Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бервяном… па аўтамабілі

Памяты бервяном аўтамабіль “Аўдзі-100” — такі вынік здарэння, якое адбылося надвячоркам у чацвер, 25 верасня, на вуліцы Янкі Купалы ў райцэнтры.

А палове шостай гадзіны вечара па вуліцы ехаў лесавоз, які перавозіў хлысты (ствалы зрэзаных дрэў). Адзін з іх стаў упоперак і ўжо камлём цягнуўся па зямлі. На яго шляху аказаўся аўтамабіль, прыпаркаваны на абочыне дарогі. Ад удару “Аўдзі” атрымала даволі сур’ёзныя пашкоджанні. Бервяно ад сутыкнення ажно звалілася на праезную частку, а праз некалькі дзясяткаў метраў спыніўся і лесавоз.

Журналісту “СП” давялося паразмаўляць з непасрэдным сведкам здарэння. “Я ехаў за лесавозам, у ім бервяно стала ўпоперак і, звісаючы, перагароджвала праезную частку амаль да плоту. Я спрабаваў папярэдзіць вадзіцеля, але не атрымалася, — расказаў мужчына. — Добра хоць, што людзі не пацярпелі. Па дарозе ішлі якраз дзве жанчыны — ледзь паспелі адскочыць!…”.

Як расказаў інспектар аддзялення ДАІ РАУС Максім Лелес, здарэнне адбылося ў 17 гадзін 35 хвілін. Калі на месца прыбылі супрацоўнікі ДАІ, іх ужо чакалі: гаспадар памятага аўтамабіля, вадзіцель лесавоза і прадстаўнікі лесапункта прадпрыемства “Пінскдрэў”, якому належыць лесавоз.

“Будзе праведзена разбіральніцтва і па яго выніках дадзена прававая ацэнка па гэтай справе”, — адзначыў Максім Лелес.

Па тым, як упаў хлыст на “Аўдзі”, відаць, што яго загрузілі на лесавоз няправільна — камлём назад і тоўсты канец бервяна свабодна матляўся. Улічваючы, што дарогі ў залінейнай частцы райцэнтра не вызначаюцца гладкасцю, нічога дзіўнага няма ў тым, што хлыст перакасіўся і стаў упоперак.

Безумоўна, сітуацыя вельмі непрыемная, але, з другога боку, добра, што ніхто з людзей не пацярпеў. А гэтае здарэнне — трывожны званочак усім, хто не захоўвае тэхніку бяспекі.

Аляксей Грушэвіч.

На здымку: на месцы здарэння.

Бервяном… па аўтамабілі

Бервяном… па аўтамабілі

Бервяном… па аўтамабілі

Бервяном… па аўтамабілі

Бервяном… па аўтамабілі

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 444

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469