Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Халады не засталі знянацку

13 кастрычніка выйшла распараджэнне райвыканкама аб пачатку ацяпляльнага сезона 2014 — 2015 гадоў. На яго падставе і згодна з правіламі падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду пры тэмпературы 10 градусаў цяпла і ніжэй, да ацяплення падключаюцца аб’екты сацыяльнага прызначэння з кругласутачным знаходжаннем людзей (бальніцы, дзіцячыя садкі, школы). А пры тэмпературы 8 градусаў цяпла і ніжэй —  жыллёвы фонд. Пасля ўказаных аб’ектаў могуць падключацца адміністрацыйныя і прамысловыя будынкі.

 

— З 17 кастрычніка ў раёне было пададзена цяпло да першых сацыяльных аб’ектаў — дапаможнай школы-інтэрната, сацыяльнага прытулку і  раённай бальніцы, — расказвае начальнік участка кацельнай гаспадаркі Ганцавіцкай  РЖКГ Юрый Колас. — А з 18 кастрычніка былі падключаны  да ацяплення аб’екты адукацыі. Адначасова камунальная служба  пачала падключаць жыллёвы фонд.

Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона вялася згодна з правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазберагаючымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі, зацверджанымі пастановай Міністэрства энергетыкі і Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2012 года № 2718.

На балансе камунальнікаў зараз знаходзяцца 13 кацельняў, 8 цэнтральных цеплапунктаў і 45 кіламетраў цеплавых сетак.  Усе спажыўцы атрымалі адпаведныя акты і пашпарты гатоўнасці. З дапамогай падраднай арганізацыі ААТ “Брэстбудгаз” да 1 кастрычніка былі заменены 3 кіламетры цеплавых сетак, праведзены прафілактычныя рамонты кацельнага абсталявання і цэнтральных цеплавых пунктаў, унутрыдамавых сістэм ацяплення. На ўсіх кацельнях створаны неабходныя запасы паліва. У Хатынічах старыя чыгунныя катлы былі заменены на больш эфектыўныя, з высокім каэфіцыентам карыснага дзеяння. У Вялікіх Круговічах вядзецца перападключэнне мясцовай сярэдняй школы да  камунальнай кацельні. Пакуль гэтая навучальная ўстанова абаграваецца ўласнай кацельняй.

— Вялікая просьба да жыхароў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтралізаванага ацяплення, — гаворыць Юрый Колас, — цярпліва, з разуменнем аднесціся да часовых нязручнасцей, аператыўна паведамляць аб уцечках і няспраўнасцях ацяпляльных прыбораў. Неабходна памятаць, што сістэма ацяплення з’яўляецца складанай канструкцыяй і ўключыць яе хутка немагчыма, патрабуецца не менш пяці сутак. Акрамя таго, узнікае неабходнасць ухіляць уцечкі, выяўленыя ў час пуску ацяплення. Работа карпатлівая, патрабуе вялікіх намаганняў камунальнікаў. Галоўнае, што да наступлення халадоў усе аб’екты падрыхтаваны  своечасова  і якасна.

Міхась АРЭШКА.

Халады не засталі знянацку

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469