Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

П’ЯНЫЯ ВІРАЖЫ

Не з’яўляецца адкрыццём тое, што сярод аўтамотааматараў ёсць (выбачайце за каламбур) аматары “зялёнага змея”. На добрым падпітку яны садзяцца за руль легкавушак, рызыкуючы не толькі сваім жыццём, але і жыццём іншых удзельнікаў руху.

За 8 месяцаў сёлетняга года суд Ганцавіцкага раёна разгледзеў 9 крымінальных спраў у адносінах асоб, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. З іх 6 спраў вёў суддзя Уладзімір Космач. У асобны спіс ён выдзеліў чатыры прыгаворы. Панеслі суровае пакаранне тыя вадзіцелі, якія паўторна селі за руль п’янымі.

Засяродзім увагу на адной, даволі красамоўнай, гісторыі.

Ганцаўчанін Іван Мартыновіч нічым не выдзяляўся сярод сваіх аднагодкаў.  Стрымгалоў бегаў па гарадскіх тратуарах і ў скверах. Свавольнічаў на школьных пераменах і ўроках. Карацей, рос такім, як і ўсе  дзеці.

Пасталеўшы, адслужыў у арміі, ажаніўся. З’явіліся дзеткі — дачушка і сыночак. Іван ездзіў на заробкі ў Расію. Грошы прывозіў неблагія. Займеў уласны транспартны сродак — аўтамабіль.

Здавалася, усё ідзе добра. Усміхайся сонцу і блакітнаму небу, радуйся падрастаючым дзецям і любімай жонцы. Ды чамусьці Іван не такім уяўляў сваё жыццё. Кожны дзень —  адно і тое ж. Усё абрыдла. Нуда, ды годзе! Трэба неяк разнастаіць шэрыя будні, зрабіць іх каляровымі і паўнацэннымі.

Як паступаюць у такім выпадку нармальныя мужыкі? Правільна, пачынаюць шукаць справу па душы. Адны становяцца заядлымі рыбакамі. Другія не ўяўляюць сябе без палявання. Трэція спакойна адпачываюць на ўлонні прыроды. Іван жа лічыў сябе асаблівым, адметным. Такія заняткі не для яго. Вось пракаціцца з ветрыкам на аўтамабілі — гэта шык. Як кажуць, сапраўдная справа для сапраўдных мужчын. А каб ехалася весялей, кульнуць чарку, а то і дзве. Ды не якогасці ліманаду, а напою саліднага. Скажам, віна ці гарэлкі…

Адмяніўшы падарожжы ў Расію, Іван падаўся ў беларускую сталіцу. Мінск сустрэў дружалюбна, запрашаючы на будоўлі. Рабочыя рукі ўсюды патрэбны. Без цяжкасцей Іван уладкаваўся мантажнікам. Адкрытае акцыянернае таварыства “Мапід” узрадавалася класнаму спецыялісту. Аднак радасць была нядоўгай…

Пагартаем каляндар у адваротным парадку. 2008 год, кастрычнік. Звычайны восеньскі дзень. Іван упершыню блізка знаёміцца з супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі. Вартавыя дарог аказаліся не надта дружалюбнымі. Замест пажаданняў добрага шляху выпісалі штраф. Пакрыўдзіўся Іван. Падумаеш, пахне перагарам. Дробязь!

Праўда, спатканне з супрацоўнікамі ДАІ ўсё ж падзейнічала. Аднак не станоўча — адмоўна. Праходзіць амаль шэсць гадоў. За гэты час Іван адзінаццаць разоў умудрыўся парушыць правілы дарожнага руху. У тым ліку двойчы — у стане алкагольнага ап’янення. Ён пастаянна “выпісваў” на аўтамабілі мудрагелістыя выкрунтасы, крутыя віражы. Не бяда, што машына з няспраўнасцямі, не прайшла тэхагляд. Галоўнае — быць не такім, як іншыя.

Перайначваючы вядомую прымаўку, скажам: “Колькі ні гарцуй на аўтамабілі, а прыпынак будзе”. Вуліца Гарэцкага ў Мінску стала для Івана тупіковай. 19 жніўня 2013 года яго тут спынілі супрацоўнікі ДАІ. Мала таго, што наш зямляк прад’явіў заведама падложны дакумент на права кіравання. Маўляў, гэта не я, а нейкі Сяргей Анісімаў. У дадатак да падману Іван знаходзіўся на падпітку.

Высветлілася, што ганцаўчанін быў нераўнадушны да спіртнога і раней. Незадоўга да гэтага ён ужо затрымліваўся з аналагічным “дыягназам”. Парушальнік не аспрэчваў сваёй віны. Але ж запозненае раскаянне не выратавала ад пакарання. Па прыгаворы суда Іван на пяць гадоў быў пазбаўлены правоў кіравання любым аўтатранспартам. У дадатак атрымаў унушальны штраф у памеры 500 базавых велічынь, што эквівалентна 65 мільёнам рублёў.

Аднак ганцаўчанін махнуў на гэта рукой. Віражы “пад мухай” не давалі яму спакою. Круціў баранку з надзеяй: а можа пранясе.

Светлыя спадзяванні не спраўдзіліся. 15 ліпеня 2014 года ў Ганцавічах Іван зноў трапляе ў поле зроку даішнікаў. 300 грамаў выпітага віна сталі неаспрэчным доказам чарговага правапарушэння.

На гэты раз Іван Мартыновіч вялікім штрафам не абмежаваўся. Хаця аддаць дзяржаве ўнушальную суму — 120 мільёнаў рублёў — гэта сур’ёзнае пакаранне. У якасці дадатковага пакарання ён пазбаўлены на 5-гадовы тэрмін правоў кіравання транспартнымі сродкамі. Прыйшлося развітацца і з уласным аўтамабілем. “Мэрсэдэс-Бенс” канфіскавалі ў даход дзяржавы. Наклалі арышт і на маёмасць былога вадзіцеля — наўтбук, акустычную сістэму, каляровы тэлевізар, спадарожнікавую антэну і пральную машыну. Больш таго, суд прыгаварыў Івана Мартыновіча да двух гадоў і трох месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Як будзе паводзіць сябе Іван Мартыновіч пасля адбыцця пакарання, невядома. Вывад напрошваецца адзін — гэтая  гісторыя павінна паслужыць павучальным урокам для іншых. П’янаму вадзіцелю — не месца за рулём!

Міхась АРЭШКА.

П’ЯНЫЯ ВІРАЖЫ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475