Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Маладым усюды ў нас дарога”

Гэты выраз, вынесены ў загаловак, змог бы стаць своеасаблівым дэвізам сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна, якая стала традыцыйнай і сёлета адбылася 2 кастрычніка ў кінатэатры з сімвалічнай назвай “Маладосць”. Знайсці сваю дарогу ў прафесійнае будучае на Ганцаўшчыне ў 2014 годзе атрымалі магчымасць 80 маладых спецыялістаў, выпускнікоў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў адукацыі і 39 чалавек з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. Вельмі радуе той факт, што большасць з іх ураджэнцы Ганцавіч і Ганцавіцкага раёна, якія пасля атрымання адукацыі вярнуліся працаваць на родную зямлю.

На сустрэчы прысутнічалі старшыня Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд, намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў раённага выканаўчага камітэта, спецыялісты па кадрах прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, старшыні прафсаюзных камітэтаў, ідэалагічны актыў, кіраўнікі грамадскіх арганізацый. Знаёмства пачалося з прадстаўлення маладых спецыялістаў.

Першымі выйшлі на сцэну  маладыя работнікі сферы адукацыі і спорту. Яны творча падыйшлі да справы і візітную картку зрабілі ў форме сцэнкі, у якой прынялі ўдзел іх маленькія вучні. З пажаданнямі поспехаў і плёну да іх звярнулася Аксана Рылка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама, якая сама ў 2010 годзе прыйшла працаваць ў якасці маладога спецыяліста.

Затым слова ўзяў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч, які падрабязна расказаў пра гісторыю ўтварэння Ганцаўшчыны, пра цудоўную прыроду гэтага краю, пазнаёміў моладзь з летапісам ваенных і пасляваенных гадоў, прывёў звесткі аб развіцці сельскай гаспадаркі і прамысловасці раёна, аб геаграфічным становішчы і меліярацыйных работах, праведзеных раней. Сваім абавязкам  палічыў кіраўнік раёна пазнаёміць рабят са славутымі імёнамі людзей, вядомымі ва ўсёй краіне і за яе межамі, праславіўшымі Ганцаўшчыну. Аляксандр Саланевіч правёў слоўную міні-экскурсію па славутых гістарычных месцах і помніках горада і раёна, закрануў рэлігійны аспект грамадства. Напрыканцы свайго выступлення старшыня Ганцавіцкага райвыканкама папрасіў прысутных звярнуць увагу на герб горада. Белыя журавы на сінім фоне. “Сімвалічная выява птушак, якія з’яўляюцца сімвалам Палесся, імкнецца ў вышыню. Так і вы павінны заўсёды ўзлятаць”, — сказаў ён.

“А ўзлятаць моладзі на самых выгадных умовах дапаможа “Беларусбанк», — з такіх слоў пачала свой зварот да прысутных дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №107 ААТ “ААБ Беларусбанк” Наталля Сідарэнка. Яна расказала аб самых выгадных умовах крэдытавання. Асобны крэдыт для старту ў дарослае жыццё адкрытае акцыянернае таварыства распрацавала спецыяльна для тых, хто толькі закончыў сярэднія і вышэйшыя ўстановы адукацыі і мае патрэбу ў падтрымцы дзяржавы. Дарэчы, тэму падтрымкі не толькі матэрыяльнай, але і прававой працягнуў загадчык юрыдычнага сектара райвыканкама Уладзімір Канановіч. Ён расказаў прысутным аб нарматыўна-прававых актах, якімі рэгулююцца грамадскія адносіны ў нашай дзяржаве, у тым ліку тыя, што датычацца ўмоў жыцця і дзейнасці маладых спецыялістаў.

Куды звярнуцца для пастаноўкі на ўлік па паляпшэнні жыллёвых умоў і якія дакументы для гэтага неабходны, расказаў Валерый Русакевіч, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Апошняй свой зварот маладым спецыялістам адрасавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ала Занька. Яна ў нестандартнай форме расказала пра работу свайго аддзела, пра тое, дзе моладзь можа правесці вольны час і якія мерапрыемствы праводзіліся ў горадзе і раёне раней, разбавіўшы афіцыйную інфармацыю яркай прэзентацыяй фотаздымкаў. Выдатны настрой падтрымала выступленне Святланы Лапчук з чароўнай лірычнай песняй.

Шмат шчырых слоў было сказана ў гэты дзень на сцэне, многа пажаданняў прагучала ў адрас маладога пакалення, але кожны з тых, каго сёння прымалі ў рады працоўнай моладзі раёна, зразумеў: ён на сваім месцы. Тут яго падтрымаюць, дадуць карысную параду, дапамогуць справай і словам. Галоўнае — не баяцца, бо хто не спрабуе — у таго не атрымліваецца.

Пасля ўрачыстага знаёмства ўсіх запрасілі сфатаграфавацца. А потым госці разышліся, але маладыя спецыялісты раёна  працягвалі свой незвычайны дзень у рэстаране “Цна”, дзе для іх была падрыхтавана конкурсна-забаўляльная праграма.

Ксенія ЛУЦКО.

“Маладым усюды ў нас дарога”

“Маладым усюды ў нас дарога”

“Маладым усюды ў нас дарога”

“Маладым усюды ў нас дарога”

“Маладым усюды ў нас дарога”

“Маладым усюды ў нас дарога”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476