Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праваднога радыё больш няма…

1 кастрычніка на Ганцаўшчыне поўнасцю адключаецца правадное радыё, па якім трансліраваўся “Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё”.

Пераход на эфірнае вяшчанне ў FM-дыяпазоне пачаўся яшчэ ў лістападзе 2013 года. Адключэнне праваднога радыё ішло паступова — пасля рэканструкцый ліній электраперадач правады, па якіх вялася трансляцыя, не абнаўляліся. У выніку да апошняга часу правадное радыё працавала ў часткі карыстальнікаў нашага райцэнтра, а таксама ў вёсцы Хатынічы. Цяпер жа яно поўнасцю будзе адключана.

На сённяшні дзень “Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё” жыхары раёна, у залежнасці ад знаходжання, могуць слухаць на некалькіх FM-частотах. Трансляцыі вядуцца з рэтрансляцыйных станцый: Слонім — на 106,5 FM, Капыль — 102,3 FM, Пінскі раён — 104,5 FM, Салігорск — 100,3 FM. Адпаведныя эфірныя і УКХ-прыёмнікі свабодна прадаюцца ў гандлёвых кропках раёна.

Акрамя гэтага, тыя людзі, хто набыў прыстаўку для лічбавага тэлевяшчання (яно таксама трансліруецца са згаданых станцый), разам з сацыяльным пакетам у 8 тэлепраграм могуць па тэлевізары слухаць “Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё”.

Звяртаем увагу жыхароў Ганцаўшчыны, што праграма раённага радыё “Будні Ганцаўшчыны” з 1 кастрычніка 2014 года цяпер трансліруецца на частаце 106,5 FM і будзе выходзіць два разы на тыдзень: у аўторак — 6.25 — 6.40 і чацвер — 22.05 — 22.30.

Дарэчы, як адзначыў начальнік раённага вузла электрасувязі Анатоль Гардзей, пытанні з прыёмам эфірнага радыё на Ганцаўшчыне вырашальныя, варта толькі набыць стацыянарны эфірны ці УКХ-прыёмнік і выбраць частату, дзе “Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё” транслюецца без перашкод. Што датычыцца эфірнага лічбавага телевізійнага вяшчання, то Анатоль Фёдаравіч абнадзейвае тых карыстальнікаў, у каго па раёне ёсць няўпэўнены прыём телепраграм: у 4 квартале 2014 года на Ганцаўшчыне плануецца ўвесці ў эксплуатацыю аўтаматызаваную радыётэлевізійную перадаючую станцыю. Яна будзе ўзведзена ў райцэнтры — у раёне камбіната панэльнага домабудавання — і дасць магчымасць прымаць упэўнены тэлевізійны сігнал па ўсім раёне.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Праваднога радыё больш няма…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475