Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СТАРТ У НОВАЕ ЖЫЦЦЁ

Сёлета ў нашым раёне па размеркаванні пасля заканчэння сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў прыступілі да работы 119 маладых спецыялістаў.

33 спецыялісты накіраваны на работу ў сельскую гаспадарку, два з іх працуюць у СВК “Дубнякі”. Але працаваць — адно, а мець добрую рэпутацыю ў кіраўніцтва — зусім іншае. Старшыня СВК Уладзімір Грыгаран зазначыў, што працай моладзі задаволены ў поўнай меры. Але ці задаволена сама моладзь? Аб гэтым мы даведаемся з асабістай гутаркі.

СТАРТ У НОВАЕ ЖЫЦЦЁ

Святлана Саладуха, галоўны энергетык СВК “Дубнякі”. Для сустрэчы з ёй мы прыехалі на зернесушыльны комплекс, дзе нас сустрэла прыгожая дзяўчына з доўгімі русымі валасамі і асляпляльнай усмешкай.

— Святлана, раскажыце, як такая далікатная і вытанчаная дзяўчына, як вы, атрымала такую цяжкую мужчынскую спецыяльнасць?

— Я нарадзілася ў Стоўбцах. З работай энергетыка знаёма з дзяцінства — мой бацька працуе ў Стаўбцоўскіх электрычных сетках. Я свядома пайшла вучыцца па гэтай спецыяльнасці, бо ў мяне перад вачыма прыклад — тата. Ужо ў школе я разумела, што работа энергетыка складаная, адказная, але і добра аплачваецца. І таму выбіраць доўга не прыйшлося. У 2009 годзе я паступіла ў Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт у Мінск, на бюджэтнае дзённае аддзяленне.

— А як вы, нарадзіўшыся ў Стоўбцах і адвучыўшыся ў Мінску, трапілі ў Ганцавіцкі раён?

— Калі паўстала пытанне аб размеркаванні, высветлілася, што месцаў па маёй спецыяльнасці ў Мінскай вобласці няма. Так я аказалася ў СВК “Дубнякі”.

— Якія першыя ўражанні ад работы? Як вас сустрэлі?

— Ведаеце, я ні аб чым не шкадую. Першыя дні было цяжка адаптавацца, галоўнага энергетыка тут не было нейкі час, таму мне прыйшлося ўсё арганізоўваць самастойна. Канечне, дапамаглі вопытныя таварышы, галоўны інжынер Мікалай Равінскі ўзяў своеасаблівае шэфства. Ды і рабочае абсталяванне тут неблагое: аўтаматызаванае зернясховішча, новы кароўнік, тэхніка.

А ўвогуле, я лічу, што размеркаванне — гэта старт, прыступка ў будучыню. Менавіта тут я атрымаю той вопыт работы, багаж практычных ведаў і стаж, якія вельмі спатрэбяцца мне ў далейшым жыцці.

— Вы не мясцовая жыхарка. Як уладкаваліся з жыллём?

— З жыллём увогуле не было ніякіх праблем! Як толькі я прыехала, мне адразу выдзелілі трохпакаёвы дом у вёсцы Кукава з усімі выгодамі. На мяне адну! Можаце сабе ўявіць? Праўда, ацяпленне там пячное, але гэта не бяда, бо сельвыканкам забяспечыў мяне дрывамі на ўсю зіму.

— Святлана, у вас усё  так добра склалася. Няўжо няма зусім ніякіх праблем? 

— Праблемы? Канечне, можна прыдумаць іх для сябе, каб цябе пашкадавалі або паспачувалі. Але гэта не для мяне. Я поўнасцю задаволена жыццём у гэтай вёсцы і працай у СВК “Дубнякі”. Адзіны невялічкі мінус для мяне — адсутнасць магчымасці схадзіць куды-небудзь патанцаваць або проста адпачыць у вольны час. Хаця, мы зрэдку з новымі знаёмымі выязджаем у Ганцавічы пасядзець у кафэ ці прагуляцца. У астатнім — усё цудоўна. Скардзіцца — не па мне, я аптымістка. Тое, што з намі адбываецца на розных этапах жыцця, — гэта выпрабаванне. І прайсці яго трэба дастойна!

— А ў вас ёсць мара?

