Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЖОРСТКАСЦЬ РЭАГАВАННЯ

У прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі і грамадскасці пракурор раёна Сяргей Насеня выпісаў пастанову аб узяцці пад варту

ЖОРСТКАСЦЬ РЭАГАВАННЯ

гараджаніна Дзяніса Рамнёва, у адносінах да якога ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Насілле або пагроза прымянення насілля ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”, якім прадугледжваецца пазбаўленне волі да 6 гадоў.

Яшчэ 8 лістапада Дзяніс са сваім братам Андрэем працавалі на дачы, як расказаў падследны — абразалі ўчастак трактарам. На ім потым і паехалі дамоў. На аўтадарозе паміж вёскамі Любашава — Сукач іх спыніў супрацоўнік ДАІ. У гэты момант і разгарнуліся падзеі. Кіроўца трактара Андрэй быў п’яны і, каб пазбегнуць пакарання, Дзяніс вырашыў “заступіцца” за брата — учыніў бойку з інспектарам, некалькі разоў атрымлівалася яго паваліць на зямлю і ўсё для таго, каб брат паспеў уцячы. У выніку супрацоўнік міліцыі атрымаў цялесныя пашкоджанні.

ЖОРСТКАСЦЬ РЭАГАВАННЯ

Сам Рамнёў сваю віну поўнасцю прызнае, але адзначае, што ні якім чынам не хацеў нанесці міліцыянеру траўму, а толькі ўтрымаць, пакуль брат не збяжыць. Дарэчы, літаральна праз гадзіну пасля затрымання Дзяніса, у дзяжурную часць РАУС быў дастаўлены і яго брат Андрэй. Як затым засведчыў медыцынскі агляд, абодва правапарушальнікі былі вельмі п’янымі — алкатэстар паказаў 2,0 праміле алкаголю ў кожнага.

Пракурор раёна адзначыў, што кожны, хто вырашыць прымяніць насілле ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, а таксама іншых грамадзян, якія прадухіляюць ці перашкадаюць здзяйсненню супрацьпраўных дзеянняў, будзе адказваць па ўсёй строгасці закона. Улічваючы цяжкасць здзейсненага Дзянісам, а таксама яго “паслуговы” спіс ранейшых правапарушэнняў, сярод якіх — непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, дробнае хуліганства і кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, пракурор і вынес пастанову аб узяцці апошняга да суда пад варту.

Як расказаў намеснік начальніка Ганцавіцкага аддзела Следчага камітэта Віталь Занька, сёлета гэта ўжо другая крымінальная справа па прымяненні насілля ў адносінах да супрацоўнікаў аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС. У верасні адзін з гараджан парушыў правілы стаянкі і прыпынку аўтамабіля каля гарадскога рынку, а потым, у ходзе разбіральніцтва правапарушэння з інспектарам ДАІ, нанёс яму некалькі ўдараў. Дарэчы, у мінулым годзе пацярпеў пры выкананні сваіх службовых абавязкаў і ўчастковы інспектар міліцыі, у адносінах да якога прымяніў насілле жыхар Хатыніч, за што і атрымаў пакаранне — 2 гады пазбаўлення волі.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

На здымках: пракурор раёна Сяргей Насеня; Дзяніс Рамнёў дае тлумачэнні сваім дзеянням.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475