Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Віталь ЗАНЬКА: “ГАЛОЎНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ ДЛЯ НАС — ЛЮДЗІ”

12 верасня 2011 года Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. З таго часу прайшло тры гады. Тэрмін дастатковы для станаўлення новага дзяржаўнага органа.

Віталь ЗАНЬКА: “ГАЛОЎНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ ДЛЯ НАС — ЛЮДЗІ”

З нагоды гэтай даты гутарым з часова выконваючым абавязкі начальніка Ганцавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта маёрам юстыцыі Віталем ЗАНЬКАМ (НА ЗДЫМКУ).

— Віталь Мікалаевіч, раней следчыя падраздзяленні працавалі ў сістэме МУС і пракуратуры. Што засталося агульнага і што змянілася ў арганізацыі і ажыццяўленні работы следчых?

— Тры гады назад пачаў працаваць адзіны орган папярэдняга расследавання — Следчы камітэт. Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян на стадыі дасудовай вытворчасці і тады, і зараз з’яўляецца адной з галоўных задач следства.

Ганцавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта з першых дзён пачаў у поўным аб’ёме выконваць пастаўленыя задачы ў барацьбе са злачыннасцю.  Супрацоўнікі сталі больш самастойнымі пры прыняцці рашэння па расследваемых крымінальных справах.

— Вы адзначылі, што следчыя сталі больш самастойнымі пры выкананні сваіх абавязкаў. Ці не азначае гэта ўсёдазволенасць? Маўляў, у які бок павяду крымінальную справу, у такі яна і пойдзе.

— Пабудавана сістэма працэсуальнага кантролю за дзейнасцю следчага пры расследаванні крымінальных спраў, правядзенні праверак пры разглядзе заяў і паведамленняў грамадзян. Гэты кантроль ажыцяўляе кіраўніцтва раённага аддзела Следчага камітэта, якое ўпаўнаважана адмяніць незаконнае рашэнне следчага. Акрамя таго, строга кантралююць работу нашых супрацоўнікаў абласное ўпраўленне і Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Пракурор таксама ажыццяўляе нагляд за законнасцю прынятых рашэнняў органамі папярэдняга следства. Рашэнне следчага можна абскардзіць у судовым парадку.

— Якія праблемы прыйшлося вырашаць на стадыі станаўлення новага дзяржаўнага органа?

— На першапачатковым этапе станаўлення закладвалася прававая аснова нашай дзейнасці. Было ўведзена шмат нарматыўных актаў, якія не толькі рэгламентавалі становішча следчага, але і ажыццяўлялі строгі кантроль за выкананнем яго абавязкаў.

Цяпер адзначу тое, што датычылася Ганцавіцкага раёна. Былі аператыўна вырашаны пытанні па структуры і функцыях кожнага супрацоўніка, забеспячэння тэхнікай і рабочымі месцамі, транспартным сродкам, арганізацыяй кругласутачнага дзяжурства.

— Вядома, што ў пачатку станаўлення Следчага камітэта адказнасць за вынікі работы клалася і на праваахоўныя органы, якія выдзелілі следства са сваіх штатаў.

— Сапраўды, ніводнае сілавое ведамства не здольнае працаваць самастойна. Штодзённа пытанні аператыўна-службовай дзейнасці вырашаюцца з кіраўнікамі пракуратуры, суда, аддзела ўнутраных спраў. За магчымасць своечасова і прафесійна атрымліваць дапамогу і падтрымку ў барацьбе са злачыннасцю мы шчыра ўдзячны гэтым ведамствам. Аднак, у рэшце рэшт, менавіта следчы ў ходзе ўсебаковага вывучэння і аналізу сабраных доказаў па крымінальнай справе самастойна прымае канчатковае рашэнне.

— Скажыце, Віталь Мікалаевіч, ці з’явіліся новыя накірункі за тры гады дзейнасці Следчага камітэта?

