Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Старыя прыгоды на новы лад, а таксама новыя, неверагодныя

Кожнае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пры райвыканкаме прыносіць нешта новае, але хапае выпадкаў, якія неаднаразова паўтараюцца. Так было і на пасяджэнні апошняй камісіі, якое адбылося 16 кастрычніка.

Паездкі з ветрыкам

На мінулых пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх, пра якія гаварылася ў № 77 ад 4 кастрычніка 2014 г. і ў № 63 ад 16 жніўня 2014 г. газеты “Савецкае Палессе” былі разгледжаны справы нецвярозых падлеткаў на матацыкле з аграгарадка Хатынічы. На апошнім пасяджэнні камісіі склалася ўражанне, што “прыгоды” маладых людзей не даюць падлеткам усяго раёна спаць спакойна.

Старыя прыгоды на новы лад, а таксама новыя, неверагодныя

На гэты раз разглядаліся тры справы аб кіраванні матацыклам тымі, хто на гэта правоў не меў. Хатынічы вызначыліся і на гэты раз. Маці 15-гадовага падлетка пражывае асобна ад яго, з сужыцелем і двума дзецьмі ў вёсцы Раздзялавічы, а сам хлапчук жыў з бабуляй у Хатынічах. Яна не так даўно перанесла інсульт, і, натуральна, цалкам не магла прасачыць за сваім унукам. У выніку падлетак 17 жніўня, выпіў спачатку шампанскага, а потым працягваў гулянку з півам з незнаёмымі хлопцамі з вёскі Люсіна. Потым, яго сябар, ведаючы, што ў хлопца няма правоў, дазволіў яму пакатацца на матацыкле, а сам сеў ззаду, хоць у яго і не было другога шлема. Маладыя людзі былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Камісія прызнала маці вінаватай у тым, што яна не надае належнай увагі выхаванню сваіх дзяцей і аштрафавала жанчыну на 750 тысяч рублёў, а падлетак быў пастаўлены на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх.

Другі аматар матацыклаў родам з вёскі Люсіна. 8 верасня, узрадаваўшыся, што бацькі паехалі па грыбы, вырашыў пракаціцца на матацыкле, які стаяў дома ў незачыненым гаражы. Аргументаваў ён сваю паездку тым, што яму тэрмінова трэба было на пошту, каб папоўніць рахунак мабільнага тэлефона і заплаціць за інтэрнэт. Аднак на пытанне старшыні камісіі Сяргея Сарокава пра тое, у колькі ж гадзін зачынялася паштовае аддзяленне, выразна адказаць не змог. Больш таго, хлопец спрабаваў схавацца ад супрацоўніка ДАІ, які заўважыў яго, карыстаючыся тым, што твар не відаць пад шлемам, аднак спроба не ўдалася.

Па прызнанні падлетка, бацька ўжо вучыў яго ездзіць на матацыкле, аднак гэта адбывалася ў лесе. Трэба адзначыць, што старэйшы брат хлопца ўжо разглядаўся на камісіі за парушэнне правілаў дарожнага руху. Адсюль узнікае пытанне: навошта бацька наогул вучыць сваіх дзяцей ездзіць і чаму пасля гэтага не глядзіць за тым, каб яны не парушалі закон?

Бацька падлетка аднагалосна прызнаны вінаватым у недастатковай увазе да выхавання дзяцей і аштрафаваны на 750 тысяч рублёў, а падлетак   пастаўлены на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх.

Трэці аматар хуткай язды — жыхар горада Ганцавічы, навучэнец ліцэя, прычым, вучыцца ён там на вадзіцеля. Літаральна за два тыдні да свайго 16-годдзя, пасля якога вымушаны быў бы адказваць перад законам самастойна, ён вырашыў пакатацца на скутары, не маючы ні правоў, і ні моташлема.

Убачыўшы супрацоўнікаў ДАІ на дарозе, ён праігнараваў іх сігнал, кінуў скутар і схаваўся ў лесе. Аднак, у ходзе аператыўна-следчых мерапрыемстваў было высветлена, хто сядзеў за рулём.

Справа была спынена ў сувязі з заканчэннем тэрміну, бо з’явілася ў старшыні камісіі пазней, чым было патрэбна. Цяпер з гэтай нагоды праводзіцца службовая праверка. Аднак падлетак пастаўлены на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх, а яго куратар у ліцэі пакараў парушальніка месяцам работ па ўборцы тэрыторыі.

Добрыя дзеці і “дзіўныя” гісторыі

Сяргей Сарокаў адзначыў, што гэтая камісія разглядае ўчынкі быццам цалкам добрых дзяцей, якія выпадкова трапілі ў дрэнныя сітуацыі. Так, у маладога чалавека з ліцэя, пра якога было сказана вышэй, выдатная характарыстыка, ён актывіст, удзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах. І ён не адзіны такі падлетак, які апынуўся ў гэты раз на камісіі.

