ёсць і праблемы. Галоўная з іх — недахоп жывёлагадоўчых памяшканняў. Патрабуе таксама абнаўлення машынна-трактарны парк. Каб паспяхова вырашаць надзённыя задачы, трэба не заспакойвацца на дасягнутым, працаваць з прыцэлам на перспектыву. Гэта добра ўсведамляюць як галоўныя спецыялісты на чале з кіраўніком гаспадаркі, так і радавыя работнікі.

Міхась АРЭШКА.

З прыцэлам на перспектыву

НА ЗДЫМКУ: старшыня СВК “Хатынічы” Фёдар Куратнік гутарыць з механізатарамі Уладзімірам Ярашэвічам (злева) і Мікалаем Мінько.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469