— Ёсць! Я мару купіць аўтамабіль (смяецца). І я настойліва іду да яе ажыццяўлення…

СТАРТ У НОВАЕ ЖЫЦЦЁ

Далей мы прыехалі на мехдвор, каб пазнаёміцца з яго загадчыкам — такую пасаду атрымаў другі малады спецыяліст у СВК “Дубнякі” Іван Хадасок. Высокі, стройны хлопец, дзелавіта сядзеў на лаўцы, — такім нас сустрэў Іван. Такім, мабыць, і павінен быць сапраўдны малады гаспадар механізатарскай справы. Для размовы мы прайшлі ў службовае памяшканне. Адразу кінулася ў вочы, што Іван аптымізму Святланы не падзяляе: настрой і паводзіны хлопца пацвярджалі гэта.

— Іван, раскажыце крышку пра сябе. Дзе вы нарадзіліся? Дзе вучыліся?

— Нарадзіўся я ў вёсцы Малыя Круговічы. Мне з дзяцінства падабалася тэхніка, аўтамабілі, мне гэта было цікава, і я няблага разбіраўся ў гэтай справе. Мама і тата ў мяне працавалі аграномамі, таму з сельскагаспадарчай справай я знаёмы не па чутках. У 2009 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. Мая спецыяльнасць — “Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці”. Я задаволены атрыманай вышэйшай адукацыяй, бо, па-першае, дыплом, які атрымаў, прызнаецца ў любой краіне свету, а гэта значыць, што з ім я магу працаваць, дзе пажадаю. А па-другое, спецыяльнасць вельмі актуальная, работа знойдзецца заўсёды.

— Вы працуеце першы месяц. Якія цяжкасці ўзніклі ў рабоце?

— Цяжкасцей асаблівых не было. Але адбылося некалькі непрыемных момантаў… Напрыклад, мне ніхто не сказаў, што для атрымання “пад’ёмных”, як маладому спецыялісту, мне трэба было напісаць заяву. Проста так іх не аддаюць.

— Але ж аддалі?

— Аддалі, але толькі пасля таго, як другі малады спецыяліст, Святлана Саладуха, патэлефанавала мне і сказала, што трэба зрабіць. А ў бухгалтэрыі ці аддзеле кадраў ніхто нават не паспрабаваў мне падказаць.

— Атрымліваецца, што ўсе вашы праблемы вырашаны?

— Не ўсе. Вось, напрыклад, у працоўным дагаворы прапісана, што нядзеля — мой адзіны выхадны. А на справе атрымліваецца, што працую я кожны дзень! А яшчэ, калі трэба ехаць на ўласным аўтамабілі па запчасткі, дык аплачваюць мне толькі паліва, а камандзіровачныя грошы не даюць. Чаму так?

— Што ж, спадзяюся, усе пытанні вырашыць кіраўніцтва СВК. А як у вас з жыллём?

— Мой дом, дзе я жыву разам з матуляй, у трох кіламетрах ад месца работы. Таму ў жыллі я не маю патрэбы: кожны дзень еду на асабістым аўтамабілі з дому на работу і назад. Дарэчы, паліва мне аплачвае СВК.

— У цэлым, вы задаволены тым, як складваецца ваш лёс? Тым больш, адукацыю вы атрымалі за кошт дзяржавы..

— Па праўдзе кажучы, не вельмі. Адпрацоўка зараз ажно 5 гадоў! Гэта вельмі многа. Мне б хацелася паехаць працаваць у горад або ў другі раён… Увогуле, туды, дзе б я цвёрда ведаў, што мне добра заплацяць за маю работу і забяспечаць усе ўмовы жыцця і працы.

— Дзякуй, Іван. Жадаю вам поспехаў і плёну.

Хтосьці і ў маладым узросце ўжо з выразнай жыццёвай пазіцыяй, цвёрдымі марамі на будучыню, з верай і надзеяй светлымі вачыма глядзіць наперад. Іншым яшчэ трэба пасталець,  пакуль жыццё само не навучыць, дробныя ж непрыемнасці будуць заўсёды.

У добры шлях, маладыя спецыялісты! Набірайцеся мудрасці, вопыту, сталасці, а дарога ваша хай будзе лёгкай і светлай!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469