Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Асаблівы дзень, ці У Хатынічах у Дзень ведаў адкрыта новая прыбудова да дзіцячага саду

Дзень ведаў — важны дзень у жыцці любога чалавека, які звязаны са школай. У гэты дзень мы ўсе ўпершыню пайшлі ў першы клас, у гэты дзень мы вядзем туды сваіх дзяцей. Ён заўсёды напоўнены надзеямі, чаканнямі і радасцю.

Першага верасня ва ўсіх школах раёна адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў. У Хатынічах гэты дзень стаў надзвычай адметным. На ўрачыстай лінейцы ў Хатыніцкай сярэдняй школе прысутнічалі кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок, старшыня Хатыніцкага сельвыканкама Генадзь Перашчук, старшыня СВК “Хатынічы” Фёдар Куратнік і настаяцель Свята-Успенскай царквы Сяргей Бірук.

Напачатку пад гукі Дзяржаўнага гімна ўзнялі беларускі сцяг. Гэтае права было прадастаўлена вучням 11-га класа Аліне Канановіч і Антону Рудзько.

Першым павіншаваў школьнікаў Аляксандр Саланевіч. Ён адзначыў, што Дзень ведаў — асаблівы дзень для ўсіх тых, хто сабраўся тут, нагадаў аб перамогах і дасягненнях школьнікаў раёна ў мінулым навучальным годзе, пажадаў выпускнікам, першакласнікам, настаўнікам і бацькам школьнікаў усяго самага найлепшага. Таксама ён уручыў падарункі, якія будуць карыснымі для школы і навучэнцаў.

Наступнай узяла слова дырэктар Хатыніцкай сярэдняй школы Святлана Перашчук. Яна павіншавала ўсіх прысутных і зрабіла акцэнт на тым, што пяцьдзясят гадоў таму ў Хатыніцкую школу  прыйшлі працаваць два настаўнікі — Андрэй Ярашэвіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры і Барыс Качурка, настаўнік фізікі. Яна павіншавала іх з Днём ведаў і выказала падзяку за гады, праведзеныя імі  тут, за тое, што яны паспелі за такі доўгі тэрмін зрабіць на карысць школы і яе навучэнцаў.

Асаблівы дзень, ці У Хатынічах у Дзень ведаў адкрыта новая прыбудова да дзіцячага саду

Надзея Здрок пажадала выпускнікам надаваць увагу прадметам, патрэбным для паступлення, павіншавала першакласнікаў і іх бацькоў, бабуль і дзядуль, а таксама настаўнікаў. Яшчэ яна ўручыла Ганаровую грамату матэматыку Валянціне Чычыкайла.

Кіраўнік раёна таксама ўручыў першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — кнігі пра родную краіну.

Асаблівы дзень, ці У Хатынічах у Дзень ведаў адкрыта новая прыбудова да дзіцячага саду

У сваю чаргу настаяцель Свята-Успенскай царквы Сяргей Бірук адзначыў, што ў жыцці кожнага чалавека ёсць тры этапы. Школа — этап першы, пачатковы, падмурак для будучага жыцця. Таксама ён дадаў, што Бог благаслаўляе ўсіх тых, хто сабраўся на нялёгкую працу, якая суправаджае працэс навучання.

Празвінеў, па традыцыі, на лінейцы і першы званок. Гэтае права было прадастаўлена вучаніцы першага класа Дар’і Ярашэвіч і вучню адзінаццатага класа Арцёму Курловічу.

Потым навучэнцы першага і адзінаццатага класаў усклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля гэтага вучні разышліся па кабінетах, у якіх быў праведзены першы ўрок, прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Асаблівы дзень, ці У Хатынічах у Дзень ведаў адкрыта новая прыбудова да дзіцячага саду

Таксама 1 верасня ў Хатынічах прайшло ўрачыстае адкрыццё прыбудовы да дзіцячага ясляў-сада № 10. Гасцей там сустракалі хлебам-соллю і вершамі, якія чыталі дзеці. Загадчыца дзіцячага сада Вера Шамрыла выказала вялікую ўдзячнасць усім, хто дапамагаў у выкананні запаветнай мары. Сапраўды, вялікая прыбудова, разлічаная на сорак дзяцей, падобная да мары. Сучасны інтэр’ер, цудоўныя пакоі і, самае галоўнае, прасторная актавая зала, якой вельмі не хапала. На ўсё гэта затрачаны вялікія грошы — больш за 6 мільярдаў беларускіх рублёў.

Аляксандр Саланевіч павіншаваў калектыў дзіцячага садка з адкрыццём прыбудовы і адзначыў, што Хатынічы — адзіная вёска ў раёне, у якой кожны год расце колькасць дзяцей, якія маюць патрэбу ў месцах у дзіцячым садку. Менавіта таму кіраўніцтва раёна выдзеліла грошы на новую прыбудову. Варта ўлічыць той факт, што выпускнікоў адзінаццатага класа ў гэтым годзе — 17, а ў першы клас прыйшлі 26 дзяцей. А яшчэ кіраўнік раёна ўручыў падарункі да адкрыцця — цацкі для дзяцей і мультымедыйную ўстаноўку.

Надзея Здрок падзякавала таксама калектыву дзіцячай установы за самаадданасць і цярпенне, праяўленыя за той час, пакуль узводзіўся будынак. Таксама яна ўзнагародзіла Граматамі выхавальнікаў Святлану Мінько і Святлану Ярашэвіч.

Выхаванцаў і іх бацькоў, а таксама работнікаў дзіцячага ясляў-сада “Вяснянка”  павіншаваў старшыня  СВК “Хатынічы” Фёдар Куратнік. Ён пажадаў ім усяго самага найлепшага і вырашыў захаваць інтрыгу ў тым, што ж ён падорыць дзіцячаму садку, але адзначыў, што гэта абавязкова будзе нешта карыснае, што праслужыць доўгія гады.

Старшыня Хатыніцкага сельвыканкама Генадзь Перашчук падзякаваў усім, хто прымаў удзел у пабудове і таксама зрабіў падарунак.

А галоўны інжынер ПМК-14 перадаў загадчыцы дзіцячага сада Веры Шамрыле “чароўны ключ”, які заўсёды павінен дапамагаць ёй і калектыву ў тым, каб адкрываць перад дзецьмі, якія выхоўваюцца ў садзе, будучыню. Таксама ён дадаў, што дываны, падораныя ПМК-14, ужо ляжаць у пакоях і чакаюць дзіцячых ног, якія будуць па іх хадзіць…

Настаяцель Свята-Успенскай царквы Сяргей Бірук асвяціў новы будынак. Усяго ў дзіцячым садзе цяпер 115 месцаў. Новае памяшканне вельмі вялікае і прыгожае, месца хапае ўсім. У кожнага выхавальніка цяпер свой асабісты кабінет, усюды стаяць развіваючыя кнігі на стэндах і ляжыць мноства цацак. Відаць, што калектыў дзіцячага сада настроены на тое, каб сапраўды выпускаць шчаслівых дзяцей у светлую будучыню, адкрываць перад імі свет у яго бязмежнай прыгажосці і велічы.

Аляксандра ГУРМАН.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474