Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мікалай ПАЎЛОВІЧ: “У нас працуюць прафесіяналы”

У студзені 2013 года філіял “Аўтамабільны парк № 7 г. Ганцавічы” далучылі да філіяла “Аўтамабільны парк № 10 г. Лунінца” ААТ “Брэстаблаўтатранс”.

Мікалай Паўловіч узначальвае ўчастак “Ганцавічы” з пачатку далучэння да аўтапарка № 10 г. Лунінца. Што змянілася за гэтыя амаль два гады?

— Зараз мы з’яўляемся структурным падраздзяленнем аўтапарка № 10 г. Лунінца, — гаворыць  Мікалай Мікалаевіч. — Па гэтай прычыне фінансава-эканамічную дзейнасць немагчыма прааналізаваць асобна па ўчастку. У нас адна бухгалтэрыя ў Лунінцы, агульны аддзел перавозак. Ён забяспечвае работай вадзіцеляў аўтамабіляў. Грузаперавозкі ажыццяўляюцца як па тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі, у асноўным у Расію і Украіну.

Пасля далучэння ў нас прыкметна павялічылася заработная плата. Напрыклад, вадзіцелі аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў за месяц атрымліваюць да 8 мільёнаў рублёў. Гэта больш, чым у начальніка ўчастка і інжынерна-тэхнічных работнікаў. Я лічу, што так справядліва, бо ўвесь цяжар па бяспечных перавозках пасажыраў і дастаўцы грузаў кладзецца на вадзіцеляў. Ніжэйшы заробак у абслугоўваючага персаналу. Карацей кажучы, розныя катэгорыі работнікаў атрымліваюць і розную зарплату.

Імкнемся, па меры магчымасці, абнаўляць машынны парк участка. Так, сёлета за ўласныя сродкі набылі два аўтобусы “МАЗ-103” і “МАЗ-241” для гарадскога і прыгараднага маршрутаў. Дарэчы, увесь транспарт знаходзіцца ў тэхнічна спраўным стане.

Калектыў участка складаецца з 45 чалавек. На ацяпляльны сезон дадаткова працаўладкоўваем чатыры качагары. Мікраклімат у калектыве добры, людзі працаздольныя, прафесіяналы сваёй справы. Мы пастаянна адчуваем падтрымку і разуменне з боку Ганцавіцкага райвыканкама і райсавета.

Не сакрэт, што пасажырскія перавозкі заўсёды былі і, напэўна, застануцца стратнымі. У мэтах кампенсацыі райвыканкам выдзяляе датацыі. Існуюць сацыяльныя стандарты, якія мы абавязаны выканаць і выконваем на 100 і больш працэнтаў. Узнікаючыя праблемы стараемся вырашаць унутры працоўнага калектыву.

За 9 месяцаў перавезена 507 тысяч пасажыраў.

Сярод лепшых вадзіцеляў аўтобусаў кіраўнік адзначае Аляксандра Лойку, Уладзіміра Юрчанку і Аляксандра Каўша. На грузавых аўтамабілях выдатна працуюць Уладзімір Барысевіч, Сяргей Спосаб і Міхаіл Кісялевіч. Ды і слесары Іван Кавальчук і Мікалай Жыжа зарэкамендавалі сябе вопытнымі і ўмелымі спецыялістамі.

Сярод работнікаў Ганцавіцкай аўтастанцыі стараннем вызначаюцца білетныя касіры Аксана Занька і Валянціна Ціхан, прыбіральшчыца службовых памяшканняў Анжаліка Ненька.

— Жадаю ўсім работнікам і ветэранам участка далейшых поспехаў у працы, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, — зазначыў у канцы размовы Мікалай Паўловіч. — Шчаслівых і бяспечных дарог вам, аўтамабілісты!

Міхась АРЭШКА.

Мікалай ПАЎЛОВІЧ: “У нас працуюць прафесіяналы”

НА ЗДЫМКУ:  вадзіцелі пасажырскага аўтобуса “МАЗ-103” Уладзімір Юрчанка (злева) і Аляксандр Коўш.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472