Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сямейная палітыка

На мінулым тыдні члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы Ганцавіцкага райвыканкама сустрэліся з жыхарамі вёскі Кукава. Большасць з прысутных — жанчыны. І гэта не выпадкова, бо тэма сустрэчы — “Вопыт і шляхі рэалізацыі дзяржаўнай сямейнай палітыкі ў Брэсцкай вобласці” — датычылася іх непасрэдна і ў большай ступені.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ала Занька пазнаёміла з галоўнымі палажэннямі дзяржаўнай сямейнай палітыкі Яна таксама расказала жыхарам вёскі, як рэалізоўваецца сямейная палітыка ў нашым раёне.  Вынікам комплекснага падыходу да вырашэння пытанняў аховы мацярынства і дзяцінства стала тэндэнцыя павелічэння нараджальнасці. Так, за 9 месяцаў 2014 года ў раёне нарадзіліся 256 дзяцей, што на 12 дзяцей больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У 2013 годзе праведзены рамонт радзільнага аддзялення раённай бальніцы, створаны палаты для кругласутачнага сумеснага знаходжання маці з дзіцем, на гэта затрачана 354 мільёны рублёў. З 1 ліпеня 2014 года пасля рэканструкцыі адчыніла свае дзверы дзіцячае аддзяленне, у якім цяпер створаны ўсе ўмовы для хутчэйшага выздараўлення дзетак.  Сума затрат склала 2,5 мільярда рублёў. “У Беларусі, у нашым раёне, робіцца ўсё дзеля таго, каб жанчыны змаглі выканаць сваё сапраўднае прызначэнне — выгадаваць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей!”, — дадала Ала Занька.

У выступленні было закранута пытанне шматдзетных сем’яў, якіх у раёне налічваецца 360. Пацвярджэннем прэстыжу шматдзетнасці штогод становіцца ўручэнне жанчынам дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі Беларусь — ордэна Маці. У нашым раёне 55 матуль удастоены гэтай узнагароды.

Шмат цікавых звестак, якія датычацца ільгот, падтрымкі і правоў шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў агучыла Ала Занька. Так, напрыклад, прысутныя даведаліся, хто мае права на атрыманне бясплатных паслуг нянькі для дзяцей, што такое сацыяльная перадышка ў сем’ях з інвалідам, як у нашым раёне падтрымліваюць малазабяспечаныя  сем’і, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці.

У якасці прыкладу была прыведзена статыстыка: за 9 месяцаў бягучага года штомесячную адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі 57 сем’яў (у іх 213 дзяцей) на суму 149 мільёнаў рублёў, а таксама былі забяспечаны бясплатнымі прадуктамі харчавання для першых двух гадоў жыцця 107 дзяцей на агульную суму 256 мільёнаў. Сістэмай дзяржаўнай дзіцячай дапамогі ў раёне ахоплена 900 дзяцей, на выплату матэрыяльных дапамог накіравана 15,6 мільярда рублёў.

Да новага навучальнага года 320 дзяцей з 94 шматдзетных сем’яў атрымалі матэрыяльную дапамогу ў агульным памеры 128 мільёнаў рублёў. Дзецям з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў прадпрыемствамі і арганізацыямі пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года была аказана дапамога ў памеры 140 мільёнаў рублёў.

Закранула Ала Васільеўна і тэму сацыяльнай абароны дзяцей-сірат і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, іх выхавання ў сем’ях на прафесійнай аснове — у прыёмнай сям’і, дзіцячым доме сямейнага тыпу, які ў Ганцавіцкім раёне толькі адзін. Затое павялічылася колькасць апякунскіх і прыёмных сем’яў: іх 25 і 5 адпаведна.

Не засталася без увагі і інфармацыя аб спосабах узмацнення інстытута сям’і і павышэння значнасці сямейных каштоўнасцей. Так, з гэтай мэтай Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіць раённыя конкурсы, сустрэчы, акцыі, гутаркі, лекцыі, “круглыя сталы”.

