Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Працаўладкаванне непаўналетніх

Працаўладкаванне непаўналетніх

Пракуратурай раёна ў рамках ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі, прааналізавана выкананне заканадаўства аб працы, садзейнічанні ў працаўладкаванні і часовай працоўнай занятасці непаўналетніх і моладзі, якая вучыцца ў летні перыяд.

Адразу ж адзначым, што ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1993 года “Аб правах дзіцяці” замацавана неад’емнае права кожнага дзіцяці на працу, у адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэбнасцей. Таксама, у адпаведнасці з артыкулам 273 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, непаўналетнія ў працоўных зносінах роўныя ў правах з дарослымі, а ў сферы аховы працы, рабочага часу, водпускаў і некаторых іншых умоў працы, карыстаюцца гарантыямі, якія ўстаноўлены Працоўным кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, калектыўным дагаворам, пагадненнем.

Разам з гэтым, у выніку праведзенага аналізу, выяўлены парушэнні заканадаўства аб абароне працоўных правоў непаўналетніх у рабоце асобных сельгасарганізацый, дзе штогод дапускаюцца наступныя тыповыя парушэнні:

— афармленне працоўных адносін без праходжання непаўналетнімі папярэдняга медыцынскага агляду;

— не заўсёды непаўналетнія работнікі азнаёмліваліся з распараджэннямі аб прыёме на работу і звальненні;

— невыкананне прадугледжанай для непаўналетніх скарочанай працягласці рабочага часу. У адпаведнасці з часткай 1 артыкула 114 для работнікаў ад 14 да 16 гадоў — не больш за 23 гадзіны на тыдзень (у дзень не больш за 4 гадзіны 36 мінут), ад 16 да 18 гадоў — не больш 35 гадзін на тыдзень (у дзень не больш за 7 гадзін).

— у некаторых сельгасарганізацыях непаўналетнім, якія працавалі больш за 5 дзён, гэтая работа з’яўлялася для іх асноўнай, не выдаваліся працоўныя кніжкі;

— некалькі гаспадарак пры звальненні работнікаў не зрабілі з імі поўнага разліку.

Выяўлены парушэнні пры арганізацыі працы непаўналетніх у летні перыяд і ў раённым спажывецкім таварыстве. Там моладзь працавала па грамадзянска-прававых дагаворах, якія не прадугледжвалі наступныя істотныя ўмовы:

— не заўсёды ўзяты дазвол на працу непаўналетняга ў абодвух бацькоў;

— абавязак заказчыка, які дае работу, па плаце за работнікаў абавязковых страхавых узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне;

— абавязкі бакоў па забеспячэнні бяспечных умоў работы і адказнасць за іх невыкананне;

— падстава датэрміновага скасавання грамадзянска-прававога дагавору;

— адказнасць за невыкананне заказчыкам абавязкаў па аплаце выкананай работы ў выглядзе няўстойкі.

Прычым заўважым, што заключэнне грамадзянска-прававога дагавору магчыма ў выпадку, калі работа з’яўляецца разавай, а ў згаданым выпадку непаўналетнія працавалі на разгрузцы транспарту на працягу перыяду нарыхтовак з чэрвеня па жнівень. Аплата рабілася штомесячна не за аб’ём выкананай работы, а за фактычна адпрацаваны час.

Прычына таго, што дапускаюцца такія парушэнні, як у сельгасарганізацыях, так і ў райспажыўтаварыстве — у слабым веданні заканадаўства адказнымі спецыялістамі і бескантрольнасці ў гэтых пытаннях з боку кіраўніцтва арганізацый.

Па выніках праведзенага аналізу, пракуратурай раёна ўнесена прадстаўленне старшыні райвыканкама, якое разгледжана на семінары-нарадзе і праведзена вучоба са спецыялістамі.

Дзіяна Якубец,

памочнік пракурора Ганцавіцкага раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 528

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474