Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Няхай явай стануць мары маладых медыкаў

Толькі той, хто валодае сілай духу, здольнай вылечваць хваробы, можа быць названы ўрачом. Але ўпэўненасць у сваіх сілах прыходзіць з гадамі, вопытам і практыкай.

Няхай явай стануць мары маладых медыкаў

Сёлета Ганцавіцкая цэнтральная раённая бальніца прыняла ў свае рады сямнаццаць маладых спецыялістаў. Знаёмімся з Вольгай Чарнецкай. Яна сустрэла нас у кабінеце ўрача-тэрапеўта, на рабочым месцы, у чаканні прыёму пацыентаў.  Вольга па-гаспадарску пасадзіла нас насупраць і звонкім голасам пачала расказваць пра сябе.

Нарадзілася дзяўчына ў Лунінцы. Яшчэ з маленства вырашыла, што будзе ўрачом. І гэта не выпадкова, бо амаль усе родныя дзяўчыны — медыкі, і з дзяцінства перад яе вачыма быў цудоўны прыклад гэтай высакароднай і адказнай прафесіі: тата — ваенны фельчар, зараз на пенсіі, у свой час працаваў на Далёкім Усходзе, цётка — урач-гінеколаг, а яе дзеці працуюць у Мінску, таксама ўрачамі.

І сваю мару Вольга ажыццявіла. Пасля заканчэння школы паступіла ў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт на спецыяльнасць “Лячэбная справа”. У Гомелі ж дзяўчына пазнаёмілася з мужчынам сваёй мары і выйшла за яго замуж.  Пасля ўніверсітэта быў год інтарнатуры ў Пінску. А з першага жніўня 2014 года Вольга прыступіла да абавязкаў урача-тэрапеўта ў Ганцавіцкай ЦРБ.

“Што мяне ўразіла, — дзеліцца Вольга, — нашай сям’і адразу выдзелілі двухпакаёвую кватэру ў Ганцавічах. Муж — музыкант, і зараз працуе ў дзіцячай школе мастацтваў. А яшчэ абяцалі дапамагаць з аплатай за жыллё. За гэта вялікі дзякуй кіраўніцтву райбальніцы. Яно вельмі адказна аднеслася да прыезду ўсіх маладых спецыялістаў”.

Калектыў прыняў Вольгу, як кажуць, з распасцёртымі рукамі. Кожны з калег прапаноўваў сваю дапамогу: хто справай, хто парадай, а хто проста добрым словам. Як прызнаецца сама малады тэрапеўт, гэта вельмі дапамагло ў першыя дні, бо працоўная нагрузка немалая, а большасць пацыентаў з насцярожанасцю аднесліся да новага ўрача.

Зараз усё стала на свае месцы. На пытанне, ці плануе яна застацца ў Ганцавічах назаўсёды, дзяўчына ўсміхнулася: “А хіба ёсць прычыны адказаць “не”? Мяне ўсё задавальняе на сённяшні дзень. Галоўная мара для мяне — стаць сапраўдным прафесіяналам сваёй справы, заслужыць павагу і давер пацыентаў. Ну, і, канечне, набыць асабістае жыллё. Для нас, як для маладой сям’і, гэтае пытанне таксама вельмі актуальнае”.

Спадзяёмся, што мары Вольгі ажыццявяцца, а таксама стануць стымулам рухацца далей і ўдасканальвацца ў прафесійным плане.

Другая гераіня нашага аповяду родам з вёскі Люсіна. Працуе ў Вялікіх Круговічах. Але яе імя на слыху і ў калег з цэнтральнай раённай

Няхай явай стануць мары маладых медыкаў

бальніцы, і ў жыхароў Ганцаўшчыны. Гэта таму, што Святлана Макарэвіч — выдатны спецыяліст, урач па прызванні. Нягледзячы на малы вопыт работы, яна ўжо зарэкамендавала сябе як сапраўдны прафесіянал — менавіта так характарызуе яе намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Віктар Анікевіч.

У дзяцінстве Святлана марыла стаць стаматолагам. Бацькі, па прафесіі педагог і ветэрынар, падтрымалі імкненні дачкі. І ў 2007 годзе Святлана паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, праўда, не на стаматолага, а на ўрача агульнай практыкі. Гэты выбар яна зрабіла свядома: у старэйшых класах дзяўчына зразумела, што яе прызванне — дапамагаць хворым, даваць ім шанц на жыццё.

Пасля заканчэння ўніверсітэта Света па размеркаванні трапіла ў Ганцавіцкую ЦРБ праходзіць інтарнатуру. Галоўны ўрач Вадзім Сашко адразу забяспечыў маладога спецыяліста жыллём, што значна аблегчыла жыццё дзяўчыне. А ў дадатак да гэтага, 50 працэнтаў аплаты за арандуемую кватэру бальніца ўзяла на сябе.

З верасня 2014 года маладога тэрапеўта накіравалі ў Вялікія Круговічы, дзе яна працуе і па сённяшні дзень. На пытанні: “Як вам працуецца? Ці сустрэлі вы цяжкасці пры рабоце?”, Святлана адказала: “Само памяшканне амбулаторыі знаходзіцца ў аварыйным стане, а таму яго пераносяць у будынак дзіцячага садка. А наконт цяжкасцей… Дробныя непрыемнасці я стараюся не заўважаць. Галоўнае для мяне зараз — стаць сапраўдным урачом. Я добра ўсвядоміла, што ў маёй прафесіі памылкі недапушчальныя. Урач адказны за жыццё і здароўе людзей, а гэта самае дарагое, што ў нас ёсць”.

Дэвіз працы маладога ўрача — непарушны закон медыкаў: “Не нашкодзь”. Святлана марыць працаваць кардыёлагам. Прычым, працаваць менавіта ў Ганцавіцкай ЦРБ. Дзяўчына прызналася, што менавіта гэтая работа і месца вельмі яе вабіць, найбольш па душы.

Няхай, дзяўчаты, вашы мары стануць рэальным заўтрашнім днём.

Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 423

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 400

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475