Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не загінуць на пажары…

Не загінуць на пажары…

Напрыканцы мая ў аграгарадку Кукава загарэўся жылы дом. Агонь з пакояў імгненна перакінуўся на дах. Пасля ліквідацыі пажару ў прыхожай, на падлозе, пажарныя знайшлі абгарэлае цела гаспадара домаўладання, які працаваў вартаўніком у СВК “Дубнякі”. Паводле слоў суседзяў, ён жыў адзін і злоўжываў спіртнымі напіткамі.

Крыху раней падобнае ўзгаранне адбылося ў вёсцы  Любашава. Агонь ахапіў кватэру на другім паверсе двухпавярховага дома. Выратавальнікі ліквідавалі пажар хутка і аператыўна. Яны адразу ж звярнулі ўвагу на тое, што ў кватэры, з якой ідзе дым, хутчэй за ўсё, знаходзіцца чалавек. Здагадка пацвердзілася. Пажарныя выратавалі гаспадара кватэры, які быў дастаўлены брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы. Пацярпелы атрымаў апёкі твару і кісцей рук.

19 кастрычніка ў вёсцы Люсіна гарэла надворная пабудова. У выніку пажару быў поўнасцю знішчаны дах, а таксама моцна пашкоджаны сцены, як, дарэчы, і маёмасць гаспадара. На шчасце, абышлося без ахвяр.

Гэтыя прыклады сведчаць, што грэбаванне правіламі пажарнай бяспекі ў большасці выпадкаў прыводзіць да бяды — знішчэння агнём пабудоў,  маёмасці і, што самае страшнае, гібелі людзей.

— У рамках рэспубліканскай акцыі па папярэджванні пажараў з 1 па 31 кастрычніка ў жыллёвым фондзе Ганцавіцкага раёна назіральнымі камісіямі пры сельвыканкамах былі абследаваны 1 тысяча 590 жылых дамоў, — расказвае інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Парфеявец. — 2 тысячы 238 чалавек атрымалі інструктаж. Сярод іх адзінокія састарэлыя, інваліды І і ІІ груп, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, шматдзетныя сем’і, асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. У ходзе абследавання выяўлены 7 дамоў, у якіх неабходны неадкладны рамонт. Былі правераны наяўнасць і спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў. У 4 жылых памяшканнях яны былі ўстаноўлены, у 8 дамах замянілі элементы сілкавання апавяшчальнікаў.

Як жа выконваюць правілы пажарнай бяспекі жыхары? Невялікі рэйд па гарадзе паказаў, што не ўсё так добра, як хацелася б.

Вольга Агароднік, па вуліцы Грыцаўца, жыве адна ва ўласным доме. Яна інвалід ІІ групы. Пры аглядзе пакояў былі выяўлены шматлікія трэшчыны на печцы, электраправодка праведзена з парушэннямі правілаў бяспекі. На гарышчы дома знаходзяцца, што недапушчальна, розныя непатрэбныя, лёгкаўзгаральныя рэчы. Добра хоць тое, што ў адным з пакояў устаноўлены пажарны апавяшчальнік, ля печы ёсць прытопачны ліст. Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Парфеявец растлумачвае гаспадыні, што парушэнні правілаў пажарнай бяспекі трэба неадкладна ўхіляць. Вольга Агароднік з гэтым згаджаецца.

Адна жыве ва ўласным доме і Ганна Рылка. У яе ўсё ў парадку.  Толькі адна заўвага — трэба  зашпакляваць стыкі  керамічных плітак на печцы.

У жылым доме Марыі Кот электраправодка “схавана” пад шпалерамі, што таксама з’яўляецца парушэннем.

Правілы пажарнай бяспекі простыя. Забараняецца распальваць печку, калі няма прытопачнага ліста, а побач з дзверцамі знаходзяцца лёгкаўзгаральныя прадметы. Неабходна пастаянна прачышчаць дымаход. Попел рэкамендуецца выносіць у спецыяльна адведзенае месца, на адлегласці не бліжэй 15 метраў ад жылога дома.

— Нашымі супрацоўнікамі вядзецца пастаяннае інфармаванне людзей аб стане пажарнай бяспекі, наступствах пры яе невыкананні, — зазначае Аляксандр Парфеявец. — Мы акцэнтуем увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасці правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі сярод насельніцтва.

Міхась АРЭШКА.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476