Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

РЭХА РАННЯГА СЯРЭДНЯВЕЧЧА

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь занесены дзесяць помнікаў археалогіі, размешчаных на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна. Гэта курганныя могільнікі перыяду ранняга сярэднявечча.

У пераважнай большасці “капцы” знаходзяцца на поўначы раёна. Уяўляюць сабой земляныя насыпы над старажытнымі магіламі, па ўсім відаць, прадстаўнікоў славянскіх плямён дрыгавічоў.  Курганы звычайна акруглыя па форме, дыяметрам 5 — 15 метраў, вышынёю 0,5 — 2,5 метра. Дата іх узнікнення адносіцца да 10 — 13 стагоддзяў.

Мяркуючы па летапісных звестках, рэгіён Прыпяцкага Палесся ўжо ў 12 стагоддзі мала нагадваў закінутую глуш. Магчыма, Ганцавіцкі край быў падзелены паміж Пінскам, Клецкам і Слуцкам. Можна меркаваць, што на гэтых землях ужо тады існавалі паселішчы, рэдка ўключаючыя больш дзясятка жылых пабудоў. Гарадзішча складалася з драўляных хат, якія паліліся па-чорнаму. Тут жа, у маленечкіх загонах, утрымлівалася жывёла. Асобных гаспадарчых пабудоў не існавала. Вакол паселішчаў ставілася абаронная агароджа, а месцы для яе выбіраліся так, каб з выгадай выкарыстоўваць натуральныя прыродныя перашкоды, напрыклад, край балота. Зыходзячы з колькасці курганных могільнікаў, найбольш абжытай з’яўлялася паўночная частка Ганцаўшчыны. На працягу некалькіх соцень гадоў у жыццёвым укладзе людзей ранняе хрысціянства было побач з элементамі язычніцкіх вераванняў, якія ў дрыгавічоў дзе-нідзе захаваліся амаль да сярэдзіны 15 стагоддзя.

Вынікае, што шматлікія земляныя насыпы, якія і цяпер сустракаюцца на полі, у лясных масівах Ганцавіцкага раёна, нагадваюць пра былое  вірлівае жыццё нашых далёкіх продкаў, быт у раннім сярэднявеччы.

Згодна з дахрысціянскімі вераваннямі, курганныя могільнікі былі прытулкам памерлых. Праводзячы “на той свет” , ставілі посуд з рытуальнаю ежаю, клалі прылады працы, зброю. У разуменні нашых продкаў — гэта быў своеасаблівы карабель, на якім душы памерлых перапраўляліся ў іншы свет, для далейшага жыцця.

З укараненнем хрысціянскіх традыцый язычніцкія абрады пачалі выцясняцца, хоць у ранняй хрысціянскай практыцы насыпанне курганоў яшчэ выкарыстоўвалася. У сельскай мясцовасці на тэрыторыі Беларусі звычай насыпання курганоў знікае толькі ў 13 — 14 стагоддзях.

З часам пахаванні значна паменшыліся па сваіх памерах, з’явіліся надмагільныя крыжы. Курганныя могільнікі перасталі ўспрымацца насельніцтвам як сакральныя рэчы. У многіх вёсках старажылы называюць іх цяпер “капцы”, “шведскія капы”, “валатоўкі”.

Народам ствараліся легенды і паданні. У адной з легенд распавядаецца аб тым, што ў месцах курганных могільнікаў ноччу можна ўбачыць маленькія агеньчыкі. Іх атаясамлівалі са скарбамі, якія іншы раз выходзілі на паверхню і “перасушваліся”. Відавочна, пахаванні разбураліся насельніцтвам з мэтай набыцця багацця і ў ходзе сельскагаспадарчых работ.

У сувязі з павелічэннем плошчаў сельскагаспадарчых угоддзяў разворваліся цэлыя групы курганоў. Так, ва ўрочышчы Юліна, паблізу Шашкоў, з могільніка ў 15 насыпаў захаваўся, на жаль, толькі адзін курган. Яго ўратаваў старажытны дуб. Не менш пацярпелі і іншыя курганныя могільнікі.

У 1965 годзе быў разараны адзін курган з курганнага могільніка ранняга Сярэднявечча, што па дарозе на вёску Ліпск. У ім знойдзены дзве гліняныя біканічныя прасліцы,  бранзалеты, скроневы пярсцёнак з трыма падвескамі, на дроцікі якіх нанізаны шкляныя пацеркі. Знаходкі захоўваюцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

Асаблівую зацікаўленасць аб’ектамі археалогіі Ганцаўшчыны дзеля захавання гістарычнай спадчыны праявілі навукоўцы.

