Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пачаўся абласны месячнік па зборы і нарыхтоўцы другаснай сыравіны

Пачаўся абласны месячнік па зборы  і нарыхтоўцы другаснай сыравіны.

Транспартаваннем і дастаўкай яе на перапрацоўку займаюцца жыллёва-камунальная гаспадарка і райспажыўтаварыства.

— У ходзе месячніка асаблівую ўвагу трэба звярнуць на збор макулатуры і адходаў шкла, — падкрэслівае намеснік старшыні райвыканкама Артур Грыгаран.

Для цвёрдых бытавых адходаў у раёне абсталяваны 24 палігоны.  Работнікам жыллёва-камунальнай службы неабходна  ўдзяляць ім большую ўвагу. Не сакрэт, што  адтуль, пасля сартавання, можна вывезці дзясяткі тон макулатуры і шклабою.

У горадзе для другаснай сыравіны  адведзены 30 пляцовак. На іх устаноўлены кантэйнеры: з круглымі адтулінамі —   для пластыкавых і шкляных бутэлек, з прамавугольнымі — для макулатуры.  Вываз харчовых адходаў вядзецца цэнтралізавана, згодна з графікам. У прыватны сектар камунальнікі могуць выехаць у любы час сутак. Трэба толькі патэлефанаваць па нумары 115.

— На жаль, не ўсе жыхары горада  выконваюць нашы патрабаванні, не клапоцяцца аб чысціні і акуратнасці, — гаворыць намеснік дырэктара раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Вайцешык. — Здавалася б, чаго прасцей: макулатуру — у адзін кантэйнер, пластыкавыя і шкляныя бутэлькі — у другі. Дык не. Вось і даводзіцца нашым рабочым пастаянна сартаваць другасную сыравіну.

Адзначым, што  бытавыя адходы  —  макулатуру, шклабой і пластыкавыя вырабы — жыхары могуць здаваць у райспажыўтаварыства, тым самым папаўняючы свой бюджэт. Трэба толькі мець жаданне. 1 кілаграм шклабою каштуе 600 рублёў, такая ж вага макулатуры — 800, а кілаграм поліэтылену — 1000 рублёў. Згадзіцеся, выгадна.

— Аднак людзі не вельмі актыўна здаюць другасную сыравіну, — адзначае эканаміст райспажыўтаварыства Таццяна Сідаровіч. — За 8 месяцаў сёлетняга года  гадавы план па нарыхтоўцы  шклабою выкананы толькі на 30,8 працэнта,  макулатуры — на 54,7 працэнта.

Трэба ўсвядоміць, што ўтылізацыя і перапрацоўка бытавых адходаў з’яўляецца адной з актуальных праблем. Калі папярэднія пакаленні пакінулі нам у спадчыну ўнікальныя помнікі архітэктуры і мастацтва, дык мы рызыкуем “падарыць” сваім нашчадкам горы смецця.

Міхась АРЭШКА.

Пачаўся абласны месячнік па зборы і нарыхтоўцы другаснай сыравіны

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469