Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калі сумленне не таварыш

У сучасным свеце сапраўдная дружба — рэдкая з’ява. Часцей, людзі выбіраюць прыяцельскія зносіны, якія, на жаль, у сваёй большасці не вытрымліваць выпрабаванняў часам, цяжкасцямі і… грашыма. Як кажуць, прыяцельства прыяцельствам, а тытунёк паасобку. Так атрымалася і на гэты раз.

Калі Антон Дуброўны, жыхар горада Ганцавічы, у 2012 годзе вырашыў прадаць свой аўтамабіль, старэнькі “Мэрсэдэс-126”, пакупнік “падвярнуўся” адразу. Яго добры знаёмы Антон Руднікевіч з задавальненнем апрабаваў машыну і сказаў: “Бяру!”. Але вось незадача — грошай у Руднікевіча не было. Ён тады паабяцаў Дуброўнаму, што тыя паўтары тысячы долараў за “мэрс” аддасць пазней. Грошы потым, а машына зараз — на гэтым і сышліся.

Прайшоў час. Доўг знаёмы не аддаваў і, мусіць, не збіраўся нават. Дуброўны захваляваўся і вырашыў наведаць Руднікевіча дома знянацку. Але размовы не атрымалася. Хлопцы пасварыліся, на эмоцыях нагаварылі адзін аднаму шмат, але потым прыйшлі да кансэнсусу: Руднікевіч у залік свайго доўгу аддасць Дуброўнаму аўтамабіль, які належыць яго бацьку — “Мэрсэдэс-124”. Але і з гэтым выйшла затрымка, бо на момант пераафармлення дакументаў, бацька даўжніка знаходзіўся на заробках у Расіі, а без яго прысутнасці продаж ажыццявіцца не мог. І зноў крэдытор вымушаны быў застацца ні з чым.

31 жніўня гэтага года Дуброўны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, на “гарачую галаву” пайшоў да Руднікевіча, каб канчаткова разабрацца з доўгам. Настрой у яго быў рашучы. Выпадкова ён узяў з сабою драўляную бейсбольную біту. Навошта? Усё проста: Дуброўны, як сам тлумачыў на судзе, хацеў занесці яе і пакласці ў гаражы (ну, перашкаджала яна дома!), але, падыходзячы да яго, успомніў, што зусім забыў пра ключы ад гаражных дзвярэй. Выбару не было, прыйшлося браць біту з сабою да Руднікевіча. Менавіта гэтым спартыўным снарадам Дуброўны потым і пабіў усе шыбы ў доме і на верандзе даўжніка, паламаў спадарожнікавую антэну. Зрабіў ён гэта ад злосці, што нікога не аказалася дома. А яшчэ, напэўна, яму дапамог “сябар”, галоўны віноўнік хуліганства — алкаголь. Хутчэй за ўсё, менавіта па гэтых прычынах Антон не спыніўся на зробленым: не думаючы аб наступствах, хлопец шугануў у чужую хату ў вёсцы Ганцавічы, адкуль вынес сістэмны блок, камп’ютарны манітор, клавіятуру, прас і стацыянарны тэлефонны апарат (агульная сума матэрыяльнай шкоды склала 7900000 рублёў). Забраўшы ўкрадзенае, Дуброўны разгубіўся: што рабіць з “дабром”? Не прыдумаўшы нічога лепшага, ён накіраваўся да знаёмай, грамадзянкі Ш. Як расказала сама дзяўчына, Антон знаходзіўся ў п’яным стане, папрасіўся пераначаваць у яе, паставіў пакеты з нейкімі рэчамі (Ш. не ведала, што ў іх знаходзіцца) і адразу лёг спаць. Раніцай дзяўчына адправілася па сваіх справах, пакінула Дуброўнаму запасныя ключы ад кватэры. Злодзей прачнуўся і ўбачыў, што знаёмай дома няма, забраў накрадзенае і пайшоў дахаты. Пасля гэтага ён некалькі дзён не мог знайсці спакою: грызла сумленне, а таксама страх перад зробленым. Не маючы сілы больш цярпець, Дуброўны вырашыў пайсці ў міліцыю і расказаць аб сваім злачынстве. Што ён і зрабіў.

Пасля правядзення судовага працэсу, па сукупнасці ўсіх фактаў, суд пастанавіў: накрадзеныя рэчы вярнуць уладальнікам, а Антона Дуброўнага вызваліць ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 7 базавых велічынь (1050000 рублёў): усё-такі сам прызнаўся. Спадзяёмся, што ён усвядоміў: усе праблемы можна вырашыць, не парушаючы закон.

Ксенія Луцко

Калі сумленне не таварыш

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 419

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474