Яшчэ ў 1929 годзе ў 2,5 кіламетра на захад ад вёскі Малыя Круговічы 27 курганоў выявіў польскі археолаг С. Пшэворскі. У 1955 годзе Ю. У. Кухарэнка і Б. В. Міралюбаў раскапалі тры курганы. Былі знойдзены: гліняны посуд, зроблены на ганчарным крузе, жалезныя абручы і дужка ад вядра. У 1965 годзе курганы абследаваў П. Ф. Лысенка, у 1970 — В. Б. Караткевіч, у 1981 — М.Ф. Гурын.

Тры групы ясянецкіх курганоў былі раскапаны археолагамі Б. В. Міралюбавым і У. А. Іофе ў 1955 годзе. У старажытных пахаваннях 11 — 12 стагоддзяў знайшлі кераміку, астанкі людзей, нажы, сякеры, упрыгожванні.

Ясянецкая група курганоў — найбольш вядомая і даследаваная. Курганы гэтай групы размяшчаюцца на поўдзень ад Ясянца па абодва бакі дарогі на Вялікія Круговічы на працягу 1,5 — 2 кіламетраў. Дакладная колькасць іх невядома, але ў большасці навуковых крыніц іх налічваецца да 100 адзінак.

У 1961 годзе шэсць ясянецкіх курганоў даследаваў доктар гістарычных навук Пётр Лысенка. У раскопках былі рэшткі частаколу, агароджваючага круг, у цэнтры якога галавой на захад і ляжаў нябожчык. Жыхар вёскі Нач пра даследаванні археолагаў ўспамінаў так: “Гаршочкі там знайшлі, бусы… Іх як пацягнулі, доўгія такія. Яны быццам бы і на жылу былі нанізаны ды вакол цела абмотаны… А цела — то ўжо і няма, і дамавін не засталося…”. Рэчы, знойдзеныя ў ясянецкіх курганах, былі перададзены на захоўванне ў Пінск, у музей Беларускага Палесся.

Людзі аб курганах розныя легенды расказваюць. Кажуць, што ў іх шведы ляжаць, а не славяне. Тыя, што на нашу зямлю прыйшлі. Шведы — гэта, канечне, вымысел. А вось тое, што ясянецкія і круговіцкія курганы іншы раз “чорныя капальнікі” турбуюць, праўда.

У ліпені 2014 года  прагнымі шукальнікамі скарбаў было пашкоджана 8 курганоў з курганнага могільніка, якія размешчаны ў 35 квартале Круговіцкага лясніцтва і не ўваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У выніку раскопак пашкоджаны вяршыні дыяметрам у 1,5 — 3 метры, глыбіня ям складае 0,6 — 1,2 метра. “Чорныя капальнікі”, забыўшыся пра ўсе этычныя нормы, наносяць вялікі ўрон гістарычнаму мінуламу.

Ці проста змагацца з “капачамі”? Па звестках Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, яны паспелі “адзначыцца” не менш як на 30 працэнтах ад усіх археалагічных помнікаў краіны. У некаторых асобна ўзятых раёнах гэтая доля дасягае паловы! Паводле прагнозаў спецыялістаў, у бліжэйшы час маштабы эпідэміі будуць толькі расці. Таму неабходна прыняць даволі жорсткі закон, накіраваны супраць “чорных археолагаў”. Такая з’ява павінна знайсці сваё адлюстраванне ў Кодэксе аб культуры, які цяпер рыхтуецца да прыняцця.

Дзеля захавання гістарычнай спадчыны нашага раёна вядзецца работа па ўключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны РБ яшчэ двух помнікаў археалогіі — курганных могільнікаў перыяду ранняга сярэднявечча, якія знаходзяцца на тэрыторыі Круговіцкага і Малькавіцкага лясніцтваў.

Помнікамі археалогіі цікавяцца мясцовыя школьнікі. Настаўнікі прыводзяць іх сюды на экскурсіі. Менавіта падрастаючае пакаленне павінна зразумець, наколькі важна захаваць гістарычную спадчыну. Звяртаючыся яшчэ раз да аматараў “бяскрыўднага хобі”, нагадваю, згодна з хрысціянскай верай, раскапаць могільнік — вялікі незамольны грэх.

Святлана Шушко,

метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны раённага

 метадычнага цэнтра.

РЭХА РАННЯГА СЯРЭДНЯВЕЧЧА

НА ЗДЫМКУ: курганы перыяду ранняга сярэднявечча ў агр. Агарэвічы, урочышча Юліна.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471