Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“І родны дом,і цэлы свет”

Такую назву насіла свята вёскі Агарэвічы, што адбылося ў мінулую нядзелю.

Вераснёўскае сонца неяк нясмела выглянула з-пад аблокаў. Вяскоўцы, якія ішлі ў мясцовы Дом культуры, заўсміхаліся. Надвор’е сапраўды спрыяла  добраму настрою. Па наваколлі паплыла святочная музыка.

Вёска, дзе мы нарадзіліся і выраслі, шчодрая на адкрыцці, уражанні і пачуцці. Сюды заўсёды клічуць жыццёвыя дарогі. Тут душа адпачывае, чэрпае сілу, энергію і натхненне.

Першы пісьмовы дакумент, дзе згадваюцца Агарэвічы, датаваны 1441 годам. А гэта значыць, што вёска з’яўляецца адной з самых старажытных на Ганцаўшчыне, налічвае 573 гады. Паводле легенды, першым жыхаром тут быў нехта з пагарэльцаў ці пагарэвічаў. Вакол яго сталі сяліцца людзі, і неўзабаве ўтварылася вёска.

Прадоўжым гістарычны экскурс і вернемся ў пачатак ХІХ стагоддзя. Паводле дакументаў 1816 года, Агарэвічы адносіліся да Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У вёсцы дзейнічала Вазнясенская драўляная царква.  У 1961 годзе яна была зачынена. Новы культавы будынак закладзены ў 1992 годзе. Сёння храм святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра зіхаціць серабрыстымі макаўкамі купалоў, узвышаючыся над вясковымі дахамі.

У канцы ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў вёска ўсё яшчэ складалася са шматлікіх хутароў: Жорнае, Падрадашчы, Чорнае і іншых. Некаторыя гаспадары сяліліся непадалёку адзін ад аднаго — па дзве-тры сям’і на хутары,  некаторыя будаваліся асобна. І толькі 25 хат стаялі адна за адной і складалі вуліцу. Тут, каля гэтай вуліцы, на ўзвышшы,  была пабудавана ў канцы ХІХ стагоддзя панская сядзіба Апацкіх. Сярод жыхароў вёскі ёсць яшчэ людзі, якія памятаюць апошнюю ўладальніцу сядзібы — Марыю.

На жаль, самая старэйшая жыхарка вёскі Вольга Аляксандраўна Коўш, якой  споўнілася 98 гадоў, не змагла прысутнічаць на свяце. Затое вяскоўцы віталі іншых старажылаў — 89-гадовую Алену Фёдараўну Гарбач, 87-гадовых Уладзіміра Адамавіча Каўша і Алену Канстанцінаўну Коўш. Самым жа юным жыхаром вёскі з’яўляецца Арсеній Канінец, які нарадзіўся 12 чэрвеня 2014 года.

Вядучыя свята дырэктар Агарэвіцкага сельскага Дома культуры Ірына Сабецкіс і мастацкі кіраўнік  Ганцавіцкага ГДК Станіслаў Коўш  віртуёзна вялі мастацкую праграму. Шмат станоўчых эмоцый выклікаў жартаўлівы выхад на сцэну Тосі і Фросі ў выкананні Алы Шаматульскай і Яніны Курылік. Па-майстэрску спявалі самадзейныя артысты Алена і Настасся Цецярдынкі,  Наталля і Аляксандр Дулікі, Паліна Высоцкая, Аліна Лелес, Алена Дайлід, фальклорны калектыў “Каляда”, ансамбль “Правінцыя”, вакальны дзіцячы гурт.

З  цёплымі і шчырымі словамі да вяскоўцаў і гасцей свята звярнуліся настаяцель храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра іерэй Аляксандр Лемяза, старшыня СВК “Агарэвічы” Анатоль Канановіч, старшыня сельвыканкама Святлана Агейка.

Так сталася, што свята вёскі супала з днём нараджэння Надзеі Снарскай.  Пад апладысменты залы імянінніцу ўзнагародзілі памятным падарункам. Як і сярэбраных юбіляраў Аляксандра і Ларысу Насеняў.

Прысутныя змаглі пазнаёміцца з выставай дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Гэтыя вырабы сведчаць аб тым, што вёска багатая на розныя таленты, беражліва захоўвае спадчыну, якая засталася ад продкаў. Сапраўднымі майстрыхамі з’яўляюцца Галіна Серада, Марыя Дулік, Ірына Сайка, Валянціна Снарская, Марыя Санька, Марына Дулік, Рустам Бердыеў.

Вялікую цікавасць выклікаў розыгрыш бяспройгрышнай латарэі. Рэдка якое свята абыходзіцца без спонсарскай дапамогі. Так і тут. Калектыў СДК выказвае шчырыя словы падзякі  СВК “Агарэвічы”, сельвыканкаму, Ганцавіцкаму хлебазаводу, індывідуальным прадпрымальнікам Уладзіміру Ласю, Жанне і Сяргею Курылікам, Вячаславу Віктаровічу, прадстаўніку касметычнай фірмы “Oriflame” Святлане Муха.

Пад заканчэнне  свята вялікім канцэртам парадаваў гледачоў Баранавіцкі гурт “DeSerT”.

2014 год з’яўляецца юбілейным для СВК “Агарэвічы”. Роўна 65 гадоў назад тут быў арганізаваны калгас імя Кірава. Менавіта так да нядаўняга часу называлася мясцовая гаспадарка. Першым старшынёй быў Іван Рублеўскі. Імя наступнага кіраўніка ўпісана залатымі літарамі не толькі ў гісторыю вёскі, але і раёна. Гэта Кірыл Арцёменка, ардэнаносец. Яго і цяпер успамінаюць з асаблівай цеплынёй, любоўю і павагай, як сапраўднага гаспадара зямлі-карміцелькі. Ды і Міхаілу Кунцэвічу ўсе ўдзячны за яго добрыя справы, клопаты  аб людзях.

…Жыве вёска, з надзеяй глядзіць у будучае, беражэ народныя традыцыі, выконвае старадаўнія песні. Гэтаму яскравы прыклад — свята ў Агарэвічах.

Міхась АРЭШКА. Фота аўтара.

“І родны дом,і цэлы свет”

“І родны дом,і цэлы свет”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475