Начальнік райаддзела ўнутраных спраў Аляксей Яроменка ў сваім выступленні закрануў іншы бок  сямейнага жыцця: скандалы ў быце на глебе п’янства. Больш 600 разоў на працягу 2014 года ў аператыўны аддзел Ганцавіцкага РАУС паступалі паведамленні аб сямейных драмах. Але не заўсёды заканадаўства дазваляе прыняць аператыўныя меры ў адносінах да скандалістаў: прыцягненне іх да адміністрацыйнай адказнасці можа адбыцца толькі пасля напісання заявы пацярпеўшым бокам.

Паведамленне датычылася і новаўвядзенняў: частка 2 артыкула 9.1 прадугледжвае магчымасць прыцягнення да адказнасці на самай нязначнай падставе сямейна-бытавых сварак, фізічнага або псіхічнага насілля. Як адзначыў Аляксей Генадзьевіч, часта сямейныя праблемы паміж бацькамі прыводзяць да ўзнікнення праблем у дзяцей, якія не могуць нармальна вучыцца, дрэнна спяць. А потым, як правіла, узнікаюць і праблемы з паводзінамі. Павелічэнне гэтых праблем можа нават прывесці да пазбаўлення бацькоўскіх правоў, але гэта ўжо крайняя мера.

Таксама Аляксей Яроменка акцэнтаваў увагу прысутных на такім паняцці як “прэвентыўныя меры ў адносінах да крыўдзіцеля” — гэта абароннае прадпісанне  да асобы, якая назаляе сям’і або другой асобе (гэта можа быць як член сям’і, так і пабочны чалавек). У такім выпадку супрацоўнікі РАУС сумесна з пракуратурай і райвыканкамам могуць прыняць рашэнне аб высяленні крыўдзіцеля на 1 месяц з дому ці накладанні забароны на любыя зносіны з членамі сям’і заяўніка.

Працягнуў тэму “недабрабыту” старшыня суда Ганцавіцкага раёна Іван Мяшкевіч. Ён адзначыў, што званок у міліцыю, канечне, пазбавіць ад п’янага хатняга скандаліста, але і злоўжываць гэтым не трэба. Так, нядаўна быў выпадак, калі нецвярозы мужчына прыйшоў дамоў і наткнуўся на замок. Ніякія просьбы да жонкі не дапамаглі трапіць у хату, тады мужчына пачаў біць у дзверы нагамі і рукамі. Жанчына выклікала на буяна супрацоўнікаў РАУС.

Іван Мяшкевіч на гэтым прыкладзе растлумачыў, што вінаватасць — паняцце неадназначнае. У дадзеным сямейным скандале больш вінавата жонка, якая сама справакавала мужа на сварку. “Не злоўжывайце веданнем законаў. Часта яны могуць абярнуцца супраць вас”, — зрабіў выснову старшыня суда.

За апошнія 9 месяцаў, па словах Івана Мяшкевіча, было ўзбуджана 70 крымінальных спраў. Адна з іх — самая абуральная і гучная. Гэта справа аб прымусе непаўналетняга да сэксуальнага кантакту ў сукупнасці з грабяжом. Асуджанаму далі 7 гадоў калоніі. Усяго ж за аналагічны перыяд было разгледжана 350 грамадзянскіх спраў, 124 — аб скасаванні шлюбу (галоўная прычына — п’янства мужа ці жонкі), 537 адміністрацыйных спраў, з якіх 97 — аб дробным хуліганстве.

Тэмы, якія былі закрануты на пасяджэнні, — надзвычай актуальныя і цікавыя. Цішыня і ўважлівыя позіркі прысутных — таму сведчанне. Пасля завяршэння выступленняў на гасцей пасыпаўся шквал пытанняў, як калектыўных, так і асабістых. Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы з задавальненнем адказалі на іх, далі добрыя парады і кансультацыі.

Ксенія ЛУЦКО.

Сямейная палітыка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 396

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472