Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“ВЕРТЫКАЛЬ-2014” — зарад бадзёрасці і здароўя

У Ганцавічах адбылася раённая спартакіяда “Вертыкаль-2014”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 22 каманды з арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, выканаўчых камітэтаў, сельскагаспадарчых кааператываў і сілавых структур. Гэта на 8 калектываў больш, чым у папярэднім годзе. Пераможцы і прызёры вызначаліся ў сямі спартыўных дысцыплінах: міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе, дартсе, шахматах, рускіх шашках і веласіпеднай эстафеце. Удзельнікі змагаліся як у асабістым, так і ў камандным заліку.

На адкрыцці спартыўнага форуму старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч адзначыў: “Жыць здаровым — гэта здорава. Няхай пераможа мацнейшы!”

“ВЕРТЫКАЛЬ-2014” — зарад бадзёрасці і здароўя

У турніры па міні-футболе бралі ўдзел 14 каманд. Каб надаць спаборніцтвам дынамічны і відовішчны выгляд, сапернікі гулялі “скарочаныя” матчы —  два таймы па 8 мінут кожны. Вопытныя і тэхнічныя футбалісты лясгаса, РАУС і ПМС адразу заявілі аб сабе пераканаўчымі перамогамі. Адзначым перавагу меліяратараў над работнікамі цэнтра банкаўскіх паслуг № 107 ААТ “ААБ Беларусбанк” — 6:0,  аддзела ўнутраных спраў над камунальнікамі — 5:0. У той жа час у многіх матчах ішла роўная барацьба. Пераможца вызначаўся на апошніх хвілінах, а ў асобных выпадках — пасля прабіцця серыі пенальці. Гэта датычылася гульняў паміж камандамі райвыканкама і цэнтральнай раённай бальніцы — 4:3, аддзела ўнутраных спраў і прадпрыемства меліярацыйных сістэм — 3:3 (па пенальці — 8:7).

У рэшце рэшт перамогу ў турніры па міні-футболе святкавалі спартсмены лясгаса. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды РАУС і ПМС.

Нікога не пакінуў раўнадушным і валейбольны турнір. Скажам адразу, што тут не было роўных вопытнай і дружнай камандзе лясгаса, якая і стала пераможцай. Услед за ёю месцы занялі КПД і РАУС.

“ВЕРТЫКАЛЬ-2014” — зарад бадзёрасці і здароўя

“ВЕРТЫКАЛЬ-2014” — зарад бадзёрасці і здароўя

Ганаровы тытул першай ракеткі спартакіяды па настольным тэнісе сярод жанчын заслужана дастаўся Вользе Мелехавец з РАУС. Сярод мужчын гэтага звання ўдастоіўся Яўгеній Сташанін  з цэнтральнай раённай бальніцы.

Адметнае месца адводзілася дартсу — кіданню спецыяльных дроцікаў у мішэнь. Трапных “стралкоў” было многа. Аднак ніхто не здолеў аказаць дастойную канкурэнцыю двум удзельнікам — брату і сястры. Намеснік начальніка РАУС Аляксей Крысюк перамог сярод мужчын, а старшы пашпартыст аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Алена Бязмен стала лепшай сярод жанчын. Гэты тандэм і абумовіў неаспрэчнае каманднае “золата” раённага аддзела ўнутраных спраў. На другім  і трэцім месцах — адпаведна Агарэвіцкі і Любашаўскі сельвыканкамы.

“ВЕРТЫКАЛЬ-2014” — зарад бадзёрасці і здароўя

Шахматы карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод ганцаўчан. Яшчэ адзін яскравы доказ таму — спаборніцтвы па гэтай старажытнай гульні ў праграме спартакіяды. Удзельнікі, нягледзячы на розную падрыхтоўку, імкнуліся гуляць добра і годна. Яшчэ б! Галоўным суддзёй з’яўляўся майстар спорту па шахматнай кампазіцыі Іван Бондар. Памяркоўна і тактоўна ён падыходзіў да вынікаў  партый. Вось толькі іх запіс і грунтоўны аналіз не быў прадугледжаны рэгламентам. Лепшымі шахматыстамі сталі Вячаслаў Гулевіч з  РКЦ № 36 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” і Ларыса Новік з Агарэвіцкага сельвыканкама.