— Адным з метадаў у рабоце следчых з’яўляецца больш шырокае прымяненне Канцэпцыі ўдасканальвання сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх прымянення, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2010 года. Згодна з ёй рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў, які прадугледжвае пашырэнне практыкі вызвалення ад крымінальнай адказнасці асоб, што ўчынілі злачынствы, не ўяўляючых вялікай грамадскай небяспекі. Шырэй практыкуецца выбранне такой альтэрнатыўнай меры як дамашні арышт. На стадыі папярэдняга расследавання прымаюцца ўсе меры па пакрыцці ўрону, прычыненага злачынствам. Так, з пачатку года на маёмасць абвінавачваемых накладзены арышт на суму 360 мільёнаў 280 тысяч рублёў.

— Каб па гарачых слядах раскрыць злачынства, патрабуюцца высокакваліфікаваныя следчыя…

— Наш раённы аддзел Следчага камітэта невялікі — 10 супрацоўнікаў, з іх 6 следчых. Адна пасада следчага застаецца вакантнай. Усе працуюць з поўнай аддачай, з’яўляюцца прафесіяналамі.

Дарэчы, пры прыёме  да нас на службу да супрацоўнікаў прад’яўляюцца высокія патрабаванні. Як правіла, перавага аддаецца людзям з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй, з выдатным здароўем. Падрыхтоўкай следчых займаецца Следчы камітэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Выпускнікам сярэдніх навучальных устаноў, якія жадаюць звязаць сваё жыццё з гэтай прэстыжнай службай, неабходна звяртацца непасрэдна да кіраўніцтва Ганцавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта.

Нашы супрацоўнікі, як я ўжо адзначаў, працуюць з поўнай аддачай. За 8 месяцаў сёлетняга года ўзбуджана 128 крымінальных спраў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 66 асоб, 9 знаходзяцца пад вартай.

— Якія злачынствы, што мелі вялікі грамадскі рэзананс, былі раскрыты сёлета?

— Узбуджана 6 крымінальных спраў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў. Расследаваныя крымінальныя справы ў дачыненні да чатырох жыхароў Ганцавіч перададзены ў пракуратуру для накіравання ў суд.

У чэрвені і ліпені ў Раздзялавічах учынены два забойствы. Дзякуючы нашаму цеснаму ўзаемадзеянню з супрацоўнікамі абласнога ўпраўлення Следчага камітэта і Ганцавіцкага РАУС, асобы, учыніўшыя гэтыя злачынствы, былі на працягу сутак затрыманы.

Яшчэ адна рэзанансная крымінальная справа — учыненне  разбою 17-гадовым навучэнцам Ганцавіцкай дапаможнай школы-інтэрната. У сакавіку ён самавольна пакінуў гэтую ўстанову і дабраўся ў Малькавічы. Выпіў з мясцовым жыхаром спіртнога. Затым з чорнай вязанай шапачкі зрабіў маску з прарэзамі для вачэй. Нацягнуўшы яе на галаву, уварваўся ў жылую летнюю кухню другога мясцовага жыхара. Трымаючы ў руцэ нож, пачаў вымагаць 20 мільёнаў рублёў. Абшукаўшы пацярпелага і яго жыллё, такіх вялікіх грошай не знайшоў. На развітанне прыхапіў мабільны тэлефон гаспадара, два нажы і грошы ў суме 50 тысяч рублёў.

Дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў раённага аддзела Следчага камітэта і РАУС злачынца ў той жа дзень быў затрыманы. Яго дзеянні кваліфікаваны як разбой, за што прадугледжваецца пазбаўленне волі тэрмінам ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

— Якія заявы і паведамленні грамадзян адносяцца да выключнай кампетэнцыі Следчага камітэта?

— Выпадкі, звязаныя са смерцю чалавека пры нявысветленых абставінах, а таксама дзеянні асоб, накіраваныя супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды.

У сваёй дзейнасці супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта імкнуцца быць аб’ектыўнымі, справядлівымі і праніклівымі. Галоўная каштоўнасць для нас — людзі.

Гутарыў Міхась АРЭШКА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474