Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Ганцавіцкі футбол: спорт, азарт і адпачынак”

Выстава пад такой назвай пачала сваю работу ў выставачнай зале раённага краязнаўчага музея з 7 кастрычніка.

“Ганцавіцкі футбол: спорт, азарт і адпачынак”

На выставе сабраны шматлікія дакументы, рэчы, фотаздымкі, звязаныя з гісторыяй ганцавіцкага футбола, а таксама ўзнагароды, прызы, кубкі, якія заваявалі ганцавіцкія футбольныя каманды ў розныя часы на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Экспазіцыя выставы складаецца з чатырох частак. Першая датычыцца школьнага і дзіцяча-юнацкага футбола. Другая прысвечана міні-футболу і футзалу. Трэцяя частка  расказвае пра раённыя спаборніцтвы па футболе, якія пасля доўгага перапынку пачалі праводзіцца на Ганцаўшчыне з 2013 года. Нарэшце, апошняя і самая вялікая частка, прысвечана поспехам і дасягненням ганцавіцкіх футбольных каманд на абласным і рэспубліканскім узроўнях, а таксама ўдзелу ганцаўчан у міжнародных спаборніцтвах.

Як расказаў галоўны захавальнік фондаў раённага краязнаўчага музея Віталь Герасіменя, вялікую дапамогу ў зборы матэрыялаў для выставы аказалі вядомы ў раёне футбаліст і трэнер Андрэй Жалезны, дырэктар ДЮСШ ППА СВК “Агарэвічы” Дзмітрый Матуліс, ганцаўчанін Валянцін Міхейкін, а таксама футбольныя і міні-футбольныя каманды раёна “Будаўнік — ПМК-14”, “Хатынічы” і “Студэнты”. Унеслі свой уклад у арганізацыю выставы і фанаты ФК “Ганцавічы”, якія на час яе правядзення прынеслі ў музей банэр нашага футбольнага клуба.

“Ганцавіцкі футбол: спорт, азарт і адпачынак”

Па словах Віталя Герасімені, на выставе сабраны матэрыялы толькі канца 90-х — 2000-х гадоў, а вось пра гісторыю развіцця футбола на Ганцаўшчыне, напрыклад, у савецкія часы амаль нічога не вядома. Паважаныя жыхары раёна, у каго захаваліся дакументы, фотаздымкі і іншыя матэрыялы, якія датычыцца гісторыі ганцавіцкага футбола, звяртайцеся ў раённы краязнаўчы музей. Яго супрацоўнікі будуць вельмі ўдзячныя ўсім, хто дапаможа ў зборы неабходнай інфармацыі.

Выстава “Ганцавіцкі футбол: спорт, азарт і адпачынак” будзе працаваць, як мінімум, да канца кастрычніка. Запрашаем усіх прыхільнікаў гульні нумар адзін у раённы краязнаўчы музей пазнаёміцца з гісторыяй ганцавіцкага футбола.

НА ЗДЫМКУ: у выставачнай зале раённага краязнаўчага музея падчас выставы “Ганцавіцкі футбол: спорт, азарт і адпачынак” .

Тэкст і фота

Уладзіміра САКАЛОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475