Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гаючы водар гонкіх соснаў

Гаючы водар гонкіх соснаў

Гэтая прыгожая, з адкрытай душой і чуллівым сэрцам жанчына — клапатлівая гаспадыня лесу.
Яе зялёныя ўладанні раскінуліся ажно на 11 тысячах 600 гектарах.

Ці думала ў дзяцінстве Тамара, што так яно будзе? Збірала разам з сяброўкамі грыбы-ягады, з асалодай слухала спевы птушак. Тады нават у сваіх дзявочых снах яна не ўяўляла, што лясная сцяжынка стане жыццёвай…

А гонкія сосны ды волаты-дубы побач, варта выйсці за аколіцу. Нічога цікавага. Краявід звыклы, як промні сонца ці ранішні туман.

У вёсцы Малыя Круговічы, дзе выгадавалася Тамара, не было леснікоў. Людзі сеялі жыта, саджалі бульбу, касілі сена, пасвілі жывёлу. Карацей, займаліся звычайнымі сялянскімі справамі. Ніхто нават не марыў звязаць з лесам свой лёс.

Толькі дырэктар мясцовай школы Мікалай Лойка думаў інакш. У той час Тамара заканчвала васьмігодку, вучылася амаль на адны пяцёркі. Вось і параіў вопытны педагог ёй і яшчэ траім выпускнікам паступаць у Полацкі лясны тэхнікум…

З цягам часу маленькія дрэўцы становяцца вялікімі, пачынаюць прыносіць плады. Так і людзі. Хіба думала-гадала Тамара, што ў тэхнікуме сустрэне свайго суджанага. Іван вучыўся з ёю ў адной групе, быў родам з вёскі Рубель, што на Століншчыне. Пазнаёміліся, спадабаліся адзін аднаму, пачалі прызначаць спатканні.

Калі выпадае шчаслівы студэнцкі білет, дык шанцуе ва ўсім. Па размеркаванні закаханых накіравалі у адзін і той жа лясгас — Жыткавіцкі.

— Тут я адпрацавала тры з паловай гады, — успамінае Тамара. — Спачатку майстрам лесу, затым бухгалтарам. Івана ж амаль адразу прызвалі на службу ў марфлот. Праз тры гады мы пажаніліся.

З той пары прайшло 27 квітнеючых вёснаў. Зараз Тамара Пашкевіч узначальвае Люсінскае доследна-вытворчае лясніцтва. Муж Іван працуе разам з ёю, майстрам. Па адной лясной сцяжынцы з бацькамі пайшоў сын Аляксандр. Ён з’яўляецца студэнтам-завочнікам, у наступным годзе атрымае дыплом Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Такую ж вышэйшую  навучальную ўстанову, толькі ў Бранску, закончыла ў свой час і Тамара. Сын жа па-сапраўднаму яе памочнік, бо працуе памочнікам… ляснічага. А вось дачка Дар’я абрала прафесію педагога, вучыцца на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Акрамя мужа і сына, у Тамары Пашкевіч ёсць многа іншых надзейных памочнікаў. Сярод іх майстар Уладзімір Шамрыла, бухгалтар Святлана Шэмет, леснікі Анатоль Цялушка, Уладзімір Занька, Сяргей Літвіновіч і Уладзімір Валодзька.

Простае шчасце людское. У Тамары Пашкевіч знайшлася яшчэ адна прыемная справа. Патрабуе асаблівай увагі міні-дэндрапарк лясніцтва, які зусім малады. Тут “прапісаны” рэдкія, унікальныя віды раслін: самшыт вечназялёны, айва японская, ліпа дробналісцевая, ядловец казацкі…

…Кожную раніцу лес сустракае  Тамару Пашкевіч гаючым водарам гонкіх соснаў. І гэта — на ўсё жыццё.

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКУ: ляснічы Люсінскага доследна-вытворчга лясніцтва Тамара Пашкевіч.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475