Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І людзі скажуць “дзякуй”

Надоечы калега дзеліцца сямейнымі імгненнямі-падзеямі: “Учора такі смачны хлеб быў у продажы, што не толькі мы, дарослыя, але і нават нашы дзеці елі яго “без нічога”. Высокая, духмяная, светлая, як сонца, буханачка разышлася літаральна за вечар”. “А хіба наш  хлеб бывае інакшым?” — уступіла ў размову яе напарніца.

 У гэтым сустрэчным кароценькім адказе-сцвярджэнні прагучала найвышэйшая станоўчая адзнака прадукцыі ганцавіцкіх хлебапёкаў яе пастаяннымі спажыўцамі. І, вядома ж, гонар за землякоў.

А ганарыцца і праўда ёсць чым. Не злічыць тых высокіх узнагарод за якасную прадукцыю, атрыманых калектывам хлебазавода за час яго існавання. Кожны год да ўжо атрыманых дыпломаў і грамат далучаюцца новыя. Вось і сёлета прадпрыемства прымала ўдзел у дзвюх намінацыях конкурсу “Рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2014” і за хлеб “Жніца залатая новы” атрымала залаты медаль, а за вырабы кукурузныя “Забава” — гран–пры. Дарэчы, “Забава” лічыцца на сённяшні дзень лепшым вырабам у рэспубліцы сярод аналагічных яму, што выпускаюцца ў Мінску, Гомелі і іншых гарадах, у тым ліку і прыватнымі прадпрыемствамі.

Сёлетнія ўзнагароды ў чарговы раз даказалі, што і ў правінцыяльных гарадках  працуюць залатых рук майстры, што яны годна могуць сапернічаць з хлебапёкамі краіны і, самае галоўнае, радаваць спажыўцоў якаснай прадукцыяй. Якасць — вось тое залатое зерне, якое ляжыць у аснове папулярнасці ганцавіцкага хлеба і кукурузных палачак “Забава”, іх прызнання спажыўцамі. Гэта і ёсць тая  “характэрная адзнака, істотная ўласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ад другога”, дадзеная слову якасць разам з іншымі яго значэннямі ў тлумачальным слоўніку.

Што трэба для таго, каб, скажам, хлеб, выпечаны па адной і той жа рэцэптуры, тэхналогіі, сыравіне, набыў тую істотную ўласцівасць, якая вылучыць яго? На думку тэхнолага хлебазавода Марыі Якубюк, перш-наперш — адказныя адносіны людзей да сваіх абавязкаў, шчырая зацікаўленасць працуючых на прадпрыемстве ў агульных справах калектыву і абавязкова — пачуццё ўласнай годнасці. Сапраўды, гэтае пачуццё не дазволіць чалавеку выконваць сваю справу абы-як. А значыць, у ім пастаянна будзе жыць наватар, творца — своеасаблівыя рухавікі мар, задумак і здзяйсненняў чалавека-працаўніка. Менавіта яны жывуць у душы Марыі Якубюк, якая ўзначальвае работу лабараторыі, працуе на хлебазаводзе вось ужо трыццаць гадоў і ўвесь час дбае разам з калегамі, кіраўніцтвам прадпрыемства не толькі аб пашырэнні асартыменту выпускаемай прадукцыі, але і аб яе якасці. Менавіта з лабараторыі пачынаецца шлях хлеба да спажыўцоў. Тут распрацоўваюцца новыя тэхналогіі, пільна сочаць за якасцю выпускаемай прадукцыі, за навінкамі сваіх калег з іншых хлебазаводаў краіны, скрупулёзна вывучаюць попыт пакупнікоў, словам, трымаюць руку на пульсе часу. На прадпрыемстве  ўкаранёна і дзейнічае сістэма бяспекі выпускаемай прадукцыі, а гэта значыць, што нам, спажыўцам,  даецца гарантыя на выкарыстанне прадукцыі, бяспечнай для здароўя. І ў аснове гэтай гарантыі — уклад усіх, хто працуе на гэтым прадпрыемстве, працуе шчыра, з душой. “А інакш і нельга, — сцвярджае Марыя Сцяпанаўна і дае сціплую, але трапную, гаворачую пра многае, ацэнку рабоце калег: — Вы бачылі, як “расце” хлеб? Гэта ж жывы арганізм, і да яго трэба адносіцца пяшчотна, з любоўю”. А гаворачы больш афіцыйнай мовай — якасна. Ды не толькі, выпускаючы хлеб — на любым рабочым месцы і ў любой сферы. І хаця цяпер зніклі з этыкетак розных вырабаў вядомыя ў савецкія часы сімвалы якасці — спецыяльныя значкі, гэта не значыць, што якасць не ў цане. Самая найлепшая рэклама яе — людскія водгукі, іх шчырае “дзякуй” і, вядома ж,  попыт на прадукцыю і паслугі.

Менавіта якасць была і застаецца той галоўнай меркай, якая вызначае яшчэ адно яе значэнне, дадзенае ў тлумачальным слоўніку — “ступень прыгоднасці, вартасці чаго-небудзь”. І згодна з якой таксама варта было б меркаваць аб прафесіяналізме чалавека, ацэньваць яго работу, у тым ліку і ў грашовым эквіваленце…

Марыя ДЗЁМІНА.

І людзі скажуць “дзякуй”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471