Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Загарадзь для… легкавушак

Узнімаючы з-пад колаў пырскі бруднай вады, вёрткі “Опель” сцішыў ход. Адчыніўшы дзверцу, вадзіцель збянтэжыўся. І было ад чаго. Уздоўж і ўпоперак, хто на што здатны, стаялі легкавушкі. Рызыкні, калі адважны, паспрабуй прыпаркавацца!

Размова ідзе аб добра вядомай аўтастаянцы ля гарадскога рынку. Каля трох гадоў назад ААТ “Модуль”  пачаў прыводзіць гэтую невялікую тэрыторыю ў належны стан. Рабочыя таварыства абгарадзілі яе, крыху выраўнялі грунт,  падсыпалі шчэбенем. Ішлі дні за днямі, месяцы за месяцамі. Для “Модуля” насталі цяжкія эканамічныя часы. Вядома, тут ужо не да якойсці аўтастаянкі — самім бы застацца на плыву.

Зараз гэтую тэрыторыю падтрымліваюць у парадку рабочыя гарадскога рынку. І гэта правільна. Тут паркуюць легкавушкі як мясцовыя жыхары, так і прадпрымальнікі  з суседніх гарадоў. Яны, скажам так,  забяспечваюць жыццядзейнасць рынку.

Паслухаем меркаванні вадзіцеляў.

Віталь (прозвішча не назваў), г. Бабруйск: — Аўтастаянка бясплатная, а што з гэтага? Нязручна, ніякай разметкі. Вадзіцелі ставяць машыны, дзе ўздумаецца, загароджваюць выезд іншым. Вось шукаю месца, каб лепш прыпаркавацца.

Іосіф Караневіч, г. Пінск: — У выхадныя прыязджаю на рынак гандляваць. Кожны раз бачу адзін і той жа малюнак. Аўтастаянка не заасфальтавана, усюды калдобіны. Калі спёка — пыл з-пад колаў, калі дождж — вада ў ямах.

Анатоль Ярашэвіч, в. Хатынічы: — На рынак прыехаў з жонкай і дзецьмі. Бачыце, як  у беспарадку стаяць аўтамабілі. Цяжка знайсці свабоднае месца.

Яўген Лойка, г. Ганцавічы: — Трэба, нарэшце, заасфальтаваць гэтую аўтастаянку, зрабіць разметку для паркоўкі. Тады ўсталюецца парадак. Вадзіцелі не будуць псаваць адзін аднаму настрой.

Побач з рынкам, ля абочыны вуліцы Кастрычніцкай, абсталяваны 22 парковачныя месцы. Тыя вадзіцелі, якія прыязджаюць раней, ставяць свае аўтамабілі тут. Астатнім нічога не застаецца, як выбіраць аўтастаянку ля рынку. А гэтая пляцоўка ўяўляе сабой звычайную загарадзь.

Задумка была вельмі добрай, а далей… Як тут не ўзгадаць выказванне вядомага расійскага палітыка: “Хацелі, як лепш — атрымалася, як заўсёды”.

Міхась АРЭШКА.

Загарадзь для… легкавушак

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475