Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзень дабра і павагі

У гарадскім Доме культуры прайшоў святочны канцэрт у гонар пажылых людзей. Шчыра скажу: хоць і не агучаная, гэтая назва “Дзень дабра і павагі” была лейтматывам сустрэчы старшыні райвыканкама Аляксандра Саланевіча з пажылымі людзьмі, якая прайшла ў той жа дзень перад канцэртам у раённым Цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці.

У зале гэтай установы сабраліся людзі, якія пражылі яркае, шматграннае жыццё, з поўнай аддачай працавалі на сваіх рабочых месцах, займалі актыўную грамадзянскую пазіцыю і цяпер, у шаноўным узросце, не губляюць яе, ахвотна дзеляцца з моладдзю крыніцамі жыццёвай мудрасці і вопыту, узначальваюць ветэранскія арганізацыі ў тых калектывах, дзе працавалі.

Песняй “Есть только міг”, якую выканаў для гасцей сустрэчы Віктар Багроў, і пачалася задушэўная бяседа з ветэранамі працы. У вядучай мерапрыемства Святланы Юркінай знайшлося шмат цёплых слоў для кожнага з іх. І гучыць просьба да іх расказаць пра свае першыя працоўныя крокі, згадаць мінулае, падзяліцца рэцэптамі даўгалецця, жыццёвага аптымізму і зямнога людскога шчасця. У ганцаўчаніна ветэрана вайны і працы Іосіфа Курловіча, які 1 жніўня гэтага года адзначыў сваё 90-годдзе, — гэта праца. Ці не таму гэты чалавек і ў такім шаноўным узросце мае статную постаць і займае актыўную жыццёвую пазіцыю? Як і Канстанцін Шуляк, член ветэранскай арганізацыі ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама. Канстанцін Фёдаравіч аддаў службе ў праваахоўных органах 35 гадоў жыцця, здавалася б, можна спакойна адпачываць. “Не магу сядзець без справы”, — такая пазіцыя гэтага актыўнага чалавека і цяпер.

Андрэя Ярашэвіча, выдатнага педагога і мудрага чалавека, мясцовага старасту добра ведаюць у Хатынічах, цэняць і паважаюць, прыслухоўваюцца да яго думкі. “Як стаць педагогам, якога палюбяць дзеці і будуць цаніць усё жыццё?” — гэта пытанне да яго. На думку Андрэя Андрэевіча, перш чым вучыць чаму-небудзь каго, трэба самому гэта добра ведаць.

Абаяльная Вера Саковіч, якая працавала выкладчыцай у прафтэхліцэі, сціпла і шчыра прызналася: “Дапамагала праца сярод моладзі. Яна ж і абавязвала ўсюды паспяваць”. “Калі чалавек захоча быць актыўным, ён так і будзе жыць, нават у пажылым узросце,” — дапоўніла Веру Іванаўну Валянціна В’юнік, якая працавала ў банку амаль 38 гадоў.

Больш за тры дзесяцігоддзі педагагічны стаж і Святланы Худніцкай, якая працавала ў раённым аддзеле адукацыі. На пытанне вядучай сустрэчы “Якія якасці трэба выхоўваць у падрастаючага пакалення?” яна, не задумваючыся, назвала прыстойнасць, любоў да сваёй краіны, шчырае жаданне адносіцца да іншых так, як ты сам хацеў бы, каб адносіліся да цябе. Такой жа жыццёвай пазіцыі прытрымліваецца і Святлана Балкіна, якая цэніць у людзях мудрасць, дабрату, сумленнасць. Былы спецыяліст гандлёвай сферы, яна з удзячнасцю згадала прозвішчы сваіх калег, ветэранаў працы, якія пакінулі добры след у яе сэрцы.

“Каб і ў пажылым узросце быць у цудоўнай форме, трэба працаваць”, — дае рэцэпт жаночай прыгажосці Ліфа Міхлюк, якая мела некалі не зусім жаночую прафесію — зваршчыцы-мантажніцы, перадавая работніца завода панэльнага домабудавання, актыўная ўдзельніца і тады, і цяпер мастацкай самадзейнасці. “А каб супрацьстаяць жыццёвым цяжкасцям, выпрабаванням, трэба сабраць волю ў кулак,  настроіць сябе на ўсё добрае і тады  няўдачы пакінуць ваш дом, — упэўнена Алена Лелес, якая працавала ў свой час у бібліятэчнай сістэме раёна.

У наступным годзе сустрэне свой 80-гадовы юбілей і Раіса Хілюціч, якая шмат гадоў працавала старшынёй Малькавіцкага сельвыканкама, займала іншыя кіруючыя пасады, была жанчынай прынцыповай і адказнай. Раіса Мамедаўна лічыць сябе шчаслівай жанчынай: у яе цудоўныя дзеці, унукі, праўнукі. Кіраўнік ветэранскай арганізацыі лясгаса Галіна Літвіновіч, з удзячнасцю расказваючы пра нядаўнія сустрэчы ў Малькавічах, Чудзіне і Люсіне з пажылымі людзьмі, якія працавалі ў лясной гаспадарцы, зазначыла, як важна для іх сустракацца разам, размаўляць, успамінаць мінулае, адчуваць клопат і ўвагу аб сабе.

Дзень дабра і павагі

Старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч уважліва выслухаў кожнага, хто на гэтай сустрэчы дзяліўся сваімі ўспамінамі,  пакінуўшы сваё выступленне на яе заключны акорд. Ён расказаў аб тым, што добрага зроблена ў раёне за апошнія два гады, аб тых праблемах, якія непакояць яго як кіраўніка раёна, аб планах і задумках на бліжэйшую перспектыву. Аляксандр Паўлавіч уручыў грамату Мікалаю Высоцкаму, былому настаўніку і дырэктару Ганцавіцкай сярэдняй школы, працоўны стаж якога — 47 гадоў. Старшыня раённага савета дэпутатаў Віктар Дрозд далучыўся да шчырых пажаданняў ветэранам працы, зазначыў, што ў раёне ўсё робіцца для таго, каб людзі жылі лепш, прыгажэй, і ўручыў Пісьмо-падзяку раённага Савета дэпутатаў Раісе Хілюціч.

Марыя ШЧАЎКУН.

Дзень дабра і павагі

Фота Алы Пятліцкай.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476