Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рак: сімптомы і прыкметы

Праблемы клінічнай анкалогіі застаюцца ў цэнтры ўвагі медыкаў усяго свету з-за пастаяннага росту захворванняў на злаякасныя пухліны і смяротнасці ад іх. Галоўная задача самога чалавека і медыкаў — не дапусціць развіцця захворвання або своечасова, на ранняй стадыі, яго выявіць.

Рак (або карцыёма) — гэта клеткі таго ці іншага органа, якія “забылі” пра сваю функцыю і пачалі бескантрольна дзяліцца. Спачатку такія клеткі ўтвараюць у хворым органе маленькую пляму, потым пачынаюць сціскаць орган, перашкаджаючы яму працаваць, а затым яны амаль поўнасцю паралізуюць орган. Як не дапусціць утварэння захворвання і распазнаць рак у арганізме? На гэтае і іншыя пытанні адказала ўрач-анколаг УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Марына Кузуёк.

— Пухліны доўгі час увогуле ніяк не праяўляюць сябе ў арганізме. Але і праяўленні могуць быць такімі, што іх будзе вельмі мала для таго, каб паставіць дакладны дыягназ. Практычна ўсе сімптомы рака, асабліва на ранніх стадыях захворвання, вельмі падобныя да сімптомаў іншых, не анкалагічных захворванняў. І вось тут неабходна прыслухацца да свайго арганізма, быць вельмі ўважлівым да ўсіх “званочкаў” цела, сімптомаў, каб звярнуцца да ўрача своечасова і выявіць хваробу, пакуль яна не стала невылечнай і не запусціла беззваротныя працэсы ў арганізме.

— Марына Уладзіміраўна, якія сімптомы анкалагічнага захворвання з’яўляюцца найбольш яўнымі?

— Ну, па-першае, гэта страта вагі, пастаянная і невытлумачальная. Таксама страта апетыту, пачуццё стомленасці, павышаная тэмпература цела на працягу доўгага часу, болевыя адчуванні (асабліва на позніх стадыях), павялічаныя лімфавузлы. Нельга пакідаць без увагі і такія прыкметы, як часты галаўны боль, млоснасць, ваніты, схільнасць да інфекцыйных захворванняў.

— А на якія сімптомы неабходна звярнуць асаблівую ўвагу?

— Парушэнні ў мочапалавой сістэме і парушэнне стула гавораць аб магчымым раку тоўстай кішкі. Пры балючым і частым мочаспусканні без бачных прычын, наяўнасці крыві ў мачы можна гаварыць аб анкалагічным захворванні прастаты.

Таксама, язвы на целе, балячкі, якія не загойваюцца доўгі час (больш за 6 месяцаў) сведчаць аб магчымай анкалогіі. А выдзяленне гною або крыві з органаў сведчыць, што хвароба развілася вельмі даўно. Крывавае або гнойнае харканне гаворыць аб запушчаным раку лёгкіх, а калі кроў выяўлена ў кале — аб раку тоўстай кішкі. Выдзяленне крыві з саскоў — яўны сімптом рака малочнай залозы.

Невялікія ўшчыльненні ў розных частках цела, якія прамацваюцца праз скуру, а таксама змяненне формы некаторых вонкавых органаў з’яўляюцца магчымымі прыкметамі рака. Калі такія ўшчыльненні ці змяненні былі выяўлены, неабходна адразу ж звярнуцца да ўрача.

Парушэнні пры глытанні, млоснасць, адрыжка, пякотка, буркатанне і цяжкасць у жываце, якія чаргуюцца з дыярэяй, запорамі, ныючымі болямі, гавораць аб раку страўніка або кішэчніка.

З’яўленне новых радзімак або бародавак, змяненне іх колеру, формы, хуткі рост, пачуццё паколвання, сверб, смыленне ў вобласці радзімкі, а таксама выпадзенне валасоў і з’яўленне трэшчын на ёй — падстава для непакою. Вельмі часта гэта з’яўляецца сімптомам меланомы — злаякаснай пухліны скуры, якая вельмі добра паддаецца лячэнню на ранняй стадыі.

Хрыпоты ў голасе, моцны працяглы кашаль, прападанне голасу, болі пры глытанні — могуць быць прыкметай рака лёгкіх або гартані.

— Што вы параіце рабіць людзям, якія заўважылі ў сябе тыя ці іншыя сімптомы магчымага захворвання?

— Калі хтосьці назірае падобныя або такія ж самыя прыкметы ў сябе або сваіх блізкіх, неабходна тэрмінова звярнуцца да ўрача. На сённяшні дзень медыцына зрабіла велізарны крок наперад у лячэнні анкалагічных захворванняў. Ведайце, што гэтая хвароба — не прыгавор!

Вельмі важна зразумець, што пухліны ніколі не з’яўляюцца ў здаровым арганізме. Таму неабходна выконваць правілы асабістай гігіены, правільна і рацыянальна харчавацца, адмаўляцца ад шкодных звычак і весці здаровы лад жыцця, каб пазбегнуць гэтага цяжкага смяротнага захворвання.

Гутарыла Ксенія ЛУЦКО.

Рак: сімптомы і прыкметы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476