Гульня ў рускія шашкі ў адрозненне ад міжнародных дазваляе ствараць прыгожыя і эфектныя камбінацыі. Што гэта сапраўды так, пераканаліся ўдзельнікі шашачнага першынства. Ва ўсіх партыях бліскуча згуляў прадстаўнік камунальнай службы Аляксандр Сайка, які і стаў пераможцам. Сярод жанчын не было роўных Лідзіі Ленкавец з лясгаса.

“ВЕРТЫКАЛЬ-2014” — зарад бадзёрасці і здароўя

Заключным акордам спартакіяды “Вертыкаль-2014” стала веласіпедная эстафета. На гарадской плошчы было шматлюдна. Гэтыя захапляльныя спаборніцтвы прыйшлі паглядзець многія жыхары райцэнтра. І яны засталіся задаволенымі.

“ВЕРТЫКАЛЬ-2014” — зарад бадзёрасці і здароўя

З першага старту паміж камандамі разгарнулася вострая барацьба. Веласіпедысты дэманстравалі высокую хуткасць, падбадзёрвалі адзін аднаго, змагаліся да апошніх секунд. Пераможца вызначаўся па выніках двух заездаў. Пад воклічы прысутных непрадказальная інтрыга захоўвалася да самага фінішу. Тут мацнейшай стала каманда прафесійнага ліцэя. Другое месца дасталася РАУС. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзняліся веласіпедысты камунальнай службы, якія доўгі час лідзіравалі.

Падвядзенне вынікаў спартакіяды і ўзнагароджванне лепшых прайшло ў гарадскім Доме культуры. Галоўны суддзя спаборніцтваў, загадчык сектара спорту і турызму аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама Яўгеній Кабрынец уручыў пераможцам і прызёрам граматы, медалі і каштоўныя сувеніры.

У агульнакамандным заліку чэмпіёнамі спартакіяды сталі прадстаўнікі РАУС і аддзялення Дэпартамента аховы. Другое месца занялі спартсмены лясгаса, трэцяе — камбіната панэльнага домабудавання.

“ВЕРТЫКАЛЬ-2014” — зарад бадзёрасці і здароўя

Старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч узнагародзіў каманды — чэмпіёна і прызёраў спартакіяды граматамі і прыгожымі кубкамі. Кіраўнік раёна падкрэсліў: “Спаборніцтвы праходзілі ў сумленнай і бескампраміснай барацьбе. Па набраных ачках тройка лідараў моцна адарвалася ад астатніх удзельнікаў. Аднак гэта не дае падстаў для хвалявання. Важна тое, што ўсе атрымалі шмат станоўчых эмоцый, праявілі свае здольнасці, на справе даказалі, што любяць спорт. Па вялікім рахунку, прайграўшых — няма”.

У пацвярджэнне сваіх слоў Аляксандр Паўлавіч уручыў прыз “За волю да перамогі” веласіпедыстцы з райвыканкама Крысціне Стральчэні. Нягледзячы на атрыманую траўму ў ходзе заезду, дзяўчына паказала па-сапраўднаму байцоўскі характар.

Аб тым, што ва ўсіх спартыўных дысцыплінах вяліся напружаныя адзінаборствы, сведчыць наступны факт. Каманда раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўсяго на 1 ачко апярэдзіла сапернікаў з прафесійнага ліцэя і заняла чацвёртае месца. У дзясятку мацнейшых увайшлі таксама каманды цэнтра банкаўскіх паслуг № 107  ААТ “ААБ Беларусбанк”, Агарэвіцкага сельвыканкама і СВК “Дубнякі”, раённага выканаўчага камітэта, раённых электрасетак, цэнтральнай раённай бальніцы.

Спартакіяда “Вертыкаль-2014” прайшла зладжана і арганізавана. Пераможца — спартыўны калектыў РАУС і аддзялення Дэпартамента аховы будзе адстойваць гонар Ганцаўшчыны на абласных спаборніцтвах.

Міхась АРЭШКА.

P.S. Арганізатары шчыра ўдзячны калектывам СШ № 1, СШ № 3 і гімназіі, ААТ “Райаграсэрвіс” за прадастаўленне кабінетаў і спартыўных залаў для правядзення спаборніцтваў. Даспадобы прыйшоўся канцэрт, падрыхтаваны таленавітымі артыстамі гарадскога Дома культуры.

“ВЕРТЫКАЛЬ-2014” — зарад бадзёрасці і здароўя

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476