Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЦЯЖКА ДЫХАЦЬ…, альбо Адноўлена дзеянне пажаранебяспечнага перыяду на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна

Сёлета ў раёне адзначаецца значны рост пажараў, звязаных з узгараннем сухой расліннасці і тарфянікаў. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях з пачатку года выязджалі на тушэнне менавіта такіх пажараў ужо 61 раз, у той час як летась — толькі 15. Асабліва складаная сітуацыя зараз, калі ўсталявалася сухое надвор’е. Пах гару ўстойліва адчуваецца ў райцэнтры, што звязана не толькі з выпальваннем сухой расліннасці і смецця на прысядзібных участках, але і ўзгараннем на тарфяніках. Толькі за апошні тыдзень пажарныя сумесна з землекарыстальнікамі, а гараць землі сельгасарганізацый, тушылі 3 буйныя ачагі ўзгарання і некалькі дробных.

Узнікшая праблема мае асноўную прычыну — так званы чалавечы фактар. Наўмыснае выпальванне сухой расліннасці і неасцярожнае абыходжанне з агнём прыводзяць да такой катэгорыі пажараў, а затушыць тыя ж тарфянікі надзвычай складана. На гэта патрэбна шмат сіл і сродкаў.

Варта адзначыць, што сельгасарганізацыі, як землекарыстальнікі, павінны самі быць асабліва зацікаўлены ў недапушчэнні ўзгарання на сваіх землях, бо ў адпаведнасці з заканадаўствам, яны павінны не толькі кантраляваць сітуацыю і прымаць адпаведныя меры для тушэння ачагоў узгарання, але і кампенсаваць затраты на паліва райаддзелу па надзвычайных сітуацыях. А яшчэ велізарныя расходы. Таму размова ідзе аб пастаянным кантролі за сельгасугоддзямі і своечасовым рэагаванні пры ўзнікненні ўзгаранняў.

Варта ведаць, што за выпальванне сухой расліннасці, развядзенне кастроў у неналежных месцах, як і непрыняцце мер па ліквідацыі ачагоў гарэння, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 1,5 да 6 мільёнаў рублёў і гэта без уліку кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды, якая можа быць у дзясяткі разоў большая за штрафы.

Шмат пытанняў ёсць па выпасе прыватных кароў. Гурты вяскоўцаў ходзяць дзе прыйдзецца, а не на адведзеных для гэтага ўчастках. Зразумела, што тут за ўсімі не прасочыш і разведзены касцёр ці кінутая запалка часта  становяцца прычынай гарэння на тарфяніках. Дарэчы, за выпас жывёлы ў неналежным месцы сельвыканкамы маюць права накладаць штраф да 600 тысяч рублёў.

Таму, улічваючы ўсе акалічнасці, камісіяй па надзвычайных сітуацыях райвыканкама прынята рашэнне аднавіць дзеянне пажаранебяспечнага перыяду на тэрыторыі раёна да 10 лістапада 2014 года з забаронай выпальвання сухой расліннасці, парубачных рэшткаў і развядзення кастроў. Старшыні сельвыканкамаў і сельгасарганізацый павінны правесці рэвізію сельскагаспадарчых угоддзяў для вызначэння месцаў, дзе магчыма выпальванне сухой расліннасці і арганізаваць іх пастаянны кантроль да стабілізацыі абстаноўкі. Зразумела, што трэба, каб у сельгасвытворцаў уся тэхніка, прыстасаваная для тушэння пажараў, знаходзілася ў поўнай гатоўнасці і быў забяспечаны яе выезд у сціслыя тэрміны да месца ўзгарання. Таксама ў выпадку выяўлення ачагоў пажараў райаддзел па надзвычайных сітуацыях павінен быць адразу ж праінфармаваны. Акрамя гэтага з 3 лістапада насельніцтву забаронены выпас жывёлы.

На час пажаранебяспечнага перыяду раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Ганцавіцкаму лясгасу і райаддзелу ўнутраных спраў даручана ўзмацніць кантроль за выкананнем правілаў пажарнай бяспекі на тэрыторыі раёна.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

ЦЯЖКА ДЫХАЦЬ…, альбо Адноўлена дзеянне пажаранебяспечнага перыяду на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна

Тушэнне тарфянікаў

Фота інспектара РАНС Аляксандра Парфеяўца

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475