Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“ZALA” бліжэй не стала

“ZALA” бліжэй не стала

У рэдакцыю “СП” звярнуўся жыхар вёскі Сукач Міхаіл Сідарэвіч. Ён пацікавіўся, калі з’явіцца магчымасць падключыцца да эфірнага лічбавага тэлебачання “ZALA”, ці ёсць у гэтай паслузе спартыўныя каналы.

На пытанні нашага чытача мы папрасілі адказаць начальніка раённага вузла электрасувязі Анатоля ГАРДЗЕЯ.

— З набыццём сучаснага тэлевізара яго ўладальніку аўтаматычна прадастаўляецца так званы сацыяльны пакет эфірнага лічбавага тэлебачання (восем тэлевізійных каналаў і адзін — нацыянальнага радыё), — гаворыць Анатоль Фёдаравіч. — Для атрымання тэхнічнай магчымасці прагляду камерцыйных каналаў эфірнага лічбавага тэлебачання “ZALA” патрабуецца будаўніцтва ў  Ганцавічах аўтаматызаванай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі (АРТПС). На жаль, запланаваны тэрмін яе ўводу ў чацвёртым квартале пераносіцца на 2015 год. Прычына, паводле тлумачэнняў спецыялістаў РУП “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр” (БРТПЦ), заключаецца ў неабходнасці карэкціравання распрацаванай раней праектна-каштарыснай дакументацыі.

Будзем спадзявацца, што ў наступным годзе ўсе жадаючыя, нарэшце, змогуць глядзець эфірнае лічбавае тэлебачанне “ZALA”. Для гэтага неабходна будзе заключыць дагавор з РУП “Белтэлекам” на прадастаўленне стандартнага пакета з 26 каналаў. У яго ўваходзяць “Беларусь 1”, “Беларусь 2”, “Беларусь 3”, “АНТ”, “НТВ-Беларусь”, “Наша кіно” і іншыя. У прыватнасці, у гэтым пакеце ёсць спартыўныя каналы: “КХЛ” і “Сетанта-Спорт”.

Пасля заключэння дагавора абаненту бясплатна выдаецца камплект абсталявання і прадастаўляецца за асобную плату пашыраны пералік каналаў эфірнага лічбавага тэлебачання “ZALA”. У далейшым жадаючым можна будзе падключыць дадатковыя пакеты “Дзіцячы”, “Для душы”, “Пазнавальна-забаўляльны” і “Фільмавы” з адпаведнымі тэлеканаламі.

Міхась АРЭШКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 422

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475