Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ГАСПАДАРЫ БЛАКІТНЫХ ТРАС

Прыродны газ прыйшоў на Ганцаўшчыну ў студзені 2006 года. Першымі спажыўцамі сталі гарадскія жыхары прыватных дамоў па вуліцы Арлоўскага. Тады ж была пераабсталявана на гэты від блакітнага паліва цэнтральная кацельня, якая раней працавала на мазуце.

З пачатку газіфікацыі прыродным газам прайшло больш чым 7 гадоў. За гэты час калектыў РВУ “Ганцавічырайгаз” выканаў значны аб’ём работ па ўдасканаленні і пашырэнні сеткі трубаправодных трас. Зараз іх працягласць складае 127 кіламетраў, з якіх толькі 2,8 кіламетра — са звадкаваным газам. Групавыя ёмістыя ўстаноўкі з такім палівам дзейнічаюць у Раздзялавічах, Дзяніскавічах і Вялікіх Круговічах. Акрамя таго, на абслугоўванні знаходзяцца 8 тысяч 457 абанентаў, якія карыстаюцца звадкаваным газам у балонах.

Галоўны інжынер РВУ “Ганцавічырайгаз” Дзмітрый Мініч адзначыў, што ў горадзе заканчваюцца работы па пракладцы магістральных трубаправодаў. Асноўнымі спажыўцамі прыроднага газу з’яўляюцца цэнтральная і модульная кацельні. Газіфікаваны 5 тысяч 715 кватэр, з якіх 1 тысяча 300 — у прыватным сектары. Пераведзены на прыроднае блакітнае паліва 27 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.

Адчулі зручнасць і выгаду карыстання прыродным газам сельскія працаўнікі. Пракладзены газаправоды ў вёску Любашава, аграгарадкі Агарэвічы і Кукава. 42 жыхары гэтых населеных пунктаў падключыліся да цэнтралізаванай сістэмы газазабеспячэння. Заканчваецца такая работа ў вёсцы Ганцавічы. Зараз тут праводзяцца выпрабаванні 15-кіламятровай трубаправоднай трасы.

На абслугоўванні газавікоў знаходзіцца высокатэхналагічнае абсталяванне, якое час ад часу абнаўляецца. Каб забяспечваць спажыўцоў своечасовай і безаварыйнай падачай газу, прыходзіцца пастаянна ўдасканальваць метады работы, павышаць кваліфікацыю. Вось чаму тут з вялікай адказнасцю падыходзяць да падбору спецыялістаў, ствараюць належныя ўмовы для іх прафесійнага росту. Адсюль і высокія дасягненні. Прадпрыемства па праву лічыцца адным з перадавых сярод аналагічных у вобласці. Пацвярджэннем таму служаць наступныя факты.

Лепшыя вадзіцелі і слесары, брыгады, службы і звенні калектыву неаднаразова выходзілі пераможцамі, займалі прызавыя месцы ў абласных конкурсах. Гэта таксама з’яўляецца дзейсным стымулам для ўдасканальвання сваіх прафесійных навыкаў. Да таго ж, поспехі ў спаборніцтвах істотна адбіваюцца на павелічэнні заработнай платы. Згодна з калектыўным дагаворам пераможцам і прызёрам  на працягу года — да наступнага конкурсу — налічваецца даплата ў памеры 15 працэнтаў ад службовага акладу.

Зараз у калектыве газавікоў працуюць 67 кваліфікаваных спецыялістаў, сапраўдных прафесіяналаў. Сярод падраздзяленняў вызначаецца служба эксплуатацыі і рамонту газавага абсталявання. Старшы майстар Вадзім Акулаў і майстар Анатоль Коўш задаволены сваімі рабочымі. Высакаякасна выконваюць ускладзеныя абавязкі слесары Мікалай Кулан, Дзмітрый Блінкоўскі і Аляксандр Валчок.

Добра зарэкамендавала сябе аварыйна-дыспетчарская служба, якую ўзначальвае старшы майстар Уладзімір Чапялевіч. Работнікі гэтага падраздзялення не толькі прымаюць заказы абанентаў. Пры неабходнасці яны вызначаюць прычыны няспраўнасці ацяпляльнага абсталявання, якія можа ўхіліць сам спажывец. Аператыўна рэагуюць на аварыйныя сітуацыі і садзейнічаюць хутчэйшай іх ліквідацыі дыспетчары Феадосія Разжалавец і Любоў Харытонава. У гэтым ім дапамагаюць слесары Юрый Горбач і Алег Мяцельскі, вадзіцелі-слесары Андрэй Голуб і Вячаслаў Мітраховіч.

Не менш адказная работа ў службы транспарту і ўліку расходу газу. Пад кіраўніцтвам старшага майстра Мікалая Саладухі ўсе працуюць зладжана і добрасумленна. Вадзіцель Эдуард Ленкавец своечасова прывозіць блакітнае паліва ў Ганцавічы з Баранавіцкай газанапаўняльнай станцыі. Добрых слоў заслугоўвае экіпаж па дастаўцы звадкаванага газу для насельніцтва ў складзе вадзіцеля Уладзіміра Бяляева і слесара Анатоля Сукача.

Ёсць правафланговыя і на рамонтна-будаўнічым участку. У іх ліку зваршчык пластмас Сяргей Муха і электрагазазваршчык Аляксандр Нядведзь.

Радасная і прыемная навіна прыйшла ў калектыў напярэдадні прафесійнага свята. Дырэктар Мікалай Жалезны ўзнагароджаны нагрудным знакам “Ганаровы работнік УП “Брэстаблгаз”. Гэтае ганаровае званне ён заслужыў за высокія прафесійныя дасягненні, узорнае выкананне сваіх працоўных абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё газавай гаспадаркі Брэсцкай вобласці. За амаль 30 гадоў работы на прадпрыемстве Мікалай Паўлавіч  прайшоў шлях па службовай лесвіцы ад вадзіцеля да кіраўніка.

Красамоўны прыклад, які дастойны пераймання!

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКАХ: старшыня прафсаюзнага камітэта Аляксандр Сасікайла ўручае нагрудны знак  “Ганаровы работнік УП “Брэстаблгаз” дырэктару Мікалаю Жалезнаму; старшы майстар Уладзімір Чапялевіч (справа) гутарыць з экіпажам аварыйна-дыспетчарскай службы ў складзе слесара Алега Мяцельскага (злева) і вадзіцеля-слесара Вячаслава Мітраховіча.

Фота аўтара.

ГАСПАДАРЫ БЛАКІТНЫХ ТРАС

ГАСПАДАРЫ БЛАКІТНЫХ ТРАС

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476