Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Хвіліна славы” ў дзіцячым садку

Ад таго, якімі мы выхаваем сваіх дзяцей, залежыць будучыня нашага горада, раёна і краіны. Чым больш бацькі сумесна з работнікамі ўстаноў адукацыі развіваюць дзіцячыя таленты, тым большая верагоднасць таго, што нашу краіну будуць ведаць і паважаць ва ўсім свеце. Таму праведзены па ініцыятыве калектыву дзіцячага ясляў-садка № 4 бацькоўскі сход пад назвай “Хвіліна славы” — менавіта тое мерапрыемства, пра якое варта расказаць, якое дапамагае дзецям развіць свае таленты, а кожнаму з іх бацькоў — раскрыць творчы патэнцыял свайго дзіцяці.

Перад арганізатарамі мерапрыемства былі пастаўлены задачы паспрыяць збліжэнню дзяцей і бацькоў, развіць выканальніцкія магчымасці ўдзельнікаў конкурсу, абудзіць у дзяцей цікавасць да разнастайнай творчай дзейнасці, а  бацькоў прыцягнуць да заняткаў творчасцю са сваім дзіцем. І гэтыя задачы ў дзіцячым яслях-садку былі выкананы на “выдатна”.

Конкурс праходзіў у некалькі этапаў. Спачатку была распрацавана афіша аб мерапрыемстве і размешчана інфармацыя на сайце ўстановы дашкольнай адукацыі. Пасля гэтага бацькі выхаванцаў павінны былі падаць заяўку на ўдзел у конкурсе. Зыходзячы з гэтых заявак, быў распрацаваны сцэнарый мерапрыемства, а для кожнай сям’і прыдуманы пытанні, якія дапамаглі журы і гледачам зразумець выбар таго ці іншага конкурснага нумара.

У пахмуры кастрычніцкі дзень у дзіцячым садку было не да суму. Там танцавалі, спявалі песні, дэманстравалі вырабы з саломкі, уласнаручна распісаны посуд, свае кулінарныя ўменні, паказвалі сцэнкі і многае іншае. У “Хвіліне славы” ўдзельнічалі цэлымі сем’ямі — не толькі дзеці з бацькамі дэманстравалі прысутным свае таленты, на сцэну выходзілі і прадстаўнікі старэйшага пакалення. У выніку не прайграў ніхто. З-за таго, што выступленні былі вельмі рознымі, усе ўдзельнікі атрымалі перамогу ў асабістай намінацыі і былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і дыпломамі.

Таксама падзячнымі лістамі ўзнагароджаны бацькі, якія прынялі непасрэдны ўдзел у рамонце памяшканняў дзіцячага садка. Яны не толькі аказвалі матэрыяльную дапамогу, але разам з персаналам садка фарбавалі сцены і клеілі шпалеры. Не забылі і пра дзяцей, якія прынялі ўдзел у двух рэспубліканскіх конкурсах малюнкаў — “Дзеці малююць манеты” і “Адпачынак у вёсцы”.

Вядома, усе мы хочам, каб нашы дзеці сталі добрымі і таленавітымі людзьмі і знайшлі ў жыцці свой шлях. Безумоўна, для гэтага такія конкурсы, як “Хвіліна славы”, што прайшоў у дзіцячым яслях-садзе № 4 — неацэнныя. Таму трэба выказаць вялікую падзяку кіраўніцтву садка, якое арганізавала такі карысны і вясёлы конкурс.

Аляксандра ГУРМАН.

НА ЗДЫМКУ: і юныя, і дарослыя ўдзельнікі конкурсу.

“Хвіліна славы” ў дзіцячым садку

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 396

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472