Старыя прыгоды на новы лад, а таксама новыя, неверагодныя

У “дзіўную” сітуацыю трапілі трое добрых хлопцаў з цудоўнымі характарыстыкамі з СШ № 3 г. Ганцавічы. Па іх словах, яны гулялі па горадзе, і тут   мужчына на падпітку прапанаваў ім купіць бутэльку піва ёмістасцю адзін літр за дзесяць тысяч беларускіх рублёў. Яны вырашылі паспрабаваць, што такое піва. Зрабілі па пары глыткоў і зразумелі, што смак ім не падабаецца, аднак чамусьці дапілі. Пасля гэтага падлеткі пайшлі ў гарадскі парк, дзе іх і заўважылі супрацоўнікі міліцыі. Хлопцы былі ў вялікай кампаніі і самі прызналіся людзям у форме, што пілі піва, пасля чаго былі адвезены на агляд.

Адзін з падлеткаў, якому на момант “дзіўнай” гісторыі ўжо споўнілася 16 гадоў, аштрафаваны на 150 тысяч рублёў, а ў дзеяннях бацькоў дваіх 15-гадовых хлопцаў камісія не выявіла складу злачынства, бо ўмовы пражывання і кантроль з боку бацькоў адпавядаюць нормам. Аднак, пры паўторных выпадках падлеткі могуць быць прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы.

“Дзіўная” гісторыя адбылася і з яшчэ адным вучнем СШ № 3. Паводле яго слоў, ён ішоў гуляць у футбол з сябрамі і знайшоў бутэльку сідру “Apple Jack”. Яна ляжала ў чорным пакеце каля ПМК-7. Ён вырашыў пакаштаваць, што гэта такое і выпіў палову паўлітровай бутэлькі. Гэта адбывалася каля чатырох гадзін дня. Прыблізна ў дзесяць гадзін вечара міліцыя затрымала хлопца і павезла на агляд, дзе высветлілася, што колькасць алкаголю ў яго крыві ніяк не можа адпавядаць таму, што ён расказаў. Хлопец гэта патлумачыў тым, што ён быў хворы, і маці апрацоўвала яму горла прэпаратамі, якія ўтрымліваюць спірт. Аднак, паводле яго слоў, гэта таксама адбылося каля чатырох гадзін дня.

Маці падлетка прызнана вінаватай у тым, што не надае належнай увагі выхаванню дзіцяці і атрымала штраф у памеры 150 тысяч рублёў. Трэба адзначыць, што ў 2007 годзе яна прыцягвалася ўжо да адказнасці, бо яе маленькі тады яшчэ сын, разбіў каменем акно ў суседскім нежылым доме.

Прагулкі працягваюцца

У № 77 ад 4 кастрычніка 2014 года газеты “Савецкае Палессе” мы расказвалі пра бацькоў, якія на некалькі сутак загулялі, забыўшыся пра дзяцей. На гэты раз камісія таксама сутыкнулася з падобнай сітуацыяй.

Старыя прыгоды на новы лад, а таксама новыя, неверагодныя

30 жніўня гэтага года муж і жонка, у якіх двое непаўналетніх дзяцей, на той момант 13 гадоў і 10 месяцаў ад роду, вырашылі правесці час у кафэ-бары. Малодшую дачку яны пакінулі на старэйшага сына і пайшлі. Вярнуліся дамоў каля гадзіны ночы ў стане алкагольнага ап’янення. Муж і жонка пасварыліся, муж стаў збіраць рэчы, а жонка патэлефанавала ў міліцыю са скаргай на яго. На выклік прыехалі, сталі высвятляць, што адбылося. У выніку маці апынулася на камісіі.

Трэба адзначыць, што паводзіны жанчыны на пасяджэнні пакідалі жадаць лепшага. Яна спрачалася з членамі камісіі, а па словах прадстаўніка школы ў час агляду жыллёвых умоў дзяцей, адмовілася паказваць прадукты харчавання, матывуючы гэта тым, што муж пасля сваркі забраў халадзільнік, і зараз яна кожны дзень гатуе дзецям нешта свежае. Аднак, нічога прыгатаванага на момант наведвання камісіі не было.

Дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сям’я ўзята на кантроль і цяпер яе пастаянна будуць наведваць прадстаўнікі школы. Калі маці не будзе выконваць усе пастаўленыя перад ёй патрабаванні, яна можа быць пазбаўлена бацькоўскіх правоў.

Такое вось адбылося пасяджэнне камісіі з новымі “неверагоднымі” гісторыямі і старымі гісторыямі на новы лад. Як адзначыў Сяргей Сарокаў, нібы ў той прыказцы, не першы ўжо раз даводзіцца наступаць на адны і тыя ж граблі. Але, трэба прызнаць, кожны раз усё адбываецца па-новаму.

Аляксандра ГУРМАН.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 419

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474